Меркаванні1414

Кітай перайшоў на крык па пытанні беларуска-польскай мяжы. Як адрэагуе Лукашэнка?

Упершыню з моманту крызісу на мяжы Беларусі з суседзямі, з 2021 года, Кітай афіцыйна пракаментаваў сітуацыю. З улікам таго, што Пекін імкнецца не ўмешвацца ў канфлікты, якія адбываюцца ў свеце, а таксама прымаючы да ўвагі вытанчанасць усходняй дыпламатыі (не казаць «не»), гэтую заяву можна разглядаць як сур'ёзны сігнал незадаволенасці пазіцыяй беларускіх уладаў, піша Валерый Карбалевіч для «Радыё Свабода».

Фота: БелТА

Эскалацыя адносін паміж Варшавай і Мінскам, выкліканая забойствам на мяжы адным з мігрантаў польскага жаўнера, натуральным чынам прывяла да таго, што 22 чэрвеня міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі заявіў: разглядаецца магчымасць закрыць рэшту памежных пераходаў з Беларуссю.

Можна меркаваць, што польскае кіраўніцтва даўно пайшло б на такі крок, калі б тэма закрыцця мяжы была пытаннем толькі беларуска-польскіх адносін. Але праблема ў тым, што гэты канфлікт закранае шмат трэціх краін. Праз Беларусь і Польшчу ідуць грузы з Усходу на Захад, у дзяржавы Еўрасаюза, і ў зваротным кірунку.

Асаблівае значэнне транзіт грузаў мае для Кітая. Дзеля лепшага вырашэння гэтай задачы Пекін ініцыяваў велізарны інфраструктурны праект «Адзін пояс, адзін шлях». Да пачатку вайны Расіі супраць Украіны праз чыгунку ажыццяўлялася 4% кітайскага гандлю з Еўрасаюзам. Прычым праз Беларусь праходзіла больш за 80% усіх чыгуначных перавозак паміж ЕС і Кітаем.

Асноўны транзіт адбываецца марскім шляхам. Аднак апошнім часам тут таксама з'явіліся праблемы. Пасля абвастрэння канфлікту на Блізкім Усходзе ўзнікла пагроза суднаходству праз Чырвонае мора і Суэцкі канал, еменскія хусіты абстрэльваюць караблі.

Таксама знік транзіт праз Украіну.

Цяпер у Беларусі з суседнімі краінамі ЕС дзейнічаюць чатыры пункты пропуску: два літоўскія, адзін латвійскі і адзін польскі. Прычым праз апошні праходзіць амаль у чатыры разы больш грузаў, чым праз тры астатнія, разам узятыя. І закрыццё яго можа выклікаць транспартны калапс.

Таму цалкам натуральна, што праблема памежных пераходаў на беларуска-польскай мяжы набыла міжнароднае гучанне. Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда падчас візіту ў Кітай падняў гэтае пытанне на перамовах з кіраўніком КНР Сі Цзіньпінам. Пасля польскі кіраўнік расказаў журналістам, што «мы вельмі падрабязна пагаварылі і абмеркавалі гэтую сітуацыю».

І Пекін прарэагаваў. Пасля перамоў кітайскае МЗС заявіла: «Кітай спадзяецца, што абодва бакі будуць ставіцца адзін да аднаго з павагай і будуць вырашаць праблему шляхам кансультацый, каб пазбегнуць эскалацыі напружанасці».

Упершыню з моманту крызісу на мяжы Беларусі з суседзямі (з 2021 года) КНР афіцыйна пракаментавала сітуацыю. З улікам таго, што Пекін імкнецца не ўмешвацца ў канфлікты, якія адбываюцца ў свеце, а таксама ўлічваючы тонкасць усходняй дыпламатыі (не казаць «не»), гэтую заяву можна разглядаць як сур’ёзны сігнал незадаволенасці пазіцыяй беларускіх уладаў.

Калі МЗС вялікай дзяржавы публічна кажа, што «Кітай спадзяецца», то гэта ў перакладзе з дыпламатычнай на звычайную мову азначае, што кітайскае кіраўніцтва перайшло на крык.

