Грамадства22

Блогерку Алену Янушкоўскую праз суд выпісваюць з хаты, прададзенай уладамі ў яе адсутнасць

Заяву ў суд Віцебскага раёна падаў новы гаспадар жытла Станіслаў Кадушкевіч, судовы разбор празначаны на 3 кастрычніка, паведамляе БАЖ.

Хата блогеркі была прададзеная з аўкцыёну чатыры месяцы таму. Сама Алена Янушкоўская на той час ужо некалькі гадоў жыла ў замежжы, пакінуўшы радзіму праз пагрозу крымінальнага пераследу.

Сёлета ў лютым на адзінае жытло блогеркі — хату ў вёсцы Суйкава Віцебскага раёна — быў накладзены арышт. Прычына — нясплата штрафаў і падаткаў на агульную суму 1436 рублёў 60 капеек. У траўні нерухомасць выставілі на аўкцыён, прапанаваўшы ахвотным купіць яе за 10 700 рублёў. На думку блогеркі, Бюро тэхнічнай інвентарызацыі ацаніла хату нашмат ніжэй за рынкавы кошт.

«Я купляла гэтую хату амаль за 9 тысяч долараў на пачатку 2000‑х. Яна не новая, 56 квадратных метраў, чатыры пакоі. Але мае вельмі выгоднае месца знаходжання: Суйкава месціцца за тры кіламетры ад Віцебска, сюды ходзяць гарадскія маршруткі. На падворку ёсць уласная студня, гаспадарчыя пабудовы, лазня, літаральна за хатай — сажалка. Агульная плошча ўчастка 25 сотак, прычым на самым ускрайку вёскі, дзе жывеш як на асобным хутары. Ацяпленне ў хаце пячное, але вёска газіфікаваная, падвесці газ пры жаданні — не праблема», — разважае Алена Янушкоўская.

Яе жытло прадалі з аўкцыёну з першага разу, прычым значна даражэй за заяўлены кошт, за 18 511 рублёў. 

Новага гаспадара, які цяпер выпісвае блогерку праз суд, жанчына ведае. Гэта ўраджэнец вёскі Пестуніца, дзе жыла яе дачка, і Алена Янушкоўская сама пражыла там некалькі гадоў, дапамагаючы гадаваць унучак. А таксама ў Пестуніцы яна зняла некалькі відэаролікаў для свайго відэаблога «Настоящая Беларусь», дзе распавядала пра праблемы вяскоўцаў.

Цяпер маёмасці ў Беларусі ў блогеркі не засталося. Да слова, пасля пагашэння штрафаў з продажу хаты мусіла застацца істотная сума грошай, аднак Алена Янушкоўская нічога з яе не атрымала.

У Беларусі супраць блогеркі распачалі крымінальную справу за абразу Аляксандра Лукашэнкі, жанчыну абвясцілі ў міжнародны вышук. Пераследваць яе пачалі пасля пратэсных падзей 2020 года: блогерка вяла стрымы з мірных маршаў, а потым распавядала пра суды над іх удзельнікамі. Саму Янушкоўскую таксама неаднаразова судзілі нібыта за ўдзел у несанкцыянаваных вулічных мерапрыемствах, каралі адміністрацыйнымі штрафамі і арыштамі.

У лютым 2021 года Алена Янушкоўская з прычыны палітычна матываванага пераследу была вымушаная з’ехаць з Беларусі.

У лістападзе 2021 года Міністэрства інфармацыі ўключыла ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў некалькі відэаролікаў, размешчаных на YouTube-канале «Настоящая Беларусь». У снежні 2022-га ў гэты спіс унеслі суполку «Настоящая Беларусь» у сацыяльнай сетцы «ВКонтакте», у красавіку 2023-га — суполку з такой самай назвай у «Одноклассниках», у лютым 2024 года — суполку «Настоящая Беларусь» у Facebook.

Каментары2

  • .
    03.10.2024
    Новы ўласнік злоўжывае сітуацыяй, карыстаючыся дрэнным станам правасуддзя ў краіне і немагчымасцю для сапраўднага ўласніка абараніць свае правы.
    Калі адбудзецца рэабілітацыя, адменяць штрафы, і як наступства, аўкцыён. Новы ўласнік згубіць нерухомасць без кампенсацыі.
    Але гэтага мала. Было б справядліва, каб такія атрымалі дадатковую адказнасць, як за саўдзел у рабаванні або скупку крадзенага.
  • Ноўнэйм
    03.10.2024
    Ды ладна, не трэба расстройвацца. Вернемся і атрымае гэты новы гаспадар пінка пад дупу)

Гайдукевіч параіў беларусам, якія не здзяйснялі злачынстваў, «адседзець і жыць далей»19

Гайдукевіч параіў беларусам, якія не здзяйснялі злачынстваў, «адседзець і жыць далей»

Усе навіны →
Усе навіны

Прапагандыст расказаў, як псіхічна хворы год таму збіраўся ўзарваць ледзь не цэлы Мінск8

Адказнасць за ўчарашні тэракт у Ізраілі ўзяў на сябе ХАМАС2

У Польшчы пакуль не могуць стварыць «Украінскі легіён» — няма ахвотных23

У канфіскаце Гомеля з’явіўся люксавы абутак — красоўкі амаль за 4 тысячы рублёў. Жыхары ўражаныя8

У Беларусі пачалі выпускаць сыр з белым труфелем1

Падчас тэракту ў Ізраілі цяжка паранены грамадзянін Беларусі

Ізраіль забараніў уезд у краіну генеральнаму сакратару ААН10

У Бярдзянску забілі суддзю-калабаранта2

Дураў заявіў, што Telegram супрацоўнічае з праваахоўнымі органамі ўжо 6 гадоў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гайдукевіч параіў беларусам, якія не здзяйснялі злачынстваў, «адседзець і жыць далей»19

Гайдукевіч параіў беларусам, якія не здзяйснялі злачынстваў, «адседзець і жыць далей»

Галоўнае
Усе навіны →