Грамадства77

Ці выдасць суд у Гаазе пастанову аб арышце Лукашэнкі і як гэта паўплывае на яго палітыку і атачэнне? Разважае Фрыдман

«Свой ордар ён атрымае. І ён сам адчувае, што атрымае. Але зараз палітычна не той момант».

Фота: Gavriil Grigorov Sputnik Kremlin Pool Photo via AP

Аляксандр Фрыдман выказаў меркаванне, што Міжнародны крымінальны суд у Гаазе ўсё ж выдасць пастанову аб арышце Лукашэнкі.

«Хутчэй за ўсё, ордар будзе выдадзены. Прынцыповае рашэнне па гэтым ёсць. Пытанне толькі, калі гэта будзе зроблена», — заявіў Фрыдман у праграме «Обычное утро».

Як тлумачыць аналітык, Міжнародны крымінальны суд спрабуе быць незалежным, але не заўсёды ў яго гэта атрымліваецца.

«Як вядома, палітычны ўплыў прысутнічае і там», — заўважае Фрыдман і прыводзіць у якасці прыкладу пракурора МКС Карыма Хана, які неаднаразова заяўляў пра свае намеры выдаць ордар на арышт ізраільскіх лідараў, уключаючы прэм'ер-міністра Біньяміна Нетаньяху. Аднак нягледзячы на яго заявы і чаканні ў прэсе, уключаючы ізраільскія СМІ, зрабіць гэта не ўдалося. Фрыдман лічыць, што гэта звязана з уплывам ізраільскіх партнёраў, якія, верагодна, далі зразумець, што выдача ордара будзе непажаданай.

«Мяркую, што прыкладна такі ж механізм працуе і ў адносінах да Аляксандра Лукашэнкі. Ордар заслужыў? Безумоўна. Але зараз палітычна не той момант», — заўважае Фрыдман.

На погляд аналітыка, выдача ордара на арышт штурхне Лукашэнку з усіх сіл у абдымкі Масквы. У выніку ён будзе ўдзельнічаць у вайне супраць заходніх краін больш актыўна.

«А больш актыўны ўдзел зараз зусім не патрэбны. Абсалютна нявыгадна. Перанос баявых дзеянняў на тэрыторыю Беларусі не патрэбны. Таму навошта, уласна кажучы, злаваць раней часу. Свой ордар ён атрымае. І ён сам адчувае, што атрымае», — гаворыць Фрыдман.

Як заўважае аналітык, заходнія краіны актыўна назіраюць за паводзінамі Лукашэнкі, які пакуль не праяўляе актыўнага ўдзелу ў вайне, і таму, верагодна, логіка Захаду такая: калі выдаць ордар на арышт Лукашэнкі, як гэта ўжо зроблена ў адносінах да Пуціна, то для беларускага дыктатара не застанецца выбару. Рана ці позна яго чакае Гаага, і гэта стане для яго своеасаблівым прысудам.

«У адносінах да Лукашэнкі гэта быў бы прысуд. У выпадку Пуціна не ўсё так адназначна», — гаворыць Фрыдман. Як ён тлумачыць, калі выдалі ордар на Пуціна, шмат заходніх палітыкаў спынілі з ім камунікацыю. Але нядаўна з’явілася інфармацыя, што канцлер Германіі Шольц разглядае магчымасць патэлефанаваць Пуціну. Гэта сведчыць аб тым, што ордар не стаў сур'ёзнай перашкодай для такіх кантактаў.

Аляксандр Фрыдман Александр Фридман Alexander Friedman
Аляксандр Фрыдман, лічыць, што ордар Міжнароднага крымінальнага суда стане для Лукашэнкі прыгаворам. Скрын відэа: utro / YouTube

Але Пуцін — гэта лідар ядзернай дзяржавы, і ў гісторыі не было прэцэдэнтаў, калі кіраўніка ядзернай дзяржавы прыцягнулі да суда. У выпадку з Лукашэнкам усё інакш — такія прыклады ўжо ёсць, сярод іх былы прэзідэнт Югаславіі Слабадан Мілошавіч. І менавіта на такія прыклады Лукашэнка арыентуецца, разумеючы, што яго могуць прыцягнуць да адказнасці».

Ці зробіць Лукашэнка крокі, каб змякчыць сваю сітуацыю

На пытанне, ці ёсць у Лукашэнкі магчымасць зрабіць якія-небудзь крокі, каб змякчыць сваю сітуацыю, напрыклад, вызваліць палітвязняў або пайсці на іншыя саступкі, Фрыдман адказаў, што сумняваецца ў такім. Па словах аналітыка, беларускі дыктатар лічыць, што механізмы ўжо запушчаны і нічога зрабіць ужо немагчыма.

Лукашэнка, мяркуючы па прапагандзе, часта паўтарае, што Захад ненадзейны і можа падмануць, і ён у гэта шчыра верыць. У яго ўяўленні гісторыі дыктатараў, такіх як Кадафі і Мілошавіч, пацвярджаюць яго асцярогі, бо абодва яны былі, на яго думку, «падманутыя» Захадам.

