Грамадства11

Ці можна ў Беларусі забіцца, зваліўшыся ў падземны пераход?

Трагічны выпадак з расіянкай у Тбілісі выклікаў шмат пытанняў да бяспечнасці гарадскога асяроддзя. Паспрабавалі разабрацца, наколькі бяспечна хадзіць па беларускіх вуліцах і не глядзець пад ногі. 

Падземны пераход на станцыі метро «Парк Чалюскінцаў». Фота: linzomatik.by

Маладая расіянка Арына Глазунова ўначы гуляла па цэнтры грузінскай сталіцы з сяброўкай. Дзяўчаты былі ў гуморы, слухалі музыку і здымалі шпацыр на тэлефон. У той момант, як на тэлефоне расіянкі грала вядомая песня «У апошні раз», яна аступілася і звалілася ў падземны пераход. Глазунову шпіталізавалі з пераломам зводу чэрапа, яна памерла.

У сацсетках жыва абмяркоўваюць гэты выпадак. Многія пішуць, што трэба пад ногі глядзець, а не падавацца задам, здымаючы тыктокі. Але ж і праекціроўшчыкі павінны праектаваць небяспечнае для ўсіх асяроддзе.

Небяспечнае асяроддзе

Пераход у Тбілісі, дзе загінула Арына Глазунова. Фота з сацсетак

На фотаздымках перахода ў Тбілісі добра відаць, што парапет вакол яго вельмі нізенькі, ён ледзь дасягае лыткі. З такой вышынёй агароджы ў падземны пераход можа лёгка зваліцца дзіця, або чалавек, якому стала блага, або той, хто проста не заўважыў невысокую перашкоду. 

Парапет злашчаснага перахода абліцаваны звыклым для рэгіёна бурым туфам, які пад начнымі ліхтарамі зліваецца па колеры з гранітнымі плітамі тратуара — заўважыць яго можна занадта позна.

Тое ж самае тычыцца, напрыклад, слупоў на тратуарах, у якія час ад часу ўпісваюцца пешаходы, занураныя ў экраны сваіх тэлефонаў. Чалавек занурыўся ў тэлефон, бо лічыў тратуар бяспечным для сябе месцам, ніяк не чакаў і не змог заўважыць шэры бетонны слуп на фоне шэрай бетоннай пліткі.

Але такая сітуацыя, як у Грузіі, наўрад ці магла б адбыцца ў Беларусі, бо ў нашай краіне дзейнічаюць добра распрацаваныя і даволі строгія будаўнічыя нормы, за выкананнем якіх дбайна сочаць розныя структуры. 

Вышыня парапета вакол падземнага перахода ў Тбілісі надзвычай небяспечная. Фота з сацсетак

Якія ж нормы берагуць беларусаў ад выпадковых падзенняў?

Для гарадскога асяроддзя дзейнічае некалькі нарматыўных дакументаў, асноўны — СН 3.02.01-2019 «Вуліцы населеных пунктаў», таксама некаторыя карысныя палажэнні змешчаны ў СН 3.02.12-2020 «Асяроддзе пражывання для фізічна аслабленых асоб». Гэтыя дакументы збольшага захоўваюць палажэнні, якія былі закладзены яшчэ ў савецкіх нормах (але нямала і тых нарматыўных актаў, што з'яўляюцца дакладнымі перакладамі еўрапейскіх стандартаў — такія маюць у назве скарачэнне EN).

Большасць сучасных падземных пераходаў у Беларусі, асабліва спускі ў метро, закрытага тыпу — падаць проста няма адкуль. Фота: Анлайнер

Якраз «Вуліцы населеных пунктаў» рэгламентуюць падземныя пераходы ў беларускіх гарадах. У падраздзеле, прысвечаным ім, напісана, што лесвічныя сходы і пешаходныя пандусы падземных пераходаў могуць быць адкрытымі і закрытымі (павільёны і навесы). Калі яны адкрытыя, то пункт 6.5.1.11 патрабуе наступнае:

«Для адкрытых лесвічных сходах прадугледжваюць агароджы парапетамі і парэнчамі агульнай вышынёй не менш за 1,1 м ад паверхні тратуара або адмосткі, пры гэтым вышыню парапета прымаюць ад 0,3 да 0,5 м».

