Каханне і сэкс3838

«Перад тым, як зняць трусы — думай, што скажа пра цябе твой будучы былы»: Насця Рыбка напісала аўтабіяграфічную кнігу

Насця Рыбка стала вядомай дзякуючы сэкс-скандалу з расійскім алігархам. Яе першую кнігу незнарок дапамог распрадаць Аляксей Навальны. Сёлета Рыбка выпусціла новую, у якой распавяла, як простая дзяўчына з Бабруйска стала паляўнічай на мільярдэраў і пачала вучыць іншых стаць утрыманкамі.

Насця Рыбка. Тут і далей фота з яе інстаграма

Пра работніцу індустрыі эскортных паслуг Насцю Рыбку (сапраўднае імя беларускі — Анастасія Вашукевіч) пачалі гаварыць у 2018 годзе. Тады Аляксей Навальны выпусціў расследаванне на аснове аналізу фатаграфій і запісаў з інстаграма дзяўчыны, а таксама матэрыялаў з яе кнігі «Дзённік па спакушэнні мільярдэра». У іх сцвярджалася, што расійскі віцэ-прэм'ер і кіраўнік апарата ўрада Сяргей Прыходзька ў суправаджэнні Рыбкі адпачываў на яхце Elden мільярдэра Алега Дзерыпаскі, абмяркоўваючы дзелавыя пытанні.

Дарэчы, пасля выхаду расследавання кнігу, якая да гэтага моманту не карысталася асаблівай папулярнасцю, раскупілі за некалькі дзён. Мабыць, таму цяпер Рыбка жартуе, што Аляксей Навальны рэкламаваў яе першы твор.

Праз некалькі тыдняў пасля зорнага часу Насцю Рыбку, Алекса Леслі і яшчэ васьмярых чалавек затрымалі падчас сэкс-трэнінгу ў гатэлі ў Тайландзе. Спачатку іх абвінавацілі ў незаконнай працы, потым анулявалі візы, а ўрэшце выставілі новыя абвінавачанні — у арганізацыі паслуг сэксуальнага характару, змове і арганізацыі злачыннай супольнасці. Насця лічыла, што гэта помста за непатрэбную мільярдэру ўвагу.

Як справы ў скандальна вядомай бабруйчанкі цяпер?

Яна даўно з’ехала з Расіі і цяпер жыве ў Дубаі ў раскошнай кватэры. Тыдзень таму Насця распавяла, што развіталася з мужчынам, з якім была разам 5 гадоў — і адбылося гэта крыва і ў нязручны для яе момант. Але ж аптымізму яна не губляе.

Дзяўчына мае 550 тысяч падпісчыкаў у інстаграме, а таксама 70 тысяч падпісчыкаў на YouTube. Насця вучыць дзяўчат таму, як стаць утрыманкамі, і прадае прысвечаны гэтаму курс «Сцервалогія». Сцвярджае, што аналагаў яе методыкі ў свеце няма, а вынікі фенаменальныя.

Насця знялася ў чатырох кліпах, а таксама працягнула пісаць кнігі. Пасля «Дзённіка па спакушэнні мільярдэра» быў апублікаваны «Падручнік Прыстойнай рыбы» (гэту кнігу Рыбка пісала, пакуль знаходзілася за кратамі). А сёлета дзяўчына пачала прадаваць сваю аўтабіяграфію — «Анастэзія».

Гісторыю яна пачынае з філасофскіх думак: «Даць ці не даць? — пытанне складаней, чым «Быць ці не быць?» і «Перад тым, як зняць трусы — думай, што будзе казаць пра цябе твой будучы былы».

Насця Рыбка расказвае пра сваё дзяцінства і школьныя гады ў Бабруйску. Дзяўчына піша, што яе абсалютным кумірам была мама. Па словах Насці, тая магла самастойна і шафу перасунуць, і цвік забіць, і кватэру сабе купіць.

Рыбка шчыра прызнаецца, што з малога ўзросту была складаным дзіцём. Ужо ў 6 гадоў збягала з дому, каб тусіць са старэйшымі хлопцамі недзе на будоўлі ці ў кар’ерах. Яна называе сябе бунтаркай, летуценніцай і адрыналінаманкай. Кажа, што марыла пра прыгоды, якія, на жаль, не заўсёды заканчваліся добра.

У трынаццаць гадоў Насцяй упершыню зацікавілася міліцыя. Разам з сябрамі дзяўчына курыла каля пад’езда, што не спадабалася жанчыне, якая жыла ў тым самым доме. Тая накінулася на школьніцу і пачала трэсці. Але Насця толькі смяялася. Раз’юшаная суседка заляпіла аплявуху дзёрзкай дзяўчынцы. Такой абразы пры сяброўках Рыбка дараваць не магла, таму ў адказ затушыла цыгарэту аб твар нападніцы. Пачалася бойка.

