ДТЗ са смяротным вынікам адбылося ў Маларыцкім раёне на аўтадарозе Н-746 «Чарняны — Дарапеевічы — Паўлапаль — Завор'е».
Кіроўца аўтамабіля Lada не справіўся з кіраваннем і з'ехаў з дарогі. У выніку аварыі загінуў пасажыр, які знаходзіўся ў салоне.
«Паводле папярэдняй інфармацыі, на трэцім кіламетры згаданай дарогі кіроўца не справіўся з кіраваннем, з'ехаў у кювет і ўрэзаўся ў прыдарожнае дрэва. У выніку аварыі 20-гадовы пасажыр загінуў на месцы», — паведамілі ў Брэсцкім УУС.
Што да кіроўцы, то ён выжыў, але атрымаў траўмы і быў шпіталізаваны.
Ні кіроўца, ні пасажыр падчас паездкі не былі прышпіленыя рамянямі бяспекі.
Каментары