Свет33

Паміж Расіяй і Казахстанам разгараецца гандлёвая вайна

Рассельгаснагляд спыніў увоз казахстанскай сельгаспрадукцыі ў Расію. У Казахстане гэта назвалі гандлёвай вайной. Магчыма, сапраўдная прычына канфлікту — у палітыцы. 

Ілюстрацыйны здымак. Фота: vecteezy.com

Рассельгаснагляд звярнуўся да Казахстана з патрабаваннем аб спыненні экспарту ў Расію збожжа, таматаў, перцу і насення сланечніка. Прычына — нібыта ў казахстанскай прадукцыі ўсё часцей выяўляюць шкоднікаў і хваробатворныя мікраарганізмы.

Прадстаўнік Збожжавага саюза Казахстана Яўген Карабанаў назваў сітуацыю блізкай да гандлёвай вайны.

«Гэта магчымая гандлёвая вайна. У нашых уладаў ёсць два шляхі: альбо адмяніць забарону на ўвоз расійскай пшаніцы, альбо ўвесці забарону на муку, малочку, мясныя прадукты і гэтак далей. Але трэба ўлічыць, што ў адказ будзе забарона на транзіт вугалю, нафты і нафтапрадуктаў… У другім выпадку — выхад з ЕўрАзЭС будзе лагічнай пазіцыяй. І канец ЕўрАзЭС…» — сказаў ён. 

Карабанаў дадаў, што гэта, на яго думку, «афіцыйнае папярэджанне, што РФ будзе вельмі жорстка адстойваць свае эканамічныя інтарэсы». 

Раней стала вядома, што Казахстан вядзе перамовы з Кітаем пра павелічэнне экспарту газу. Такім чынам, Казахстан канкурыруе за кітайскі рынак з Расіяй і Туркменістанам.

Каментары3

  • Молочные войны
    03.10.2024
    Никогда такого не было в таежном союзе и вот опять
  • Acab
    03.10.2024
    Гэта як скасаванае нядаўна пагадненьне бэсэсэры з лэсэсэры пра "абарону" інвэстыцыяў. Скасаванае - будуць майно рабаваць.
    Так і тут прымусовыя дзяржаўныя арбітры перашкаджаюць людзям гандляваць.
  • Касым Садыков
    03.10.2024
    Казахи никогда не забудут участие десантиков из Белоруссии в Казахстане.

Васкрасенскі: Трэба, каб Сікорскі прывёз падарунак Лукашэнку. А Бяляцкі і 20 завадатараў выйдуць апошнімі41

Васкрасенскі: Трэба, каб Сікорскі прывёз падарунак Лукашэнку. А Бяляцкі і 20 завадатараў выйдуць апошнімі

Усе навіны →
Усе навіны

У цэнтры Мінска выставілі на таргі незвычайны па форме будынак1

У Гомелі кіроўца BMW з дзяржсцягам дрыфтаваў дзеля хайпу2

У Беларусі рассцілаліся перад гендырэктарам МАГАТЭ. Чаму?

Памёр Аляксандр Рухля

Нацыянальны маркетплэйс мараць стварыць у Беларусі

Карпарацыя ABBYY за адзін дзень звольніла сотні супрацоўнікаў з расійскімі пашпартамі41

Саудаўская Аравія пагражае Расіі падзеннем цэн на нафту да $50 за бараль10

Самы вядомы мінскі загс пераехаў у іншае месца

Даляр сёння падаражэў на тры з паловай капейкі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Васкрасенскі: Трэба, каб Сікорскі прывёз падарунак Лукашэнку. А Бяляцкі і 20 завадатараў выйдуць апошнімі41

Васкрасенскі: Трэба, каб Сікорскі прывёз падарунак Лукашэнку. А Бяляцкі і 20 завадатараў выйдуць апошнімі

Галоўнае
Усе навіны →