Грамадства22

Беларус, расстраляны тэрарыстамі ў Тэль-Авіве, ідзе на папраўку: куля зайшла Раману ў жывот і выйшла цераз горла

Прагноз па рэабілітацыі 27-гадовага хлопца пазітыўны, ён у прытомнасці.

Месца тэракту

1 кастрычніка ў Яфе, старым раёне Тэль-Авіва, тэрарысты, звязаныя з ХАМАС, адкрылі агонь па людзях. Загінулі 7 чалавек, яшчэ 16 былі параненыя. Тэрарысты былі забітыя.

Сярод параненых аказаўся 27-гадовы беларус. Хлопец вырас у Беларусі, але пакінуў яе не так даўно і па той жа самай прычыне, што і сотні тысяч іншых суграмадзян. 

Ад публічнасці хлопец, якога зваць Раман, адмаўляецца па асабістых прычынах, а таксама ў сувязі з няважным станам здароўя:

куля тэрарыстаў увайшла яму ў жывот, па шляху зламала рэбры і выйшла цераз горла. 

Нягледзячы на гэтыя траўмы, хлопец застаецца ў прытомнасці і з дапамогай іншых можа перасоўвацца на інвалідным вазку. Прагноз па рэабілітацыі пазітыўны. 

Каментары2

  • %
    03.10.2024
    Здароўя
  • qwerty
    03.10.2024
    "Расстраляных" кладуць у дамавіну, а вось параненых лечаць. Няўжо і тут Гугл недапрацаваў?

Гайдукевіч параіў беларусам, якія не здзяйснялі злачынстваў, «адседзець і жыць далей»15

Гайдукевіч параіў беларусам, якія не здзяйснялі злачынстваў, «адседзець і жыць далей»

Усе навіны →
Усе навіны

Адказнасць за ўчарашні тэракт у Ізраілі ўзяў на сябе ХАМАС2

У Польшчы пакуль не могуць стварыць «Украінскі легіён» — няма ахвотных23

У канфіскаце Гомеля з’явіўся люксавы абутак — красоўкі амаль за 4 тысячы рублёў. Жыхары ўражаныя8

У Беларусі пачалі выпускаць сыр з белым труфелем1

Падчас тэракту ў Ізраілі цяжка паранены грамадзянін Беларусі

Ізраіль забараніў уезд у краіну генеральнаму сакратару ААН10

У Бярдзянску забілі суддзю-калабаранта2

Дураў заявіў, што Telegram супрацоўнічае з праваахоўнымі органамі ўжо 6 гадоў4

Не квадроберамі адзінымі. Нефармалы 2000-х расказалі, чаму было небяспечна станавіцца эма і як з'яданне корму з сабачай міскі дапамагае інтравертам2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гайдукевіч параіў беларусам, якія не здзяйснялі злачынстваў, «адседзець і жыць далей»15

Гайдукевіч параіў беларусам, якія не здзяйснялі злачынстваў, «адседзець і жыць далей»

Галоўнае
Усе навіны →