Аўто1010

Дызель можа перамагчы электрамабілі? Як еўрапейскі аўтапрам аказаўся на мяжы крызісу

Еўрапейскі аўтампрам перажывае складаныя часы. Продажы электрамабіляў абваліліся, а VW і Audi задумваюцца пра закрыццё некаторых заводаў у Еўропе. «Наша Ніва» разбіралася, што прывяло да крызісу.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Рэкордны рост продажаў

У Еўрасаюзе ў 2023 годзе было прададзена 10,5 мільёна новых аўтамабіляў, з іх 1,54 мільёна прыйшлося на электрамабілі.

Такім чынам, доля электракараў склала 14,6% ад агульных продажаў. Адбылося гэта на фоне 37%-га росту продажаў электрамабіляў у параўнанні з 2022 годам. 

Тым не менш па выніках мінулага года найбольш папулярнымі ў Еўрасаюзе заставаліся бензінавыя аўто. Машыны з бензінавым рухавіком занялі 35,3% рынку продажаў новых аўто ў ЕС. Другімі па папулярнасці аказаліся машыны з гібрыднымі ўстаноўкамі — 33,5% (поўныя гібрыды 25,8%, плагін-гібрыды PHEV 7,7%).

Папулярнасць дызельных аўтамабіляў працягвала зніжацца, іх доля скарацілася да 13,6% ад агульнай колькасці, што на 3% менш, чым у 2022-м. 

Трэнды змяняюцца?

Аднак у гэтым годзе назіраецца адваротная тэндэнцыя — попыт на электрамабілі пачаў падаць. Калі летась электрамабілі хоць мінімальна, але апярэджвалі дызельныя аўто (14,6% супраць 13,6%), то ўжо па выніках гэтага года дызель мае ўсе шанцы абагнаць «электрычкі».

Ілюстрацыйны здымак. Фота: Getty Images

Па выніках 7 месяцаў 2024 года доля электрамабіляў у агульнай статыстыцы продажаў новых аўто ў ЕС знізілася да 12,5%.

Германія — галоўны антыдрайвер

Найбольшае зніжэнне цікавасці да электрамабіляў назіраецца ў Германіі. Перш за ўсё яно абумоўлена тым, што з-за праблем у бюджэце ўрад Германіі ў снежні 2023 года адмяніў выплаты дзяржаўных субсідый на іх куплю. 

У адказ некаторыя аўтавытворцы, напрыклад, Tesla, прынялі рашэнне кампенсаваць субсідыі, якія складалі 6750 еўра, з уласнай кішэні. Але большасць такіх прапаноў дзейнічала толькі да красавіка 2024 года. Таму калі за першыя 4 месяцы 2024 года продажы электракараў скараціліся толькі на 15,9%, у маі — на 30,6%, а па выніках ліпеня — ужо на 36,8%.

Такім чынам доля электрамабіляў на нямецкім рынку новых аўто знізілася з 20% у 2023 годзе да 12,9%.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Не толькі ў Германіі

Зніжэнне попыту на электракары назіраецца і ў іншых краінах Еўропы. Напрыклад, у Швейцарыі продажы электрамабіляў у ліпені ўпалі на 19%, а ў Швецыі — на 15%.

Жнівень 2024 года адзначыўся максімальным спадам продажаў новых аўто. Агулам продажы новых аўто ў Еўрасаюзе ў гэтым месяцы скараціліся на 18,3%. А продажы электрамабіляў у ЕС абваліліся адразу на 43,9%.

Не надта папулярнымі застаюцца электрамабілі ў Італіі. Там на долю электрамабіляў выпадае толькі 4% продажаў новых аўто.

Праз скарачэнне попыту на аўтамабілі, у першую чаргу электрычныя, у VW загаварылі пра неабходнасць закрыцця на тэрыторыі Германіі як мінімум аднаго завода па вытворчасці аўтамабіляў і аднаго па вытворчасці запчастак. Таксама загаварылі пра закрыццё завода Audi у Бельгіі, на якім вырабляюць электрычны Audi Q8 e-tron.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Кітай перамагае?

Складанасці, з якімі сутыкнуліся еўрапейскія аўтавытворцы, Bloomberg назваў паражэннем Еўропы ў гонцы электрамабіляў.

Рэч у тым, што Еўрасаюз на заканадаўчым узроўні забараніў з 2035 года выпускаць аўтамабілі з рухавікамі ўнутранага згарання.

Гэтыя меры разам з дзяржаўнымі праграмамі па стымуляванні пераходу на электрамабілі прымусілі еўрапейскіх аўтавытворцаў інвеставаць шмат сіл і сродкаў у распрацоўку электрамабіляў. 

Апошнія, у сваю чаргу, каштуюць значна даражэй за аналагі з традыцыйнымі рухавікамі. Некаторыя аўтавытворцы паспяшаліся адмовіцца ад выпуску новых мадэляў з РУЗ, замяніўшы іх электрычнымі.

Так адбылося з Peugeot Rifter і Citroen Berlingo. Французы выпусцілі новае пакаленне аўто выключна з электрычнымі рухавікамі. Але праз падзенне попыту былі вымушаныя дадаць у лінейку 1,5-літровы дызель. Пры гэтым машыны з дызелем пад капотам каштуюць на 10 тысяч еўра танней, чым іх электрычныя аналагі.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Пра вяртанне традыцыйнага паліва заявілі і ў Fiat. Адбылося гэта пасля таго, як продажы цалкам электрычнага Fiat e500 аказаліся куды больш сціплымі, чым чакалася. Таму было прынята рашэнне дадаць у лінейку гібрыдную версію з літровым бензінавым рухавіком пад капотам.

