Здарэнні1616

У Каменцы самакатчык зарубіўся з міліцыянерам. Праз некалькі тыдняў у хлопца знайшлі дзіцячае порна і падпіскі на «экстрэмізм»

«Калі табе робяць заўвагу, на яе трэба адрэагаваць нармальна, адэкватна. А не ўключаць нейкага там рэйнджара, уцякаць па дварах» — «Шчыра вам скажу, я сёння неяк не ў настроі. Таму і не хацеў спыняцца».

В Каменке мотоциклист поспорил с милиционером In Kamenka, a scooter rider had an argument with a policeman У Каменцы самакатчык паспрачаўся з міліцыянерам
Скрыншот відэа размовы капітана міліцыі з самакатчыкам

Месяц таму ў Каменцы адбыўся выпадак: хлопец ехаў на самакаце пасярод дарогі, што не спадабалася міліцыянеру.

Відэа сваёй размовы з капітанам міліцыі хлопец выклаў у інтэрнэт. Міліцыянер у даволі спакойнай форме тлумачыць маладзёну, што на электрасамакаце можна рухацца толькі па тратуарах альбо веласіпедных і пешаходных дарожках.

Хлопец спрабаваў давесці, што ў яго не было магчымасці ехаць па тратуары, бо там высокія бардзюры.

Гэтыя словы здзівілі міліцыянера. Ён заўважыў, што спыніў хлопца якраз у тым раёне, дзе новыя тратуары з «цудоўнымі з'ездамі, заездамі», прыстасаваныя для заездаў з каляскамі, веласіпедамі, самакатамі.

«За вас прадумалі, каб вы не лезлі на дарогу, — заўважае капітан і дадае, што хлопец дазволіў сабе ехаць па цэнтральнай вуліцы горада пасярод дарогі:

— Калі на тратуары будзе яма, якую ты не можаш абысці ці пераехаць, толькі тады ты можаш выйсці на дарогу на адлегласць не больш за адзін метр ад яе краю. А не ехаць пасярод дарогі».

У Беларусі, у адрозненне ад многіх іншых краін, падыход насамрэч такі — веласіпедыстаў і самакатчыкаў спрабуюць загнаць на тратуар да пешаходаў і не пускаць на дарогу да аўтамабілістаў.

Міліцыянер таксама заўважыў, што на заўвагі супрацоўніка міліцыі «трэба рэагаваць, а не прыбаўляць газу і спрабаваць схавацца».

Хлопец не пагаджаўся: «Я не хаваюся. Я еду куды мне трэба».

В Каменке мотоциклист поспорил с милиционером In Kamenka, a scooter rider had an argument with a policeman У Каменцы самакатчык паспрачаўся з міліцыянерам
Скрын відэа

«Ты бачыш, што перад табой чалавек у форме, са зброяй. Супрацоўнік міліцыі. І ён кажа табе «Спыніцеся». А ты што робіш?»

Хлопец адказаў, што не хоча спыняцца і спытаў, ці ёсць законныя патрабаванні, каб яго спыніць.

Па словах міліцыянера, такім законным патрабаваннем з'яўляецца імкненне спыніць правапарушэнне, якое заключаецца ў парушэнні Правіл дарожнага руху — руху па праезнай частцы пры наяўнасці тратуара.

Міліцыянер папярэдзіў, што здыме запісы з відэакамер па маршруце руху самакатчыка і прыгразіў наступствамі.

«Калі табе робяць заўвагу, на яе трэба адрэагаваць нармальна, адэкватна. А не ўключаць нейкага там рэйнджара, уцякаць па дварах», — зноў нагадаў капітан.

«Шчыра вам скажу, я сёння неяк не ў настроі. Таму і не хацеў спыняцца. Я пасля бальнічнага», — адрэзаў самакатчык.

«А каго гэта павінна хваляваць? Вось цябе саб'е чалавек. Сядзе ў турму. Ты застанешся інвалідам, таму што ў цябе «няма настрою». Ты сувымярай трохі — настрой і небяспеку для жыцця», —

заўважыў міліцыянер і паспрабаваў скончыць размову:

«Усё, ідзі. Папраўляй настрой. На заўвагі трэба рэагаваць. На першы раз я маю права табе вусна зрабіць заўвагу і не прыцягваць да адказнасці. [Калі] наступным разам ад цябе ўбачу такую язду па дарогах, дзе ёсць нармальныя тратуары, па якіх можна ехаць нармальна, ты будзеш прыцягнуты да адказнасці».

Але на гэтым размова не скончылася. Самакатчык зноў стаў сцвярджаць, што там, дзе ён ехаў, няма магчымасці заехаць на тратуар. А міліцыянер працягнуў сцвярджаць, што там ёсць скосы і новы тратуар. Дыялог працягваўся яшчэ некалькі хвілін.

