Грамадства

Кіраўнік МУС Польшчы не выключае закрыцця мяжы з Беларуссю

«Усё знаходзіцца на стале. Хочам убачыць, дзе інтарэсы Польшчы, а дзе можна ўдарыць па інтарэсах тых, хто шкодзіць Польшчы», — кажа Томаш Семоняк.

Міністр унутраных спраў і адміністрацыі Польшчы Томаш Семоняк не выключае закрыцця мяжы з Беларуссю. Пра гэта ён заявіў учора ў інтэрв'ю Polsat News у сераду. Ва ўрадзе краіны ён таксама з'яўляецца каардынатарам спецыяльных служб, піша Reform.news.

«Усё знаходзіцца на стале. Хочам убачыць, дзе інтарэсы Польшчы, а дзе можна ўдарыць па інтарэсах тых, хто шкодзіць Польшчы. Кожнае рашэнне тут магчыма. Не буду рабіць заяваў. Працуем з міністрам замежных спраў, міністрам інфраструктуры, міністрам фінансаў пад кіраўніцтвам прэм'ера над рэакцыяй на дзеянні Беларусі, каб яна была паспяховай і эфектыўнай і каб яна не біла па польскіх інтарэсах», — адказаў Семоняк на пытанне вядучага аб тым, ці магчыма закрыццё ўсіх пунктаў пропуску на мяжы з Беларуссю.

Раней пра ідэю закрыцця мяжы выказваўся міністр замежных спраў Радаслаў Сікорскі, праўда, у сераду ён ужо ўдакладніў, што гаворка ідзе аб руху грузаў, а ўрад не хоча ўскладняць жыццё простым беларусам і палякам.

Па словах Семоняка, колькасць спробаў парушэння мяжы знізілася ў апошнія тыдні на 30-50%. Такая тэндэнцыя назіраецца пасля выбараў у Еўрапарламент. Семоняк лічыць, што гэта звязана з некалькімі прычынамі, у тым ліку са змяненнем тактыкі польскага боку, уключаючы з'яўленне спецыяльных паліцэйскіх падраздзяленняў, стварэнне забароненай зоны ўздоўж часткі мяжы.

«Еўрапейскія выбары, бо, напэўна, было жаданне дэстабілізаваць сітуацыю ў Польшчы. Але таксама нельга выключыць, што нацыянальнае свята ў Беларусі (3 ліпеня) прывяло да таго, што службы сканцэнтраваліся на іншых сферах. Няма ніякага сумневу ў тым, што маштабы таго, што адбываецца на мяжы рэгулююцца беларускімі службамі. У сувязі з гэтым зніжэнне спробаў сёння зусім не азначае, што гэтых спробаў заўтра ці праз два дні будзе больш ці менш», — сказаў ён.

Гаворачы аб буфернай зоне ўздоўж мяжы, у якую быў забаронены ўезд, Семоняк адзначыў, што яе мэтай было абцяжарыць дзеянні кантрабандыстаў.

«Ёсць дзясяткі чалавек, якія чакаюць перапраўленых асоб, робяць на гэтым злачынны бізнэс. Пры ўвядзенні буфернай зоны гаворка ішла пра тое, каб адсунуць іх ад мяжы, абцяжарыць ім дзейнасць. Незалежна ад гэтага на працягу тыдняў дзесяткамі затрымліваюцца такія асобы, таму што лічым, што гэта адна з прычын такога становішча рэчаў: кантрабанда людзей. Ёсць гібрыдная вайна, агрэсія беларускіх службаў пры падтрымцы Расіі, а з іншага боку ёсць проста кантрабанда людзей. Зарабляюць на гэтым дзясяткі тысяч еўра, пераводзячы людзей з Афрыкі, Блізкага Усходу», — растлумачыў міністр.

Паводле яго, цяпер памежная ахова падпісвае дамовы аб умацаванні памежнай загароды. Работы павінны скончыць да канца года.

Каментары

Прабеларускія лукашысты яднаюцца супраць прарасійскіх10

Прабеларускія лукашысты яднаюцца супраць прарасійскіх

Усе навіны →
Усе навіны

Як можа змяніцца палітыка Літвы адносна Беларусі, калі на выбарах перамогуць левыя ці радыкалы

Стане яшчэ халадней3

Лукашэнка прапанаваў вырошчваць у Гомельскай вобласці персікі9

«Субстанцыя»: новы хорар з Дэмі Мур не шкадуе нікога5

Версія пра кантакты Гуцэрыева і амерыканцаў: яго паслаў Лукашэнка13

Легенда амерыканскага спорту парваў на кавалкі фатаграфію Дональда Трампа8

Хурма, баравікі, памідоры і нават гранаты. Што можна ўхапіць на Камароўцы ў сярэдзіне восені

Беларускі гурт Intelligency выпусціў першы за два гады альбом. Раней хіт August прынёс ім сусветную вядомасць2

У Магілёве пасажырскі аўтобус урэзаўся ў слуп ВІДЭА1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прабеларускія лукашысты яднаюцца супраць прарасійскіх10

Прабеларускія лукашысты яднаюцца супраць прарасійскіх

Галоўнае
Усе навіны →