Вось праз гэты эпізод у Насці і пачаліся першыя праблемы з законам. Высветлілася, што тая жанчына — паспяховая бізнэсвумен, уласніца турыстычнага агенцтва і транспартнай кампаніі, а яе муж — пракурор. Рыбка піша, што тая сям’я дабівалася таго, каб адправіць дзяўчыну ў калонію для непаўналетніх. Але ў міліцыі з самой гісторыі ў асноўным смяяліся. Тым больш сама Насця, нягледзячы на любоў да прыгод, выглядала амаль анёлам: далікатная дзяўчынка, выдатніца ў школе…

Тады ж Насця зрабіла высновы, якія спатрэбіліся ў дарослым жыцці: «Калі трапляеш у мянтоўку, трэба паводзіць сябе спакойна. Нікому не верыць. Лішняга не казаць. І яшчэ раз: сяброў не бывае».

У выніку справа скончылася нічым — дзяўчыну не пакаралі нават штрафам.

Пра свайго тату Насця не ведала нічога. Мама на ўсе пытанні адказвала, што як-небудзь потым усё шчыра раскажа. Дзяўчына думала, што за гэтым нежаданнем гаварыць хаваецца нейкая рамантычная гісторыя. Але праўду нечакана распавяла сяброўка, калі Насці было 14 гадоў. Высветлілася, што дзяўчыну ўдачарылі.

Мама (яна была доктаркай) растлумачыла, што ўбачыла ў бальніцы двухмесячную дзяўчынку, ад якой адмовіліся бацькі, і вырашыла яе ўдачарыць. У самотнай жанчыны было няшмат шансаў, што дзіця аддадуць ёй, а не ў поўную сям’ю, але сяброўка, якая працавала загадчыцай бальніцы, дапамагла вырашыць пытанне.

Сама Насця рана стала маці — сына яна нарадзіла ў 17 гадоў. Кажа, што для Бабруйска гэта быў даволі тыповы сцэнар жыцця: нарадзіць, атрымаць адукацыю, якая ніколі не спатрэбіцца, улезці ў крэдыты.

Але нягледзячы на тое, што Насця называе раннія роды самым тупым, што толькі можа быць у свеце, яна сцвярджае, што моцна любіць свайго сына.

«У топе пытанняў у маёй інсты — як дзіця ставіцца да майго сэксу, порна ці чагосьці яшчэ. Дык вось, мне здаецца, для дзіцяці больш балюча думаць, што маці шкадуе, што яно з'явілася на свет. Дый глядзець порна мамы — дзіўны фетыш. Вы б глядзелі порна сваіх бацькоў, калі б яно існавала? Ну вось», — піша Насця.

Яна называе сябе маці-зязюляй, але ўдакладняе, што сын жыў з ёй да 8 гадоў і пасля 14 гадоў таксама:

«Мне заўсёды было прасцей адкупіцца, чым схадзіць пагуляць. Мне часта бывала сумна. Я часта выбіраю сябе замест дзіцяці, і мне часам здаецца, што гэта няправільна. Але ён усміхаецца, шчаслівы, ведае, што заўжды можа на мяне разлічваць. Значыць, я спраўляюся, так?»

Свайго сына (цяпер яму 17 гадоў) Насця называе найлепшым сябрам і сцвярджае, што дзякуючы яму не стала алкагалічкай ці наркаманкай. Яна лічыць, што наяўнасць дзіцяці не дазваляе ёй быць беднай, сумнай ці слабой.

Каментары38

  • Нефанатка
    01.10.2024
    В 2020 только Рыбки в президентской гонке и не хватало))
  • Опытный
    01.10.2024
    Почему на фотках ноги не раздвинуты и губ не видно?
  • Человек
    01.10.2024
    Ш

Лукашэнка хоча, каб кіраўнікі райвыканкамаў прызначалі і дырэктараў прыватных структур15

Лукашэнка хоча, каб кіраўнікі райвыканкамаў прызначалі і дырэктараў прыватных структур

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка пазбавіў воінскіх і спецыяльных званняў 21 чалавека4

Рэсурс «Письмо.бел» прызнаны «экстрэмісцкімі матэрыяламі». Што пагражае, калі некалі ім карыстаўся?

Трамп збіраецца ўвесці надзвычайнае становішча, каб дэпартаваць усіх нелегалаў з ЗША9

Ганна Канапацкая патлумачыла, чаму не выдаляе здымкі з БЧБ-сімволікай з сацсетак. Вы будзеце смяяцца8

Гродзенская газета зняла крынджовую рэкламу і параўнала выбары з гвалтоўным шлюбам ВІДЭА13

Віцебскі «Макслайн» і «Шахцёр-2» выйшлі на матч у майках «За мірную і квітнеючую Беларусь»6

Лідар гурта «Бумбокс» адмовіўся ад міжнароднай прэміі, бо яе таксама атрымала Навальная4

У Гомелі былыя муж і жонка праз суд дзялілі ёлку, унітаз і котку з хаткай3

У Беларусі вырасце базавая велічыня1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка хоча, каб кіраўнікі райвыканкамаў прызначалі і дырэктараў прыватных структур15

Лукашэнка хоча, каб кіраўнікі райвыканкамаў прызначалі і дырэктараў прыватных структур

Галоўнае
Усе навіны →