Грамадства1212

Каго з палітвязняў могуць выпусціць пасля анонсу Лукашэнкі?

На ўрачыстым сходзе, прысвечаным 3 ліпеня, Лукашэнка нечакана анансаваў вызваленне часткі цяжкахворых палітвязняў — найперш з анкалогіяй. Хто можа апынуцца ў гэтым спісе?

Ксенія Луцкіна, Рыгор Кастусёў. Фота: сацсеткі, «Наша Ніва»

У каго анкалогія?

Сярод цяжкахворых палітвязняў, напрыклад, былы лідар партыі БНФ 67-гадовы Рыгор Кастусёў, асуджаны па «справе аб змове» на 10 гадоў калоніі. У яго шмат хвароб, ёсць таксама падазрэнне на анкалогію.

Былая журналістка БТ Ксенія Луцкіна, якой прысудзілі 8 гадоў калоніі, мае пухліну ў галаўным мозгу, пакутуе ад невыносных боляў.

Палітвязень Павел Кучынскі з Маладзечна мае першую групу інваліднасці, у яго лімфома Ходжкіна чацвёртай стадыі. Замест калоніі Паўла Кучынскага накіроўвалі ў рэспубліканскую лякарню для зняволеных у Калядзічах на курс хіміятэрапіі. Але лячэнне не дапамагала, хвароба прагрэсавала. 

Пенсіянерка Галіна Дзербыш, якой далі 20 гадоў па «справе Аўтуховіча», таксама мае анкалагічную хваробу, другую групу інваліднасці і праблемы з сэрцам. 

Рэйкавы партызан Руслан Слуцкі, якога адправілі ў калонію на 11 гадоў, мае пухліну галаўнога мозгу.

У Алы Зуевай (пенсіянерку асудзілі за каментары на 2,5 года калоніі) лейкоз.

Андрэй Войніч (7 гадоў калоніі) мае шмат хвароб: цыроз печані, цукровы дыябет, пухліну над наднырачнікамі, выдалены жоўцевы пузыр, розныя ўскладненні.

Хто яшчэ мае сур'ёзныя праблемы са здароўем?

У пісьменніка Аляксандра Фядуты (яму прысудзілі 10 гадоў) вострая сардэчная недастатковасць, здараліся прыступы стэнакардыі і арытміі.

Уладзімір Гундар (фігурант «справы Аўтуховіча») мае інваліднасць другой групы, у яго адна нага.

Бубнач гурта Tor Band Яўген Бурло (прысуд — 8 гадоў калоніі) пакутуе на некроз тазасцегнавых суставаў.

Сцяпан Латыпаў захварэў за кратамі на цынгу.

Праблемы з сэрцам у віцэ-старшыні Саюза палякаў у Беларусі, журналіста Андрэя Пачобута, які быў асуджаны на 8 гадоў зняволення.

Прафсаюзны актывіст Вацлаў Арэшка не бачыць на адно вока. 

У былога прафсаюзнага лідара Генадзя Фядыніча цукроўка, за кратамі пачаліся праблемы з ныркамі.

У Васіля Бераснева (таксама «справа прафсаюзаў») пачаліся праблемы з ныркамі, абвастрыліся хранічныя захворванні.

Гэта няпоўны пералік.

Прадстаўніца Аб'яднанага пераходнага кабінета па сацыяльнай палітыцы Вольга Гарбунова раней называла, што ў гуманітарным спісе ёсць 

32 чалавекі з экстраным медыцынскім запытам, якім тэрмінова неабходна апынуцца на волі і атрымаць якасную дапамогу.

Каментары12

  • FF
    02.07.2024
    На дзядзьку Рыгора стаўлю. Ён для Лукашэнкі – настальгія па 90-х
  • Нікаво
    02.07.2024
    Хто ні падпіша "цікавыя" паперкі - нікаво ні выпусцяць. Трэба абмены фонд, па палонным беларусам ЗСУ ента відна дажэ ачмурэлым
  • 1
    02.07.2024
    Нікаво, няхай падпiшуць што заўгодна і застануцца жывымі. Гэта куды важней. Мы ўсе ведаем кошт гэтым паперам. Жыццё адно, і захаваць людзей больш істотна. Нават калі трэба пераступіць праз сваю годнасць. Біл Клінтан ездзіў у свой час да Кіма ў Карэю, каб выратаваць суайчынніка з бяды - і ўсе ведаюць і разумеюць, што ён думае насамрэч пра лад у гэтай краіне, нават калі ён прамаўчаў.

Хто вінаваты, калі матацыклісту не саступаюць дарогу і гэта прыводзіць да смяротнай аварыі? Вось што паказвае практыка18

Хто вінаваты, калі матацыклісту не саступаюць дарогу і гэта прыводзіць да смяротнай аварыі? Вось што паказвае практыка

Усе навіны →
Усе навіны

Яшчэ адзін абмен палоннымі адбыўся на мяжы Беларусі і Украіны3

Качанава: Як кажуць нашы сябры, якія прыязджаюць да нас: «вы жывяце ў раі»17

Двух жыхароў Віцебска затрымалі пасля размовы з правакатарам у чат-рулетцы

У Гродне з'явіліся апараты, якія выдаюць корм для качак і лебедзяў

Сын Усамы бен Ладэна, якога лічылі мёртвым, будуе лагеры для тэрарыстаў 3

Доўгая дарога да Мінска. Колькі часу займалі падарожжы з Варшавы і Вільні ў XIX стагоддзі?3

Выйшаў трэйлер «Чорнага замка» па рамане Уладзіміра Караткевіча ВІДЭА10

Жыхары Цэнтральнай Еўропы рыхтуюцца да магутных паводак

На Youtube-канале «Бэйбус» з'явіліся мультывершы Андрэя Скурко «Хто жыве ў гаражы»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Жонка беларускага бодзібілдара Іллі «Голема» Ефімчука расказала, як ён памёр у найлепшай клініцы Прагі і што стала прычынай10

Жонка беларускага бодзібілдара Іллі «Голема» Ефімчука расказала, як ён памёр у найлепшай клініцы Прагі і што стала прычынай

Галоўнае
Усе навіны →