Свет33

Новы генсак НАТА выступіў за права Украіны наносіць дальнабойныя ўдары па Расіі

Былы прэм'ер-міністр Нідэрландаў Марк Рутэ на другі дзень пасля свайго ўступлення на пасаду генеральнага сакратара НАТА адправіўся ў Кіеў і заявіў, што Украіна павінна мець магчымасць абстрэльваць расійскую тэрыторыю дальнабойнымі заходнімі ракетамі.

Марк Рутэ. Фота: AP Photo/Geert Vanden Wijngaert

«Украіна, безумоўна, мае права на самаабарону, і міжнароднае права тут на яе баку», — заявіў новы кіраўнік Паўночнаатлантычнага альянсу, выступаючы на прэс-канферэнцыі разам з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім.

Пры гэтым права Украіны на самаабарону, па словах Рутэ, «не заканчваецца на мяжы»: Расія вядзе незаконную вайну, і гэта азначае, што нанясенне ўдараў па расійскіх знішчальніках і ракетах да таго, як яны могуць быць выкарыстаныя супраць грамадзянскай інфраструктуры Украіны, можа дапамагчы выратаваць жыцці людзей.

Зяленскі сказаў, што выклаў Рутэ элементы свайго «плана Перамогі», які ён нядаўна падаў прэзідэнту ЗША Джо Байдэну і абмяркоўваў з лідарамі іншых краін падчас візіту ў Злучаныя Штаты. Галоўнае палажэнне гэтага плана — даць Украіне больш сучаснай зброі.

У Кіеве Зяленскі ў чарговы раз заклікаў дапамагчы Украіне не толькі ў абароне, але і ў наступленні, зняўшы забарону на прымяненне дальнабойных ракет, такіх як ATACMS і Storm Shadow.

«Вядома, мы хочам, каб Украіна не была забытая. Але найлепшы спосаб не забыцца пра Украіну — даць адпаведную зброю і неабходныя дазволы. І дапамагчы збіваць… тыя ж іранскія ракеты або беспілотнікі; як яны збіваюцца над Ізраілем — каб сапраўды гэтак жа сама іх збівалі і над Украінай», — сказаў Зяленскі, маючы на ўвазе дапамогу заходніх краін у адбіцці іранскіх удараў ракетамі па Ізраілю.

Нягледзячы на некалькі тыдняў абмеркавання тэмы дальнабойных ракет, Джо Байдэн пакуль не даў згоды на іх прымяненне для ўдараў углыб Расіі, лідары якой зноў сталі пагражаць прымяненнем ядзернай зброі ў выпадку перасячэння чарговых чырвоных ліній.

Але Марк Рутэ ў Кіеве заявіў:

«Адзіная краіна тут, якая перасекла чырвоную лінію, — гэта не Украіна, гэта Расія».

Каментары3

  • Грэбаны сорам
    03.10.2024
    Якая ганьба! Гэтыя "гаспада" гуляюць жыццямі ўкраінцаў, як фішкамі ў казіно. Дазволім, не дазволім... Дадзім зброю, не дадзім... Часам думаю, што можа ўкраінцам варта было здацца путлеру і разам з ім даць пі.ды ўсёй гэтай заходняй шалупоні.
  • Шалупонь З.
    03.10.2024
    Грэбаны сорам , вашыя словы яскравы прыклад таго, як працуе крамлёўская прапаганда, як яна даходзіць да такіх як вы.
  • Sentinel
    04.10.2024
    Тогда пусть наносят удары генсеком НАТО.

Бацька Марыі Калеснікавай расказаў, як была арганізавана сустрэча з дачкой

Бацька Марыі Калеснікавай расказаў, як была арганізавана сустрэча з дачкой

Усе навіны →
Усе навіны

Прэс-сакратарка партыі Трампа мае беларускія карані ФОТЫ20

Марыя Калеснікава сустрэлася з татам35

«Ён ёй выколваў вочы». У Расіі на стэнд так званых герояў СВА павесілі фота гвалтаўніка і забойцы6

Наўседа і Грыбаўскайце спрабуюць не дапусціць да ўлады «Зары над Нёманам»13

Мінус спойлер. Афіцэр Бобрыкаў зняўся з выбараў21

Бабруйчанін не паставіў машыну на ручнік і пайшоў дадому. Калі вярнуўся, аўто ўжо было ў возеры1

Расійскаму педыятру з беларускімі каранямі Надзеі Буянавай далі пяць з паловай гадоў за «фэйкі пра армію»2

Выйшаў каляндар з беларускімі строямі на 2025 год6

«Ролтан» больш не забараняюць — ён павінен вярнуцца ў крамы Беларусі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бацька Марыі Калеснікавай расказаў, як была арганізавана сустрэча з дачкой

Бацька Марыі Калеснікавай расказаў, як была арганізавана сустрэча з дачкой

Галоўнае
Усе навіны →