Грамадства2727

«Павінен выйсці Пачобут». Польскі міністр Сікорскі зноў загаварыў пра магчымае закрыццё мяжы для грузаў

Два патрабаванні Польшчы — вызваленне Анджэя Пачобута і спыненні правакацый з мігрантамі.

Палітзняволены журналіст Анджэй Пачобут

Міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі заявіў, што не выключае ніякіх варыянтаў разгортвання падзей, адзначыўшы, што гаворка ідзе аб спыненні пропуску грузаў. На яго выступ у эфіры Radio Zet звярнуў увагу Reform.

«Беларусь пасылае нам сотні мігрантаў з расейскімі візамі, якія трапілі ў Расію з краін міграцыйнай пагрозы, для якіх раней Расія і Беларусь зняла абмежаванні. Гэта акцыя, якую ўключаюць і выключаюць. Ёсць такія месяцы, калі маем нуль мігрантаў, а потым раптам 300-400 чалавек штодня. Ад Беларусі залежыць, яна хоча мець лепшыя добрасуседскія адносіны з Польшчай або горшыя.

У нас ёсць асноўныя пастулаты: павінен выйсці Анджэй Пачобут і павінна скончыцца акцыя сілавога высылання мігрантаў», — сказаў ён.

«Не выключаю любых варыянтаў», — адказаў ён на ўдакладняючае пытанне аб тым, будзе закрыццё мяжы ці не.

«Аб пераходах для людзей не гаворым, не будзем ускладняць жыццё звычайным палякам і беларусам», — дадаў Сікорскі.

Каментары27

  • :/
    03.07.2024
    Швейцарыя моўчкі ўзяла і вызваліла Наталлю Хершэ. а гэтыя будуць гаварыць-гаварыць... усё выключна ў сваіх інтарэсах. Пачобут ім поскольку-постольку
  • Хуч
    03.07.2024
    Пачобут павінен быць адпушчаны. Тады й мяжу можна бы адчыніць, але толькі для людзей, а не для тавараў.
  • Не лукашенке!
    03.07.2024
    Павінны выйсці ўсе!!!! ІБабарыка з сынам і Ціханоўскі з Статкевічам і так далей.

Пашпарт Новай Беларусі пачнуць выдаваць з 26 студзеня. Што вядома і як атрымаць?46

Пашпарт Новай Беларусі пачнуць выдаваць з 26 студзеня. Што вядома і як атрымаць?

Усе навіны →
Усе навіны

Каліновец Аляксандр Клачко атрымаў статус уцекача ў Літве13

Фіца прапанаваў Зяленскаму сустрэцца і абмеркаваць транзіт газу. Той адказаў лаканічна11

Гамяльчук сам дадаў сабе тэрмін зняволення, каб апраўдаць прагулы1

У візавым цэнтры Грэцыі па змоўчанні ўключаюць у рахунак неабавязковую паслугу1

Ва ўкраінскі палон трапіў кухар з Неапаля. У Італіі яго асудзілі за сэксуальны гвалт над 9-гадовым дзіцем2

У Расіі заявілі пра захоп украінскага радовішча літыю3

Аб'явілі «экстрэмісцкімі» «Народныя навіны Віцебска»

Пры вяртанні ў Беларусь на святы арыштавалі як мінімум 8 чалавек1

«Такога вязня няма». Цяжкахворага палітвязня катуюць у калоніі пад Віцебскам4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пашпарт Новай Беларусі пачнуць выдаваць з 26 студзеня. Што вядома і як атрымаць?46

Пашпарт Новай Беларусі пачнуць выдаваць з 26 студзеня. Што вядома і як атрымаць?

Галоўнае
Усе навіны →