Свет99

Цюркскія дзяржавы дамовіліся пра адзіны лацінскі алфавіт. Убаку толькі Кыргызстан

Арганізацыя цюркскіх дзяржаў дамовілася пра прыняцце агульнага лацінскага алфавіту. Аднак гэтая тэма застаецца адчувальнай для Кыргызстана, адзінай дзяржавы-ўдзельніцы, якая пакуль не пераходзіць на новы алфавіт, піша «Радыё Свабода».

Пяць краін Арганізацыі цюркскіх дзяржаў пераадолелі шматгадовыя рознагалоссі наконт літар і дыякрытычных знакаў і дамовіліся пра агульны лацінскі алфавіт для сваіх моў, які складаецца з 34 літар.

Для Азербайджана, Турцыі і Узбекістана, якія ўжо выкарыстоўваюць лацінку, а таксама для Казахстана, які акурат у працэсе пераходу з кірыліцы, прыняцце стандартнага алфавіту можа аказацца адносна простым.

Але для Кыргызстана, адзінай дзяржавы ў арганізацыі, якая яшчэ не прыняла рашэння аб пераходзе на лацінку, агульны алфавіт застаецца спрэчным пытаннем старых дэбатаў навукоўцаў, палітыкаў і грамадскасці.

Сыртбай Мусаеў, вядомы лінгвіст, які выступаў ад Кыргызстана на сустрэчы Арганізацыі цюркскіх дзяржаў па пытанні адзінага алфавіту ў Баку 9—11 верасня, паведаміў, што праект кыргызскага лацінскага алфавіту гатовы і чакае «палітычнага рашэння» прэзідэнта і парламента.

«Дазвол [перайсці на лацінку] павінен ісці ад прэзідэнта дзяржавы», — сказаў Мусаеў у інтэрв'ю кыргызскай рэдакцыі «Радыё Свабода». Паводле яго, навукоўцы могуць толькі ўнесці прапанову, а прымуць яе ці не — вырашае прэзідэнт.

Аднак прэзідэнт Кыргызстана Садыр Джапараў лічыць, што краіне яшчэ рана адмаўляцца ад кірыліцы, якую навязала былым савецкім рэспублікам Масква.

«Гаварыць пра пераход кыргызскай мовы на лацінку заўчасна. Цяпер гэтае пытанне не стаіць, развіццё дзяржаўнай мовы павінна працягнуцца на кірыліцы», — сказаў Джапараў падчас леташняй сустрэчы з кіраўніком Нацыянальнай камісіі дзяржаўнай мовы і моўнай палітыкі Каныбекам Асманаліевым.

Асманаліеў паведаміў парламенту краіны, што калі «дэпутаты і прэзідэнт прымуць палітычнае рашэнне [замяніць кірыліцу], то грамадскасць і навукоўцы Кыргызстана гатовыя да пераходу на лацінскі алфавіт».

Лінгвіст Сыртбай Мусаеў прапанаваў версію лацінскага алфавіту для кыргызскай мовы з 28 літар, якая, паводле яго меркавання, цалкам захоўвае фанемную структуру мовы.

Кыргызскі лацінскі алфавіт, прапанаваны Сыртбаем Мусаевым

У яе аснове ляжыць алфавіт, адаптаваны кыргызскім лінгвістам і палітыкам Касымам Тыныстанавым і ўжываны ў Кыргызстане з 1927 па 1940 год. Паводле слоў Мусаева, карэкцыю лацінскага варыянту кыргызскага алфавіту ў адпаведнасці з адзіным алфавітам будуць дапрацоўваць — і, магчыма, абмяркоўваць у парламенце — толькі пасля таго, як краіна пяройдзе з кірыліцы на лацінку.

Рашэнне Бішкека адмовіцца ад кірыліцы можа не спадабацца ягонаму блізкаму саюзніку Маскве, якая расцэніць яго як спробу выйсці з зоны расійскага ўплыву. Расійскія палітыкі неаднаразова заклікалі Бішкек не падрываць ролю расійскай мовы, якая мае статус афіцыйнай у Кыргызстане.

Адзіны алфавіт

Дэбаты наконт агульнага алфавіту цюркскіх народаў пачаліся амаль адразу пасля распаду Савецкага Саюза, у пачатку 1990-х гадоў, калі Турцыя імкнулася да ўмацавання сувязяў са сваімі цюркскімі пабрацімамі — Азербайджанам, Казахстанам, Кыргызстанам, Туркменістанам і Узбекістанам.

Навукоўцы, якія падрыхтавалі канчатковую версію адзінага алфавіту, які складаецца з 34 літар, сцвярджаюць, што ён адлюстроўвае асаблівасці цюркскіх моў гэтых краін.

«Кожная літара прапанаванага алфавіту рэпрэзентуе розныя фанемы, якія сустракаюцца ў цюркскіх мовах», — гаворыцца ў заяве, апублікаванай на сустрэчы ў Баку.

У кожнай краіне змянілі некаторыя літары лацінскага алфавіту, каб адлюстраваць фанетычныя асаблівасці сваёй мовы.

