Аўто55

Продажы аўтамабіляў і электрамабіляў у Беларусі б'юць гістарычныя рэкорды

Попыт на легкавыя аўтамабілі ў Беларусі сёлета імкліва расце, расказалі на прэс-канферэнцыі Беларускай асацыяцыі аўтамабіляў (БАА), піша av.by.

«У студзені гэтага года агучваўся прагноз, які прадугледжваў рост продажаў на 25% і выхад рынку на адзнаку ў амаль 27 000 прададзеных новых аўто. Аднак гэты ўзровень быў дасягнуты ўжо па выніках мінулых 8 месяцаў», — адзначыў на прэс-канферэнцыі старшыня праўлення БАА Сяргей Варывода.

Паводле яго слоў, толькі за лета 2024-га прададзены 13 061 экзэмпляр. Пры гэтым колькасць мадэляў, якія афіцыйна рэалізуюцца ў краіне, складае 91, з якіх 12 — электрамабілі. Як падкрэсліў Варывода, «аснова нашага рынку — гэта аўтамабілі, што вырабляюцца ў краіне».

Таму прагноз перагледзелі ў бок павелічэння: да 47 000 — 48 000 прададзеных аўтамабіляў.

«Калі […] гэты паказчык будзе дасягнуты, то мы атрымаем беспрэцэдэнтны рост продажаў за ўсю больш чым 20-гадовую гісторыю асацыяцыі, а менавіта 115% (або больш чым у два разы)», — падкрэсліў Сяргей Варывода.

Продажы электратранспарту яшчэ больш здзіўляюць: яны дасягнулі дзесяціразовага ўзроўню адносна адзнакі мінулага года. Доля продажу такіх машын сярод усіх легкавікоў склала 5,86% (паводле даных за 10 месяцаў 2024 года). Для параўнання, у 2023 годзе гэты паказчык быў 1,93%.

Прытым для 2025 года чакаецца, што гэтая доля можа вырасці да 25%, а колькасць мадэляў электрычных легкавых аўтамабіляў дасягне 30 найменняў.

Каментары5

  • Папіццот
    03.10.2024
    Папёрла беларусікам на вайне ...
  • БэСэСэРь
    03.10.2024
    Пераймянуйце мяне ў вярхоўным савеце ў Кавуна-Энвайраментал Стан
    Бедзем, хто ня слухаецца дэпутацкае пастановы, лічыць імпэрцамі-забруджальнікамі асяродзьдзя
  • dfsf
    03.10.2024
    Kotya, Богатые люди и бензинки через 3-5 лет продают.... Старая модель - стрыдно на людях показаться. Не поймут. А насчет электрических китайцев не в курсе. А насчет НОРМАЛЬНЫХ машин типа Теслы - она скорее згниет чем ресурс батареи ее исчерпается. А гнить там нечему, кстати, снизу пластик батареи + алюминивый кузов.... И кто хоть раз проедет на такой - поймет все сразу.... Это как сравнивать кнопочный мобильник с айфоном. П.С. Батареи уже научились перебирать. Куча видосов в тиктоках. Там набор пальчиков..... Знакомый заказал из Китая элеткрческий Мерс. Почти 40 тыщ. Сказал что эра бензина для городского личного пользования закончена. Второй знакомый взял бу теслу из США. Взял для РАБОТЫ. Развозит по городу дорогой в небольших коробочках товар... Заезжает попить кофе, пообщаться в телеге на минут 30-40, и у Теслы 80% . А это рекомендуемый уровень и его хватит полстраны проехать.

29-гадовага мытніка абвіначваюць у здрадзе дзяржаве2

29-гадовага мытніка абвіначваюць у здрадзе дзяржаве

Усе навіны →
Усе навіны

Пяць частых памылак пры падачы на візу

У калоніі пад Віцебскам скончыў жыццё самагубствам грамадзянін Расіі2

У Жлобінскім раёне прагрымеў выбух. Загінулі тата і двое маленькіх дзяцей1

На Ліпецкую вобласць упалі дзве расійскія ракеты, якімі білі па Украіне3

У Фінляндыі грамадзянам Беларусі і Расіі забаранілі ездзіць на экскурсіі на АЭС. У тым ліку школьнікам5

Вальфовіч: Прыкмет развязвання агрэсіі супраць Беларусі пакуль не відаць7

Ці можна абедаць проста на працоўным месцы? Адказ можа вас здзівіць

«Зімовае нашэсце медуз мы спынілі». Расійская «Медуза» выдаліла рэкламу з пацярпелымі ад вайны ўкраінцамі6

Гомельская тэрабарона і егеры «адбівалі» напад дэсантнікаў з суседняй краіны і падарвалі пабудову4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

29-гадовага мытніка абвіначваюць у здрадзе дзяржаве2

29-гадовага мытніка абвіначваюць у здрадзе дзяржаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць