Грамадства44

З-за рэпетыцый параду з чацвярга ў Мінску пачнуць перакрываць вуліцы

Якімі будуць маршруты руху?

Парад 3 Ліпеня ў 2017 годзе. Фота: БелТА

З 16 мая на вуліцах Мінска будзе перакрывацца рух для рэпетыцый параду, прысвечанага святкаванню 80 гадоў вызвалення ад нацыстаў, паведамляе Мінабароны.

Пешыя ўдзельнікі будуць трэніравацца на пляцы вайсковай камендатуры ва Уруччы, а механізаваная калона — на аэрадроме «Ліпкі».

У сувязі з гэтым, з 16 мая на працягу чатырох тыдняў будуць перакрывацца для руху ўсіх відаў транспарту адразу некалькі мінскіх вуліц па маршруце руху калон.

Маршруты руху:

Механізаваная калона на гусенічным ходзе пры адбыцці на аэрадром «Ліпкі» будзе рухацца па бетоннай дарозе ў раёне вуліцы Заснавальнікаў, перасякаць вуліцу Францыска Скарыны і ў раёне гаражнага кааператыва «Седзюнг» будзе сыходзіць у лес па грунтавой дарозе да аэрадрома «Ліпкі».

Калона колавай тэхнікі будзе ісці з вайсковага гарадка «Уручча» па наступным маршруце: вуліца Заснавальнікаў — вуліца Скарыны — знешняе кальцо МКАД — аэрадром «Ліпкі».

З вайсковага гарадка «Уручча» калоны будуць сыходзіць кожны аўторак у 5.00 на працягу 4-х тыдняў.

Паэтапнае поўнае абмежаванне руху транспартных сродкаў для бяспекі дарожнага руху будзе ўводзіцца ў названыя даты з 4.50 і да праходжання калон па ўказаных маршрутах.

Меркаваны час праходжання калон складае каля 50 хвілін.

Вяртанне калон будзе ажыццяўляцца кожны чацвер у 20.00, пачынаючы з 17 мая на працягу 4-х тыдняў (да 13 чэрвеня ўключна), па ўстаноўленым маршруце руху ў зваротным напрамку.

Паэтапнае поўнае абмежаванне руху транспартных сродкаў для бяспекі дарожнага руху будзе ўводзіцца ў названыя даты з 19.50 і да праходжання па ўказаных маршрутах.

Дарогі будуць перакрывацца да поўнага праходжання абедзвюх калон, паведамляе Мінабароны.

Каментары4

  • Нацдэм
    15.05.2024
    Паўночная Карэя. Камунізм павінен быць асуджаны і знішчаны
  • Жигарь
    15.05.2024
    Старый дед сам себя успокаивает, наслаждаясь парадом картонных вояк.
  • Ёсік
    15.05.2024
    Мо хопіць ужо гэтых ваенных сьвятаў, давайце аб цывільных думаць. Перамаглі нацызм, але мне здаецца, што не, перавезьлі за плот Крамля, як тое сэрца ведзьмы зь фільма Апошні паляўнічы на ведзьмаў. Дырэктар саўгаса, зьедзь ты ўжо ў вёску ды хадзі са сваімі памагатымі па дарозе, пыл падымайце, пакінь беларусаў, не дуры ты нам галавы.

У Калінкавічах раніцай узарваўся «шахед»?6

У Калінкавічах раніцай узарваўся «шахед»?

Усе навіны →
Усе навіны

Унікальны выпадак: вызваленага па амністыі вярнулі ў калонію. Гэтага дамагліся бацькі ахвяры2

Шчанюкоў забівалі камянямі: жудасная гісторыя на Салігоршчыне5

Расійскага хлопца, якога за спалены Каран збіў сын Кадырава, абвінавацілі і ў дзяржздрадзе1

Дык колькі яек можна з'ядаць у дзень, каб не нашкодзіць здароўю? Навуковец з Гарварда знайшоў адказ, ахвяраваўшы сабой8

Любоў Успенская заявіла, што яе дачку скралі і прымусілі даць праўкраінскае інтэрв'ю за тое, што спявачка падтрымлівае вайну5

Паралізаванаму журналісту прыйшлося паўзці ў прыбіральню ў самалёце14

Упершыню за доўгі час беларускі клуб згуляе ў асноўным раўндзе футбольных еўракубкаў

Ізраільскі ўдар па цэнтры Бейрута: ліванскія ўлады паведамілі пра шэсць загінулых1

Колькасць палітвязняў апусцілася ніжэй за 1300 чалавек. Гэта найменшы лік за два гады2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Калінкавічах раніцай узарваўся «шахед»?6

У Калінкавічах раніцай узарваўся «шахед»?

Галоўнае
Усе навіны →