Грамадства11

Польскія дактары дасталі з беларуса кулю, якой у яго стралялі ў 2020 годзе

Ягор Яўстратаў — былы палітвязень. У 2020 годзе ён паддаўся на правакацыю сілавікоў і апынуўся ў групе, якая сапсавала машыну супрацоўніка МУС. За гэта яго прысудзілі да трох гадоў і двух месяцаў пазбаўлення волі.

Адседзеўшы тэрмін, мужчына збег у Літву, пераплыўшы памежную раку, і папрасіў аб міжнароднай абароне. А потым у Польшчы паказаў доктару руку, траўмаваную пры затрыманні. Аказалася, у руцэ затрымаўся асколак шроту. Яго дасталі праз чатыры гады пасля ранення. Сваю гісторыю Ягор распавёў праекту Most «Мы вернемся».

У 2020 годзе Ягор знаходзіўся ў закрытым чаце, у якім было ўсяго 11 чалавек. Аказалася, сярод іх былі падбухторшчыкі з МУС. Хтосьці з іх закінуў у чат ідэю — сапсаваць машыну сілавіка. Ягор паддаўся на правакацыю. Машыну падрапалі, пафарбавалі з балончыка белай і чырвонай фарбай, запенілі. Аказалася, сілавікі спланавалі аперацыю для наступнай публікацыі матэрыялу аб выхадцы ў прапагандысцкіх медыя.

Пры затрыманні Ягора паранілі шротам з помпавай стрэльбы. Пасля на целе ён выявіў каля 18 раненняў.

Адседзеўшы тры гады, Ягор спачатку не планаваў пакідаць Беларусь. Але неўзабаве зразумеў, што заставацца ў краіне для яго рызыкоўна: спакойнага жыцця сілавікі яму не дадуць. У мужчыны была гуманітарная польская віза, але ён вырашыў не перасякаць мяжу праз афіцыйны памежны пераход. З ягоных слоў, пакінуць краіну легальна не было магчымасці, бо да ўдзельнікаў групы быў пададзены пазоў страхавой кампаніі.

Ягору прыйшлося пераплываць раку на мяжы з Літвой. Быў cакавік, снег ужо растаў, але вада была яшчэ халоднай.

Каб падрыхтавацца да ўцёкаў, Ягор напаўняў ванну ледзяной вадой і сядзеў у ёй.

Паколькі ў Ягора была польская віза, Літва па Дублінскім пагадненні перадала яго Польшчы.

У канцы жніўня ў Беластоку Ягор звярнуўся да хірурга і распавёў сваю гісторыю. Беларус скардзіўся, што ў яго на руцэ глыбока пад скурай утварыўся бугарок. Хірург правёў абследаванне і прыйшоў да высновы, што ў руцэ затрымаўся асколак і спатрэбіцца аператыўнае ўмяшанне.

— Я не верыў і казаў, што гэта малаверагодна. У 2020 годзе пасля затрымання мяне адвезлі ў бальніцу, там апрацавалі раны і зашылі. Я не мог падумаць, што ў мяне застануцца нейкія аскепкі. Але ўсё ж наважыўся на аперацыю. І сапраўды, доктар знайшоў у мяне асколак у выглядзе гумовага шарыка, які не знайшлі ў Беларусі.

Гэты шарык медыкі аддалі Ягору на памяць. Хутчэй за ўсё, у Беларусі яго не знайшлі, бо тады рука моцна распухла.

Каментары1

  • Просьба
    04.10.2024
    Абавязкова захавайце ўсе медыцынскія дакументы пра аперацыю і кулю.
    Гэта вещдок. Для трыбунала над лукашызмам.

КДБ затрымаў жанчыну, з дома якой было знята відэа падзення шахеда ў Калінкавічах11

КДБ затрымаў жанчыну, з дома якой было знята відэа падзення шахеда ў Калінкавічах

Усе навіны →
Усе навіны

«Патугі, валтузня і брудныя метады». Рыжанкоў заявіў, што Мінск спакойна глядзіць на зварот Літвы ў суд у Гаазе7

Жыхарка Піншчыны паскардзілася, што былы муж не плаціць аліменты на трох дзяцей. Аказалася, двое з іх не яго1

У Гродне хірургі выратавалі 98-гадовую пацыентку, зрабіўшы ёй складаную аперацыю

Хто такі Арцём Жога і чаму Пуцін яго так узвысіў?14

Гуцэрыеў хацеў здаць Лукашэнку і Пуціна амерыканцам. У абмен на зняцце санкцый5

Блогерку Алену Янушкоўскую праз суд выпісваюць з хаты, прададзенай уладамі ў яе адсутнасць2

Ва Украіне загінуў бацька 14 дзяцей з Татарстана. Ён пайшоў на вайну, калі паднялі выплату за падпісанне кантракту да $10 тысяч5

На вагоне цягніка, што прыбыў у Літву з Беларусі, нехта пакінуў вельмі дзіўны надпіс ФОТАФАКТ25

Стала вядома, па якіх пяці артыкулах пачынаюць судзіць аналітыка Андрэя Паротнікава. Яму пагражае да 20 гадоў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

КДБ затрымаў жанчыну, з дома якой было знята відэа падзення шахеда ў Калінкавічах11

КДБ затрымаў жанчыну, з дома якой было знята відэа падзення шахеда ў Калінкавічах

Галоўнае
Усе навіны →