Як бачым, па беларускіх нормах агароджа вакол лесвіцы, якая вядзе ў падземны пераход, у разы большая, чым тая, што ёсць вакол перахода ў Тбілісі.

Чаму агароджа мусіць быць такой высокай?

Рэч у эрганоміцы чалавечага цела: цэнтр цяжару прыходзіцца на ўзроўні хвастца — у мужчын звычайна трохі вышэй. Калі гэта месца акажацца над прорвай, то туды паляціць і ўсё цела. Сярэдні рост жанчын — каля 165 см, мужчын — каля 175 см. А цэнтр цяжару размешчаны амаль пасярэдзіне — адпаведна, агароджа мусіць быць не меншай за 90 см, а лепш з запасам, бо ёсць нямала больш высокіх людзей.

Сёння ў Беларусі амаль не будуюць адкрытыя падземныя пераходы — яны ствараюць шмат нязручнасцяў і небяспечныя ў эксплуатацыі зімой. Але нямала адкрытых падземных пераходаў пабудавалі за савецкім часам, у тым ліку на ажыўленым праспекце Незалежнасці.

Дзе ўсё ж можна зваліцца?

Амаль усе станцыі метро, узведзеныя за савецкім часам, сёння маюць не самыя бяспечныя спускі. Фота: Яндэкс Карты

Варта адразу адзначыць, што падземныя пераходы, якія пабудаваныя за савецкім часам, не адпавядаюць сучасным нормам. Агароджа вакол іх не мае парэнчаў, а цалкам складаецца з парапетаў, якія вышэй за нарматыўныя 0,3 — 0,5 м. Пераробліваць іх наўрад ці будуць, бо яны адпавядаюць тым нормам, па якіх іх узводзілі.

Што тычыцца пераходаў савецкіх часоў, то там агароджа дасягае 0,9-1,0 м, што трохі менш за сучасную норму, але не крытычна. Дзякуючы ёй проста так у пераход з вышыні не звалішся. Але небяспека палягае ў іншым — існуе спакуса прысесці на плоскі верх парапета. А з яго якраз лёгка паляцець спінай уніз.

У новых адкрытых пераходах большую частку агароджы мусяць складаць парэнчы, якія не выглядаюць надзейна і сядзець на якіх нязручна. Але нават савецкія нормы, як бачна, у цэлым ствараюць бяспечныя ўмовы для людзей у беларускіх гарадах, чаго нельга сказаць пра гарады Грузіі.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары1

  • Памолімся жа СНіПам
    02.10.2024
    Перадбачаным мудрымі партыяй і ўрадам

Ці можна ў Беларусі забіцца, зваліўшыся ў падземны пераход?1

Ці можна ў Беларусі забіцца, зваліўшыся ў падземны пераход?

Усе навіны →
Усе навіны

Сілавікі затрымалі жыхара Наваполацка, які напісаў у чат паведамленне аб жаданні ўступіць у шэрагі УСУ

Прызначылі дату новага суда над Палінай Шарэндай-Панасюк1

Сусед Алеся Бяляцкага расказаў, у якіх умовах трымаюць нобелеўскага лаўрэата

Памёр расійскі спявак і кампазітар Вячаслаў Дабрынін1

Лукашэнка: У нас няма планаў захопліваць Чарнобыльскую АЭС1

«Тэфлонавы Марк», які здолеў пасябраваць з Орбанам і Трампам. У НАТА ад сёння новы кіраўнік1

Школьнік-квадробер залез на дах бацькоўскай машыны — ім зацікавілася міліцыя2

Дэлегацыю Еўрапарламента па Беларусі хацеў узначаліць літовец, які лічыць пратэсты 2020 года «вялікай правакацыяй»34

Wargaming уклаўся ў куплю 100 кватэр у Літве. І, імаверна, зарабляе на іх продажы і арэндзе1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці можна ў Беларусі забіцца, зваліўшыся ў падземны пераход?1

Ці можна ў Беларусі забіцца, зваліўшыся ў падземны пераход?

Галоўнае
Усе навіны →