Свет11

На поўдні Бейрута прагрымелі магутныя выбухі. Цэллю мог быць брат забітага лідара «Хезбалы»

На паўднёвай ускраіне Бейрута ў раёне міжнароднага аэрапорта імя Рафіка Харыры ў ноч на пятніцу прагрымела серыя магутных выбухаў. Блізкія да «Хезбалы» крыніцы паведамілі, што ізраільская армія нанесла не менш за 11 удараў па аб'ектах групоўкі, піша Бі-бі-сі.

Фота: Hussein Malla / AP

«Ізраіль нанёс удары па паўднёвых прыгарадах 11 разоў запар», — паведаміў суразмоўца агенцтва.

Нацыянальнае інфармагенцтва Лівана (NNA) заявіла, што «было зафіксавана больш за 10 паслядоўных удараў, што стала адным з самых магутных налётаў на паўднёвыя прыгарады Бейрута».

Па даных NNA, грукат ад удараў быў чутны ў горных раёнах за межамі Бейрута.

Армія абароны Ізраіля не каментавала ўдары, але раней заклікала мірных жыхароў на поўдні Бейрута эвакуявацца.

«Вы знаходзіцеся побач з аб'ектамі, якія належаць «Хезбале», і ізраільская армія будзе працаваць па іх найбліжэйшым часам», — напісаў у сацсетцы X па-арабску прадстаўнік ЦАХАЛ Авіхай Адраі.

Аэрапорт Бейрута мяжуе з раёнам Дахія — апорай «Хезбалы» і пастаяннай мэтай Ізраільскіх авіяўдараў.

Мэтай удараў па Бейруце мог быць стрыечны брат забітага лідара «Хезбалы» Хасана Насралы Хашым Сафі ад-Дзін.

Яго называлі ў якасці верагоднага пераемніка Насралы на пасадзе кіраўніка групоўкі. Ці пацярпеў ён у выніку ўдараў — невядома.

Увечары ў чацвер крыніца AFP таксама паведаміла, што яшчэ адзін ізраільскі ўдар быў накіраваны на склад побач з аэрапортам Бейрута. Што менавіта знаходзілася на складзе-незразумела, піша агенцтва.

Міністэрства аховы здароўя Лібану паведаміла, што за апошнія суткі ў выніку ізраільскіх удараў загінулі 37 чалавек, 151 атрымаў раненьні.

Ізраіль, у сваю чаргу, абвінаваціў баевікоў «Хезбалы» ў запуску каля 230 ракет з Лівана па ізраільскай тэрыторыі ў чацвер.

«Хезбала» заявіла, што на працягу дня баевікі здзяйснялі ракетныя абстрэлы ізраільскай тэрыторыі і напады на салдат, якія праводзяць сухапутную аперацыю на поўдні Лівана.

Каментары1

  • Рэклама
    04.10.2024
    Ізраіль, арганізацыя сустрэч братоў, гарантыя, Насралам асаблівая гарантыя.

У чатах Калінкавічаў распаўсюджваецца ВІДЭА, якое зафіксавала падзенне беспілотніка5

У чатах Калінкавічаў распаўсюджваецца ВІДЭА, якое зафіксавала падзенне беспілотніка

Усе навіны →
Усе навіны

Прапагандыст прапанаваў два спосабы, як замацаваць людзей на сяле і завабіць у рабочыя8

Беларус, расстраляны тэрарыстамі ў Тэль-Авіве, ідзе на папраўку: куля зайшла Раману ў жывот і выйшла цераз горла13

У аэрапорце Варшавы ўзарваўся багаж1

Жыхар Бабруйска прыдумаў хітрую схему махлярства і атрымаў 368 тысяч рублёў — усё дзеля гульні на стаўках1

Тры «шахеды» заляцелі ў Беларусь, у небе цяпер і верталёт Лукашэнкі 1

Гарманальная кантрацэпцыя і рызыка развіцця раку: якую сувязь паказалі новыя даследаванні

Падазрэнне на вірус Марбург у Гамбургу не пацвердзілася

У Расіі рэцыдывіст ростам меншым за 150 см скраў трох кенгуру — аднаго ён хацеў абмяняць на макаку сваёй мары5

У Стакгольме назвалі лаўрэатаў альтэрнатыўнай нобелеўкі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У чатах Калінкавічаў распаўсюджваецца ВІДЭА, якое зафіксавала падзенне беспілотніка5

У чатах Калінкавічаў распаўсюджваецца ВІДЭА, якое зафіксавала падзенне беспілотніка

Галоўнае
Усе навіны →