«Усё, мы можам доўга спрачацца з гэтымі бардзюрам. І яшчэ раз кажу — на заўвагі супрацоўніка міліцыі трэба рэагаваць. І калі табе гавораць спыніцца, то трэба спыніцца», — паспрабаваў скончыць размову капітан.

«А калі я не хачу спыняцца. Што мне рабіць?», — не супакоіўся самакатчык.

«Падумаць пра наступствы таго, што ты не хочаш нечага рабіць. Ва ўсяго ёсць наступствы. Нават калі яны для цябе не відавочныя. І яны ўрэшце наступяць», — адказаў міліцыянер і параіў хлопцу паглядзець відэа ў інтэрнэце, дзе паказана, чым можа скончыцца такая небяспечная язда.

У канцы відэа хлопец дэманструе лісток непрацаздольнасці на імя Сямёна Грыцука, які пацвярджае, што хлопец быў на бальнічным з 11 па 16 верасня 2024 года.

Відаэ хлопец выклаў у адной з сацыяльных сетак і паўдзельнічаў у яго абмеркаванні. «Павагі нуль за мае ж падаткі» — выказаў сваю пазіцыю хлопец.

В Каменке мотоциклист поспорил с милиционером In Kamenka, a scooter rider had an argument with a policeman У Каменцы самакатчык паспрачаўся з міліцыянерам
Фота: ratannihilator / Telegram

Падобная размова ў канцы 2010-х, калі сілавікі спрабавалі павярнуцца тварам да людзей, магла б скончыцца абмеркаваннем у інтэрнэце. Але на дварэ 2024 год, калі рэпрэсіўны апарат адчуў уседазволенасць.

Як паведамілі пралукашэнкаўскія тэлеграм-каналы, да хлопца прыйшлі. Сцвярджаецца, што ён «адгроб кучу адміністратывак і значныя штрафы».

Але і на гэтым справа не скончылася. У тэлефоне 24-гадовага самакатчыка міліцыянеры нібыта знайшлі «кучу падпісак» на экстрэмісцкія каналы і дзіцячую парнаграфію.

У якасці доказу прыводзіцца заблюранае відэа з тэлефонам, дзе відаць спіс кантактаў і падпісак тэлеграма. Сярод іх і нейкі канал, дзе размешчана відэа для дарослых. Ці быў на яго падпісаны хлопец, незразумела. Як і тое, ці перасылаў ён камусьці падобныя відэа.

Што за «экстрэмісцкія каналы», таксама незразумела. Сілавікі паказалі экран тэлефона з надпісам пра тое, што нейкі матэрыял заблакаваны на тэрыторыі Беларусі.

Дзе знаходзіцца цяпер Сямён Грыцук і што яму інкрымінуецца, сілавікі не паведамляюць.

Скрын відэа: reverse_side2022 / Telegram

Каментары16

  • *облен
    03.10.2024
    Йонутая страна! Йонуттааая стррааана! Кто мну подскажыт, хто расскажыт...
  • qwerty
    03.10.2024
    "зарубіўся" - друкуйце ўжо ўвесь тэкст "пацанскім" жаргонам, а не толькі загаловак.
  • дна нет
    03.10.2024
    Боже мой, у красауцау папыколи есть доступ к всем данным опреаторов мобильной связи, ко всем установочным данным ваших симок.
    Хочешь звони по нему, хочешь подписывай на любой канал и строчи комментарии.
    Без проблем на ваш телефон, от вашего имени подписаться на нужный канал без вашего ведома и из вашего аккаунта, как и настрочить нужных комментариев.
    А можно и ещё проще, отобрать у вас телефон, разблокировать его, установить телеграм если не установлен, подписать на нужный канал глядя вам в глаза, написать комментарии и делать с вами всё, что душа красауца пожелает.
    Не важна ни дата, ни время, ни где вы были.

Памілавалі яшчэ 32 палітвязняў

Памілавалі яшчэ 32 палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

На пагранічнай заставе пад Брэстам загінуў салдат2

Ці можна 3 студзеня перанесці і зрабіць непрацоўным? Вось што адказалі ў Мінпрацы2

Стала вядомай самая частая прычына разводаў у Беларусі. І гэта не здрада19

Дзёрзкія злодзеі абакралі прынца Уільяма і Кейт Мідлтан, пакуль тыя спалі

Праз гвалт, пагрозы і ўгаворы. Як ідэолагі забяспечваюць «народную любоў» да Лукашэнкі сярод медыкаў10

Аляксей Дзікавіцкі датэрмінова пакідае «Белсат»10

Лукашэнка прызнаў, што першапачаткова выбары збіраліся правесці ў лютым3

У Турцыі прапалі дзве беларускія альпіністкі1

«Кахаю цябе, сумую па табе» — напісаў жонцы ў сацсетках. Праз некалькі гадзін забіў яе і двух яе дзяцей4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памілавалі яшчэ 32 палітвязняў

Памілавалі яшчэ 32 палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →