Эканоміка55

Наколькі рэалістычны прагноз эканамічнага развіцця Беларусі на 2025 год? Адказвае эканаміст

Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ, якім зацвердзіў прагнозныя параметры эканамічнага развіцця Беларусі на 2025 год. Спыталі ў эканаміста, наколькі магчыма гэтага дасягнуць.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Ацэнка прагнозаў

Чакаецца, што рост ВУП у наступным годзе складзе 4,1%, рэальныя даходы насельніцтва вырастуць на 4%, а інфляцыя не павінна перавысіць 5%.

На думку эксперта BEROC Анастасіі Лузгіной, найбольшыя сумневы выклікаюць прагнозы, датычныя росту ВУП.

«Прырост ВУП на 4,1% — больш, чым запланавана ў гэтым годзе, калі эканоміка працуе на мяжы сваіх магчымасцяў з улікам нарастальнага дэфіцыту кадраў і штучнага стрымлівання цэн», — кажа эканаміст.

Па выніках студзеня-жніўня 2024 года ВУП Беларусі вырас на 4,9% (адносна таго ж перыяду 2023 года). Запланаваны паказчык на год — 3,8%.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Расійскі фактар

Анастасія Лузгіна адзначае, што важным фактарам з'яўляецца тое, што ў 2024 годзе рост эканомікі Беларусі быў падмацаваны актыўным прыростам эканомікі расійскай.

«На 2025 год у планах расійскіх уладаў затармазіць актыўную дынаміку. Гэта будзе азначаць запаволенне росту попыту ў тым ліку на беларускую прадукцыю. З улікам усіх вышэйпералічаных фактараў павелічэнне ВУП на 4,1% з'яўляецца, на мой погляд, маларэалістычным», — лічыць эксперт.

Кіраваная інфляцыя

Што тычыцца інфляцыі, то, на думку эксперта, з улікам жорсткага рэгулявання цэн улады могуць выйсці на запланаваныя 5%, галоўнае пытанне тут — якой цаной.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

«У пэўнай меры гэтаму будзе спрыяць прагназаванае запаволенне цэн у Расіі. Аднак калі галоўнай мэтай стане рост ВУП, то, магчыма, некаторае перавышэнне прагнозу.

Але зноў-такі ва ўмовах жорсткага рэгулявання афіцыйную інфляцыю цалкам могуць утрымаць у рамках запланаваных параметраў», — лічыць Лузгіна.

Рост рэальных заробкаў запаволіцца

Што тычыцца рэальнага росту даходаў, то ён, паводле планаў, запаволіцца і складзе 4%. Пра тое, што ў 2025 годзе рост рэальных даходаў будзе не такі высокі, як у 2023-2024 гадах, неаднаразова казалі і незалежныя эканамісты.

Для параўнання, у 2023 годзе афіцыйная статыстыка фіксавала рэальны рост заробкаў на ўзроўні 6,3%, хоць планавалася, што ён будзе меншы — 4,1%. У 2024 годзе тэмпы росту рэальных заробкаў выраслі. Паводле звестак Міжнароднай фінансавай арганізацыі (ЕАБР), рэальны заробак у краіне ў жніўні 2024 года вырас на 12,3% у параўнанні з аналагічным перыядам 2023 года. Атрымлівацца, што запланаваны на 2025 год рост памерам 4% выглядае даволі рэалістычным.

Каментары5

  • Ёрк
    02.10.2024
    Acab, «іншыя паразытуюць камэнтарамі на пастанову пленума кпсс». Так ты і ёсць той самы паразыт, які паразытуе камэнтарамі на камэнтары.
  • Acab
    02.10.2024
    Спадару Ёрку, вы так старанна і пасьлядоўна мяне выкрываеце, што я маю выправіць перад вамі няпаўнату свае перашае заўвагі.

    Дзяржаўныя плянавікі шкодзяць людзкой гаспадарчай дзейнасьці, а BEROCаўцы сваёй крытыкай формы легітымізуюць ў вачох непаглыбленае ў тэму публікі іхі мэтад.

    Спадзяюся, зразумела патлумачыў
  • Ёрк
    02.10.2024
    Acab, Дзяржаўныя плянавікі шкодзяць людзкой гаспадарчай дзейнасьці, а Acabаўцы сваёй крытыкай формы легітымізуюць ў вачох непаглыбленае ў тэму публікі іхі мэтад. Спадзяюся, зразумела патлумачыў

У Беларусі з'явіўся народны паэт2

У Беларусі з'явіўся народны паэт

Усе навіны →
Усе навіны

Як у Мінску запалілі галоўную ёлку ФОТЫ2

Ва Украіне паспяхова выпрабаваная новая ракета «Рута»2

Запісацца на візу хутчэй можна праз «радары». Пра што размова?6

Былы міністр абароны Паўднёвай Карэі спрабаваў скончыць жыццё самагубствам

Расійскія Таганрог і Бранск падвергнуліся атацы2

Марафон рэпрэсій не спыняецца. Паказваем жахлівыя лічбы8

Спікер парламента Наталля Качанава разбіралася з ляхавіцкай маршруткай4

У Беларусі сёлета глядзелі порна з мілфамі, а ў Расіі — анальны сэкс27

Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік Газ15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі з'явіўся народны паэт2

У Беларусі з'явіўся народны паэт

Галоўнае
Усе навіны →