Прапагандыст прапанаваў два спосабы, як замацаваць людзей на сяле і завабіць у рабочыя
Адзін з іх — зняць серыял пра слесараў і дворнікаў.
У ток-шоу на СТБ «Да!Но…» з прапагандыстам Рыгорам Азаронкам абмяркоўвалі праблему кадраў. Член праўладнага моладзевага грамадскага аб'яднання «Рух наперад» Яўген Пунінскі пакрытыкаваў адсутнасць фільмаў пра рабочых:
«Мы бачым серыялы, такія як «Скліфасоўскі», «Інтэрны». А вы назавіце хаця б адзін фільм, які падняў бы тэму рабочых, якія на вуліцы могуць быць дворнікамі ці слесарамі, ці яшчэ кімсьці. Адзін толькі фільм «Вася не ў сабе». І тое гэта Расійскай Федэрацыяй здымалася».
Далей Пунінскі згадаў Качанаву:
«Правільна Наталля Іванаўна казала. (….) Калі ўзяць прадаўца сельскай мясцовасці — ён не можа працаваць па дзве змены запар. І яна правільна сказала: давайце звернем вострую ўвагу на тэмы сельскай мясцовасці».
А пасля прапанаваў праводзіць дэўрбанізацыю. «Прымусова вывозіць. Там [на перыферыі] будаваць».
Каментары