Турцыя перайшла на лацінскі алфавіт у 1928 годзе, адмовіўшыся ад арабскага пісьма. Іншыя цюркскія народы кароткі час выкарыстоўвалі лацінку ў першыя гады існавання Савецкага Саюза пасля пераходу з арабіцы, аднак пасля Масква прымусіла адпаведныя рэспублікі замяніць лацінку на кірыліцу.

Азербайджану спатрэбілася каля 10 гадоў, каб цалкам вярнуцца да лацінскага алфавіту — гэты працэс пачаўся ў краіне яшчэ ў снежні 1991 года. Цяперашні лацінскі алфавіт, які выкарыстоўваецца ў гэтай краіне Паўднёвага Каўказа, складаецца з 32 літар.

Туркменістан, які не ўваходзіць у Арганізацыю цюркскіх дзяржаў, але мае там статус назіральніка, ізноў увёў лацінскі алфавіт у 1993 годзе. У найноўшай версіі туркменскага алфавіту на лацінскай аснове выкарыстоўваецца 30 літар, пры гэтым у яго неаднаразова ўносілі змены.

Узбекістан пачаў паступовы пераход на лацінку ў 1993 годзе, адначасова выкарыстоўваючы кірыліцу. Канчатковы варыянт лацінскага алфавіту для ўзбекскай мовы, у якім 29 літар і апостраф для абазначэння асаблівых гукаў або інтанацый, быў прэзентаваны ў 2019 годзе.

Казахстан плануе завяршыць пераход на лацінку да 2025 года. Пасля доўгіх абмеркаванняў тагачасны прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў у 2017 годзе падпісаў указ аб паступовай замене кірылічнага алфавіту на лацінскі. Алфавіт уключае 32 літары, некаторыя гукі абазначаюцца з дапамогай апострафа.

У склад Арганізацыі цюркскіх дзяржаў уваходзяць Кыргызстан, Казахстан, Узбекістан, Турцыя і Азербайджан. Туркменістан, Венгрыя і непрызнаная дзяржава Паўночны Кіпр маюць статус назіральнікаў.

Каментары9

  • Толькі кірыліца
    03.10.2024
    Byŭšaja babarykanka, Беларусь ніколі не павінна адмаўляцца ад кірыліцы. Не маю нічога супраць лацінкі, але адзіным дзяржаўным алфавітам Беларусі ёсць і павінна заставацца кірыліца. Гэта наша гісторыя, любы хто кажа іншае - невуч і хутчэй за ўсё мяккае ліберальнае стварэнне. Тут німа ніякай прасторы да дыскуссіі. Летапісы полацкія, смаленскія, статуты, біблія Скарыны і шмат чаго іншага гавораць самі за сябе. Адмовіць усяму гэтаму раўно адмовіць самаму сабе ў тым што бы беларус.
  • Беларус
    03.10.2024
    Byŭšaja babarykanka, дзякуй вам за каментар на нашай лацінцы, яна прыгожая ў нас, дый чытаецца лёгка
  • гэта рашэнне не іх (Кыргызстанa) а Масквы, ой як баіцца Маскоўскіх імперыялізм нашых лацінак
    03.10.2024
    Кыргызстан васал Маскоўскай імперыі як і мы . Таму гэта рашэнне не іх а Масквы , ой як баіцца Маскоўскіх імперыялізм нашых лацінак ой як. так ці інакш, а Лацінка пераможа і ў нас і ў Кіргізаў

У магілёўскай калоніі памёр 22-гадовы палітзняволены Дзмітрый Шлетгаўэр9

У магілёўскай калоніі памёр 22-гадовы палітзняволены Дзмітрый Шлетгаўэр

Усе навіны →
Усе навіны

У суботу і нядзелю ў Мінску моцна зменяцца маршруты грамадскага транспарту3

У Кіраўскім раёне хлопец з пнеўматычнага пісталета трапіў у вока 15-гадовай дзяўчыне

Малпы ніколі не змогуць надрукаваць усяго Шэкспіра5

Вяскоўца з-пад Касцюковічаў вызвалілі па амністыі, а цяпер перадумалі. Кажуць, здаровы

Таксі ў Беларусі пачынаюць працаваць па новых правілах1

Андрэй Дзмітрыеў не бачыць сэнсу вылучаць дэмакратычных кандыдатаў на прэзідэнцкіх выбарах-20256

Школьнікаў са Смаргонскага раёна звазілі з экскурсіяй на Акрэсціна4

Музыку Сяргея Горлава судзяць па чатырох палітычных артыкулах

Блінкен: Паўночнакарэйскія войскі неўзабаве ўступяць у бой з УСУ ў Курскай вобласці

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У магілёўскай калоніі памёр 22-гадовы палітзняволены Дзмітрый Шлетгаўэр9

У магілёўскай калоніі памёр 22-гадовы палітзняволены Дзмітрый Шлетгаўэр

Галоўнае
Усе навіны →