Грамадства88

Лукашэнка: Мы не збіраемся ваяваць з украінцамі. І яны не хочуць з намі ваяваць

Палітык падчас візіту на Піншчыну паспрабаваў запэўніць мясцовых жыхароў, што ён не збіраецца ваяваць з Украінай.

Фота: прэс-служба Лукашэнкі

Лукашэнка, выступаючы ў аграгарадку Парахонск, заявіў, што хоча мірна суіснаваць з Украінай. Вайну ён назваў катастрофай і не ўпершыню прызнаў, што ўкраінцы не хочуць ваяваць з Беларуссю, піша БелТА.

«Мы робім усё ў адказ. Мы ніколі не ініцыявалі ніякага супрацьстаяння. Ні ў якім разе. Нам гэта не трэба. Што такое вайна? Гэта катастрофа.

Вы не хвалюйцеся, мы не збіраемся ваяваць з украінцамі. І яны не хочуць з намі ваяваць. Мы будзем рабіць усё, каб суіснаваць з Украінай мірна. Калі яны гэтага хочуць. Народ гэтага хоча», — заявіў Лукашэнка.

У дадатак, ён паўтарыў тэзіс, які напярэдадні чарговых выбараў актыўна пастулюецца афіцыйнымі СМІ і прапагандыстамі: маўляў, менавіта ён утрымлівае Беларусь ад уступлення ў вайну.

«Трэба разумець, што мы знаходзімся на фронце: зусім побач, за плотам, ідзе вайна. Мая галоўная задача — не дапусціць уцягвання ў гэтую бойку, у гэтую вайну Беларусі», — сказаў Лукашэнка.

Ён па сутнасці паўтарыў тэзісы, якія агучыў у канцы верасня падчас паказальных вучэнняў на Абуз-Лясноўскім палігоне. Тады Лукашэнка заявіў, што да вайны рыхтавацца трэба, але пры гэтым ваяваць ён не збіраецца, і тэндэнцый да развязвання вайны супраць Беларусі ён не бачыць.

Каментары8

  • Беларускi народ
    04.10.2024
    Вайна калi ты у яе улезеш закончыцца павешаннем уверх ножкамi i нiякi амап цябе ужо не дапаможа
  • Кока
    04.10.2024
    Сашко, поздняк метаться. Ты уже не жилец. Ты точно такой же соагрессор.
  • Жыве Беларусь
    04.10.2024
    Валет відэяархівы інтернэта у́сё памятаюць...

«Ляцелі вельмі нізка». Лукашэнка прызнаў пралёт беспілотнікаў. І што яны расійскія1

«Ляцелі вельмі нізка». Лукашэнка прызнаў пралёт беспілотнікаў. І што яны расійскія

Усе навіны →
Усе навіны

Новы генсак НАТА выступіў за права Украіны наносіць дальнабойныя ўдары па Расіі3

Продажы аўтамабіляў і электрамабіляў у Беларусі б'юць гістарычныя рэкорды5

У Варшаве іншаземцы стаялі начамі ў чарзе, каб зарэгістраваць аўтамабіль. Беларус спазніўся на адзін дзень і страціў грошы3

У Калінкавічах раніцай узарваўся «шахед»?13

УСУ знішчылі ракетамі ATACMS РЛС «Небо-М»6

«Гэта як другое дзіця». Былая мадэль пераехала ў Іран, а пасля вярнулася ў Беларусь з шакаладным бізнэсам2

Адроджаную прэмію «За свабоду думкі» атрымаў вядомы музычны гурт13

Ізраіль атакаваў расійскую авіябазу ў Сірыі. Там знаходзілася зброя для «Хезбалы»5

У Каменцы самакатчык зарубіўся з міліцыянерам. Праз некалькі тыдняў у хлопца знайшлі дзіцячае порна і падпіскі на «экстрэмізм»16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Ляцелі вельмі нізка». Лукашэнка прызнаў пралёт беспілотнікаў. І што яны расійскія1

«Ляцелі вельмі нізка». Лукашэнка прызнаў пралёт беспілотнікаў. І што яны расійскія

Галоўнае
Усе навіны →