Камітэт дзяржаўнай бяспекі паведаміў пра ўключэнне галоўнага дарадцы Святланы Ціханоўскай Франака Вячоркі ў спіс «асоб, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці».
Акрамя Вячоркі, «тэрарыстамі» ў вачах КДБ сталі таксама палітзняволеныя Яна Андраюк, Аляксей Мазука, Аляксандр Бранавіцкі, Аляксандр Баркун і Антон Шарупа.
Вячорка ж раней быў асуджаны завочна на 20 гадоў зняволення.
Усяго ў спісе фізічных асоб, «датычных да тэрарыстычнай дзейнасці», цяпер налічваецца 1170 пазіцый.
Вячорка пракаментаваў словы Яшына пра тое, што Лукашэнка мяняе палітвязняў на дэталі для самалётаў
«Самае галоўнае цяпер — забяспечваць суб’ектнасць Беларусі». Франак Вячорка расказаў, ці ёсць стратэгія ў дэмсілаў і на што ўплывае Ціханоўская
Франак Вячорка аддае свой гадзіннік на дабрачынны аўкцыён
Чаму ў вялікім абмене не было беларускіх палітвязняў? Адказ Вячоркі
Каментары