На гэтым фоне кур’ёзам выглядае заява Аляксандра Лукашэнкі на сустрэчы з сакратаром партыйнага камітэта Пекінскага ўніверсітэта Хао Пінам і прадстаўнікамі кітайскіх універсітэтаў 25 чэрвеня:

«І мы дамовіліся са спадаром Сі Цзіньпінам, што калі Кітаю трэба, выкарыстоўвайце Беларусь у прасоўванні сваіх інтарэсаў у Еўропу… Мы гатовыя аказваць вам усялякую падтрымку ў вашых інтарэсах пры прасоўванні іх у Еўрапейскі саюз. Нямала ў гэтым кірунку зроблена».

Як краіна, якая апынулася ў ізаляцыі ад краін Еўропы, якая знаходзіцца ў найвастрэйшым канфлікце з ЕС, кіраўнік якой не прызнаецца еўрапейскімі палітыкамі, можа дапамагчы Кітаю прасоўваць яго інтарэсы ў Еўропе? Здаецца, сам Лукашэнка не ўсведамляе камічнасці гэтай сітуацыі.

Між тым праблема беларуска-польскай мяжы абмяркоўвалася і падчас візіту ў Мінск міністра замежных спраў Расіі Сяргея Лаўрова. Што лішні раз сведчыць пра тое, што атака на суседзяў з выкарыстаннем мігрантаў адбываецца з удзелам Масквы. Можна меркаваць, што і вырашэнне праблемы магчымае толькі са згоды Крамля.

Пасля перамоў з Лаўровым прагучала заява міністра замежных спраў Беларусі Сяргея Алейніка:

«У гэтых умовах адзіны шлях дээскалацыі — гэта шлях дыялогу. Калі Польшча да гэтага гатовая, хаця б у пытаннях памежнага супрацоўніцтва, супрацоўніцтва, якое згорнута па ініцыятыве польскага боку і іншых еўрапейскіх партнёраў, то мы гатовыя гэтыя тэмы абмяркоўваць».

Заява міралюбівая. Але ў эскалацыі абвінавачваецца Польшча і ў цэлым Захад. Прапанове аб дыялогу спадарожнічае агрэсіўная рыторыка ў адрас таго, з кім Мінск збіраецца ладзіць перамовы.

І самае галоўнае, за словамі няма ніякіх дзеянняў. Дакладней, дзеянні ёсць, але яны маюць супрацьлеглы характар. Працягваецца мілітарысцкая ліхаманка, на тэрыторыі Беларусі размешчаная расійская ядзерная зброя, адбываюцца атакі на суседзяў з дапамогай мігрантаў і інш. Калі хочуць дыялогу, то робяць нейкія міралюбівыя жэсты, а не наадварот.

Каментары14

  • Палітолаг лайнаомес
    26.06.2024
    Навошта Карбалевіч дадумывае тое, чаго не было наўогул ?
    Не крычыць той Кітай, бо і лукашэнка, і пуцін твораць беззаконне толькі з дазволу камуніста Сі.
    І перад вайной, і перад памежным крызісам усе езділі ў Кітай за дазволам.
  • Каментар
    26.06.2024
    Што з тварам, шчанюк лука?
  • Прохор Абрамович
    26.06.2024
    Кетай не кричит. Аналитегам надо не пороть отсебятину а учить матчасть. Тем более что грузовые переходы не закроют никогда.

Галоўчанка патлумачыў, чаму падае беларускі рубель5

Галоўчанка патлумачыў, чаму падае беларускі рубель

Усе навіны →
Усе навіны

Апошні рывок. Што будзе гэтай зімой на полі бою ва Украіне?2

Сяргей Бульба вінаваціць у арэндных праблемах сваёй арганізацыі мінулае кіраўніцтва. Тое ўсё адмаўляе19

У Лідскім раёне загарэўся цягнік2

«Могуць пайсці і знайсці іншага лоха!» Трамп перасцярог БРІКС ад спробаў увесці ўласную валюту14

Коля Лукашэнка расказаў, ці сядзіць ён у сацсетках17

«Лукашэнка ў Ісламабадзе». Найлепшыя твіты тыдня5

Перастрэлка адбылася ў раёне прэзідэнцкага палаца ў Дамаску6

«Вялікі абсалютна чалавек». Коля Лукашэнка расказаў, што для яго бацька і ў чым ягоная апазіцыйнасць70

Прэзідэнтка Грузіі абвясціла парламент нелегітымным і адмаўляецца ісці ў адстаўку13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Галоўчанка патлумачыў, чаму падае беларускі рубель5

Галоўчанка патлумачыў, чаму падае беларускі рубель

Галоўнае
Усе навіны →