Грамадства

Максім Знак год правёў у адзіночнай камеры ПКТ у віцебскай калоніі — былы палітвязень

Асуджаны на 10 гадоў калоніі адвакат Максім Знак правёў год у адзіночнай камеры ПКТ у віцебскай калоніі. Пра гэта распавёў выданню «Салідарнасць» адзін з асуджаных паводле «справы Зэльцэра», які адбываў пакаранне разам з юрыстам.

Максім Знак у чэрвені 2020 года

Андрэя затрымалі ў 2021 годзе па «справе Зэльцэра», ён адбываў пакаранне ў віцебскай калоніі №3. У гэты час у гэтай калоніі адбываў пакаранне і Максім Знак. Мужчына кажа, што пра Знака ў калоніі хадзіла розная інфармацыя: хтосьці казаў, што яго перавялі на строгі рэжым, але яснасці не было ніякай.

Калі Андрэя пасадзілі ў ШІЗА, ён па вентыляцыі пачаў гаварыць з мужчынам, які прадставіўся Максімам Знакам. Андрэй кажа, што дзякуючы некаторым спосабам яму ўдалося пераканацца ў тым, што чалавек сапраўды Максім Знак.

Суразмоўца Андрэя распавёў, што ўжо год (зносіны адбываліся ў канцы 2023 года) сядзіць адзін у ПКТ. Сказаў, што адзіночнае зняволенне маральна даецца яму цяжка, але ён трымаецца. Пазней да Знака адміністрацыя калоніі падсадзіла чалавека не з ліку палітвязняў.

Апошні раз са Знакам Андрэй кантактаваў перад сваім вызваленнем — у студзені 2024 года.

— Я сядзеў у тым ліку з палітвязнямі, якія прысуджаныя да вялікіх тэрмінаў — ад 10 гадоў. Але яны захоўваюць пазітыўны настрой. Ведаю, што некаторых схілялі да прызнання віны і напісання памілавання, але яны адмаўляліся, — кажа Андрэй.

Каментары

КДБ затрымаў жанчыну, з дома якой было знята відэа падзення шахеда ў Калінкавічах11

КДБ затрымаў жанчыну, з дома якой было знята відэа падзення шахеда ў Калінкавічах

Усе навіны →
Усе навіны

«Патугі, валтузня і брудныя метады». Рыжанкоў заявіў, што Мінск спакойна глядзіць на зварот Літвы ў суд у Гаазе7

Жыхарка Піншчыны паскардзілася, што былы муж не плаціць аліменты на трох дзяцей. Аказалася, двое з іх не яго1

У Гродне хірургі выратавалі 98-гадовую пацыентку, зрабіўшы ёй складаную аперацыю

Хто такі Арцём Жога і чаму Пуцін яго так узвысіў?14

Гуцэрыеў хацеў здаць Лукашэнку і Пуціна амерыканцам. У абмен на зняцце санкцый5

Блогерку Алену Янушкоўскую праз суд выпісваюць з хаты, прададзенай уладамі ў яе адсутнасць2

Ва Украіне загінуў бацька 14 дзяцей з Татарстана. Ён пайшоў на вайну, калі паднялі выплату за падпісанне кантракту да $10 тысяч5

На вагоне цягніка, што прыбыў у Літву з Беларусі, нехта пакінуў вельмі дзіўны надпіс ФОТАФАКТ25

Стала вядома, па якіх пяці артыкулах пачынаюць судзіць аналітыка Андрэя Паротнікава. Яму пагражае да 20 гадоў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

КДБ затрымаў жанчыну, з дома якой было знята відэа падзення шахеда ў Калінкавічах11

КДБ затрымаў жанчыну, з дома якой было знята відэа падзення шахеда ў Калінкавічах

Галоўнае
Усе навіны →