«Мілошавіч не зыходзіў з таго, што ён усё ж у выніку апынецца ў Гаазе, і што яго паспрабуюць сапраўды прыцягнуць за тое, што ён зрабіў. Гэты лёс Лукашэнка прымярае на сябе і разумее. «Яны паабяцаюць, што яны зробяць, а ў выніку кінуць». Ён яшчэ кагосьці выпусціць, а ўсё роўна будзе ордар. Ну і застанецца ў дурнях», — гаворыць Фрыдман.

Раней, як здаецца Фрыдману, Лукашэнка спрабаваў неяк прадухіліць магчымыя дзеянні Літвы і вёў нейкія размовы, публічна спрабаваў наладзіць дыялог. Але, як відаць, гэта не дало вынікаў, бо Літва ўсё ж падала дакументы на завядзенне справы.

Ці стане ордар на арышт Лукашэнкі праблемай для яго дзяржаўнага апарату?

Па словах Фрыдмана, многія беларускія чыноўнікі — «апартуністы і кан'юнктуршчыкі, якія трымаюць нос па ветры». Пакуль яны не бачаць сур'ёзных пагроз для Лукашэнкі, яны працягваюць служыць яму з надзеяй, што «ўсё абыдзецца». Аднак, калі сітуацыя зменіцца, яны маглі б паспрабаваць дыстанцыявацца ад яго.

«Калі-небудзь усё зменіцца, яны будуць спрабаваць ад Лукашэнкі адхрысціцца», — падкрэслівае аўтар.

Аналітык узгадвае, як напярэдадні на Еўрарадыё даў падобны каментар, які выклікаў «сапраўдную істэрыку» ў беларускіх прапагандыстаў. Такая рэакцыя паказвае, што ў апараце ёсць трывога. Гэта значыць, што існуюць чыноўнікі, якія сапраўды задумваюцца аб магчымых наступствах, уключаючы ордар на арышт.

«Яны вырашылі ўступіць са мною ў завочную палеміку. (…) [Гэта] ўжо гаворыць аб тым, што шапка-та гарыць, што настолькі ім важна даказваць, што яны не такія зараз, што яны будуць яму верныя да канца, што яны будуць служыць, што б там ні было, і ніхто ніколі нікога не выдасць, ніхто нічога не баіцца».

«Але гэта не значыць, вядома ж, што яны ад Лукашэнкі пабягуць. Таму што сістэма так пабудаваная, што там асабліва не ўцячэш. Акрамя таго, тыя людзі, якія засталіся ў гэтай сістэме пасля 2020 года і сама пазней пасля 2022 года, ведаюць, каму яны служаць, яны ведаюць сутнасць гэтага рэжыму», — лічыць аналітык.

Каментары7

  • Былы Палпалыч
    02.10.2024
    А Карпянкоў абзываецца беглым на мяне
  • Ізраільскія Партнэры і Незалежны Суд
    02.10.2024
    Даем зразумець непажаданасьць арышту.


    І як толькі мы вызнаем рацыю вышэйзгадага цьверджаньня, адразу ў нас суд папялушыцца, не чакае на поўнач, ў батлейку партнэраў, на дзельніцовага міліцыянта, які падкідае на ўагад начальства забароненыя рэчывы ці не марнуецца, а адразу складае пратаколы затрыманьня праз лаянку.
    І калі працягваеш клікаць батлейку судом, бо спадзяесься што батлейка вырачэ сапраўднага злачынцу (я не спрачаюся з гэтым), дык злачынца такому "суду" скажа - вы оялькі пацешныя, пінокіё і арлекін. І ўсё, скончацца на тым ўздаяньне з пакараньнем.
    Затое выпралі Бэню
  • уральский конник
    02.10.2024
    одно радует, агрофюрер будет в Гааге

Наколькі рэалістычны прагноз эканамічнага развіцця Беларусі на 2025 год? Адказвае эканаміст2

Наколькі рэалістычны прагноз эканамічнага развіцця Беларусі на 2025 год? Адказвае эканаміст

Усе навіны →
Усе навіны

Ізраіль паабяцаў адказаць на іранскую ракетную атаку ўжо сёння ўначы8

Мільён праглядаў сабрала ВІДЭА тураўскай гаспадыні пра беларускую страву3

«Ён хоць у курсе, што стаў зоркай?» Ролік з «сумным чмялём» з Мінскага цырка за суткі набраў амаль 2 мільёны праглядаў2

Вось колькі байцоў Пуцін паклаў за два гады штурмаў Вуглядара13

Падчас іранскай ракетнай атакі па Ізраілі загінуў адзін палесцінец і пацярпелі двое ізраільцян7

Перад іранскай ракетнай атакай у Тэль-Авіве адбыўся тэракт

Што вядома пра Вячаслава Папшо — блогера «Жыве», які паехаў у Беларусь і быў арыштаваны14

Іран запусціў 180 балістычных ракет па Ізраілі. Іх ізноў пашчоўкалі30

Лукашэнка зацвердзіў прагнозныя паказчыкі для эканомікі і фінансаў на 2025 год1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Наколькі рэалістычны прагноз эканамічнага развіцця Беларусі на 2025 год? Адказвае эканаміст2

Наколькі рэалістычны прагноз эканамічнага развіцця Беларусі на 2025 год? Адказвае эканаміст

Галоўнае
Усе навіны →