На думку Bloomberg, крызіс выкліканы адразу трыма прычынамі: падзенне попыту падчас пандэміі, ціск з боку кітайскага аўтапрама і не поўная акупнасць інвестыцый у развіццё электратранспарту.

І паколькі Еўрасаюз на заканадаўчым узроўні зрабіў усё, каб попыт на электрамабілі павялічваўся, мясцовыя аўтавытворцы сутыкнуліся з яшчэ адной праблемай — кітайскім аўтапрамам. 

Калі з вытворчасцю аўто з рухавікамі ўнутранага згарання ў Кітая атрымлівалася не вельмі, то ў галіне электрамабіляў яны дасягнулі поспеху. Іх аўтамабілі выглядаюць больш прывабнымі і даступнымі на фоне дарагіх электракараў еўрапейскай вытворчасці. Поспехі амерыканскай Tesla — таксама не тое, чаго хацелася бачыць еўрапейскім аўтавытворцам.

Экалогія супраць эканомікі

Сітуацыя з кітайскай экспансіяй прывяла да таго, што Еўрасаюз вырашыў падняць імпартныя пошліны на машыны, вырабленыя ў Кітаі, каб падтрымаць сваю аўтапрамысловасць. 

Вясной гэтага года ЗША ўвялі загараджальныя пошліны на электрамабілі з Кітая, падняўшы іх з 27,5% да 102,5%.

На гэтым фоне ў ЕС усё часцей пачынаюць гучаць галасы палітыкаў, якія выступаюць за скасаванне забароны на рэгістрацыю новых аўто з рухавікамі ўнутранага згарання пасля 2035 года.

 Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Днямі міністр па справах прадпрыемстваў і прадукцыі Італіі Адольфа Урсо заявіў, што экалагічная палітыка Еўрасаюза прывяла да сур'ёзнага крызісу еўрапейскага аўтапрама.

Італьянскі міністр адзначыў, што «электрамабілі каштуюць занадта дорага ў параўнанні з даходамі еўрапейцаў і італьянцаў». Таксама, на яго думку, паспешнае ўкараненне электрамабіляў у ЕС прывядзе да таго, што ЕС стане празмерна залежным ад Кітая.

Кітай — абсалютны лідар у вытворчасці акумулятараў для электракараў. Акрамя вытворчасці саміх батарэй, ён кантралюе значную частку асноўных рэсурсаў для вырабу іх кампанентаў. Так, на долю краіны прыпадае 85% вытворчых магутнасцяў у анодах і 70% у катодах для батарэй. Кітай апрацоўвае больш за 50% графіту, кобальту і літыю, якія выкарыстоўваюцца ў вытворчасці, а таксама валодае 80% сусветных запасаў графіту. Таму перасцярогі зразумелыя.

Каментары10

  • Фэйспалм
    03.10.2024
    Левакі са сваімі маніякальнымі ідэямі па насаджэнні зялёных і ЛГБТ каштоўнасцей хутка давядуць старушку Эўропу да ручкі.
  • Ололо
    03.10.2024
    Электрамабілі… А пасацік дизялек так и бегае! І бак 100 літраў!
  • стары литвин
    03.10.2024
    не смогут.. никак.. ДВС в наземном транспорте доживает свои последние 15 лет.
    мировые "автогиганты" из 20-го века, свернув свои электро-программы, подписали себе смертный приговор. они уже никогда не смогут догнать Тесла и китайцев и будут разобраны по частям этими самыми китайцами.
    обратный отсчет уже идет...

Хто тая жанчына, якую Марзалюк у эфіры БТ абазваў «шваллю з Гродна», і што яна піша ў чатах? Расказваем пра доктарку Стэфановіч23

Хто тая жанчына, якую Марзалюк у эфіры БТ абазваў «шваллю з Гродна», і што яна піша ў чатах? Расказваем пра доктарку Стэфановіч

Усе навіны →
Усе навіны

Мікіта Мелказёраў расказаў, як яго «пакусаў» Зянон Пазняк6

У прытулку ў дзяўчыны 80 сабак, але грошай на корм не засталося5

«Нейкая шваль у Гродне». Марзалюк прайшоўся па Бондаравай і яе паплечніках27

У Бабруйску малады мужчына памёр з-за атручвання дымедролам1

Гумарыст Яўген Крыжаноўскі расказаў, што цяпер працуе на Петрасяна. І патлумачыў, як туды трапіў19

У кафэ ў Брэсце наведвальнікі сустрэлі мыш. А яшчэ адзін непрыемны сюрпрыз чакаў пад расцягаем7

Расіяне ўдарылі па інтэрнаце ва ўкраінскім Глухаве: шасцёра загінулых, у тым ліку дзіця

Зборную Расіі не дапусцілі да адборачнага турніру чэмпіянату свету — 20264

Міліцыя праводзіць у Беларусі маштабнае камандна-штабное вучэнне. Абяцаюць спецтэхніку з перакрыццём вуліц і піратэхніку3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто тая жанчына, якую Марзалюк у эфіры БТ абазваў «шваллю з Гродна», і што яна піша ў чатах? Расказваем пра доктарку Стэфановіч23

Хто тая жанчына, якую Марзалюк у эфіры БТ абазваў «шваллю з Гродна», і што яна піша ў чатах? Расказваем пра доктарку Стэфановіч

Галоўнае
Усе навіны →