Культура44

У сталічнай школе зафарбавалі размалёўкі на нацыянальную тэматыку. Не стала Купалы, Скарыны і Гусоўскага

Замест іх у сярэдняй школы №173 Мінска цяпер проста жоўтыя сцены.

Размалёўкі ў школе №173 г. Мінска. Фота: тэлеграм-канал «Спадчына»

Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал «Спадчына». 

Школа ў Заводскім раёне была ўзведзена ў 1987 годзе. Тады ж унутры была створана серыя смелых для таго часу размалёвак, якія адлюстроўвалі сюжэты на тэмы нацыянальнай культуры і гісторыі.

Размалёўкі з выявамі Скарыны і сюжэту з паэмы «Курган» Янкі Купалы. Фота: тэлеграм-канал «Спадчына»

На фотаздымках можна пабачыць сюжэты з паэмы «Курган» Янкі Купалы і «Песні пра зубра» Міколы Гусоўскага, партрэтныя выявы самога Гусоўскага, першадрукара Францыска Скарыны і іншыя.

Усе яны былі замаляваныя ў снежні 2023 года, калі ў школе пачалі пазапланавы рамонт, прычым у сярэдзіне навучальнага года. Гэта адбылося нягледзячы на тое, што летам таго ж года ўжо праводзіўся планавы рамонт.

Размалёўкі з выявамі Міколы Гусоўскага і сюжэту з ягонай паэмы «Песня пра зубра». Фота: тэлеграм-канал «Спадчына»

Колішнія навучэнцы школы спадзяюцца, што размалёўкі проста зафарбаваныя і пасля іх можна будзе аднавіць. 

Каментары4

  • Дно
    03.10.2024
    Чакайце - хутка там намалююць Пятра I, Мураў'ёва Вешальніка і Івана Жахлівага.
  • Фіксуем факт
    03.10.2024
    Гэта вандалізм. Антыбеларускай "дзяржавы".
  • Ноўнэйм
    03.10.2024
    Манкурты..

Гайдукевіч параіў беларусам, якія не здзяйснялі злачынстваў, «адседзець і жыць далей»19

Гайдукевіч параіў беларусам, якія не здзяйснялі злачынстваў, «адседзець і жыць далей»

Усе навіны →
Усе навіны

Прапагандыст расказаў, як псіхічна хворы год таму збіраўся ўзарваць ледзь не цэлы Мінск8

Адказнасць за ўчарашні тэракт у Ізраілі ўзяў на сябе ХАМАС2

У Польшчы пакуль не могуць стварыць «Украінскі легіён» — няма ахвотных23

У канфіскаце Гомеля з’явіўся люксавы абутак — красоўкі амаль за 4 тысячы рублёў. Жыхары ўражаныя8

У Беларусі пачалі выпускаць сыр з белым труфелем1

Падчас тэракту ў Ізраілі цяжка паранены грамадзянін Беларусі

Ізраіль забараніў уезд у краіну генеральнаму сакратару ААН10

У Бярдзянску забілі суддзю-калабаранта2

Дураў заявіў, што Telegram супрацоўнічае з праваахоўнымі органамі ўжо 6 гадоў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гайдукевіч параіў беларусам, якія не здзяйснялі злачынстваў, «адседзець і жыць далей»19

Гайдукевіч параіў беларусам, якія не здзяйснялі злачынстваў, «адседзець і жыць далей»

Галоўнае
Усе навіны →