Грамадства1919

«Лукашэнка перайшоў столькі чырвоных ліній, што Кіеў становіцца больш адкрытым». Франак Вячорка пра паездку ва Украіну 

Галоўны дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка ў гадавіну вайны Расіі супраць Украіны быў у Кіеве разам са сваім калегам Анатолем Лябедзькам. Яны ўдзельнічалі ў міжнароднай Ялцінскай канферэнцыі. Сустракаліся з украінскімі і еўрапейскімі палітыкамі, а таксама з супрацоўнікамі офіса прэзідэнта Зяленскага. Перамаўлялі з камандаваннем Палка Каліноўскага.

Франак Вячорка ў Кіеве. Фота: facebook.com/viachorka

«Для ўкраінцаў Беларусь — краіна, з якой ляцяць ракеты»

Франак Вячорка кажа: першачарговая мэта візіту ў важны для Украіны дзень была ў тым, каб паказаць украінцам, што Лукашэнка — не ўся Беларусь. Паездка не стала рэвалюцыйнай. Ніякіх дакументаў на ёй не падпісвалася. Яна была працоўнай. З такіх сустрэч, паводле Вячоркі, пачынаюцца вялікія справы.

«У нас складаныя адносіны з Украінай. Беларусь аказалася і суагрэсарам, і закладнікам. Трэба выраўноўваць украінскую грамадскую думку адносна Беларусі», — даводзіць ён.

Вячорка канстатуе, што ўкраінскае грамадства ўспрымае беларусаў негатыўна праз дзеянні Лукашэнкі. Беларусь для ўкраінцаў — краіна, з якой ляцяць ракеты.

Паводле дарадцы Ціханоўскай, калі на ўзроўні элітаў удалося патлумачыць і выбудаваць давер, то з грамадствам трэба працаваць усім: беларускай дыяспары, дэмакратычным сілам, добраахвотнікам.

Вячорка спадзяецца, што наступныя візіты будуць прысвечаныя працы з шырокай украінскай грамадскасцю.

«Калі ў большасці ўкраінцаў стаўленне да Беларусі будзе пазітыўным і яны будуць раздзяляць Лукашэнку ды простых беларусаў, то не будзе ніякай праблемы ў камунікацыі.

Цяпер жа палітыкі адчуваюць, што стаўленне да беларусаў негатыўнае, таму могуць пазбягаць такіх сустрэч, каб не згубіць падтрымку ўнутры ўкраінскага грамадства», — тлумачыць Вячорка.

Ва ўкраінскай палітыцы шмат інтарэсаў, якія канкуруюць паміж сабой.

Паводле словаў Вячоркі, Беларусь і супраца з дэмакратычнымі сіламі не ў прыярытэце мясцовых палітыкаў. Разуменне, што такое цяперашняя Беларусь, чым яна жыве і жыла, у іх павярхоўнае.

«Шчыльнай камунікацыі з дэмакратычнымі сіламі ў іх не было ніколі, скажам шчыра, — адзначае дарадца Ціханоўскай. — Але, маё адчуванне, што яны ўсё ж разумеюць, чым дэмакратычная Беларусь можа быць карыснай».

Адной з задач паездкі было пашырэнне групы сяброў Беларусі ў Вярхоўнай радзе, каб там былі прадстаўленыя ўсе партыі. З украінскімі палітыкамі абгаворваўся план па стратэгічным дыялогу, які ёсць з ЗША, Еўрасаюзам, Саветам Еўропы.

«Немагчыма недаацэньваць вагу Украіны»

Вячорка кажа, што для офіса Ціханоўскай важна наладзіць адносіны з усімі краінамі, якія бачаць Беларусь дэмакратычнай і незалежнай. Без падтрымкі Украіны зрабіць у Беларусі перамены і вывесці яе з расійскай арбіты будзе надзвычайна цяжка.

«Украіна стала вялікім геапалітычным актарам. Як будуць успрымаюць Беларусь цяпер і ў будучыні, у вялікай ступені залежыць ад Украіны. Немагчыма недаацэньваць вагу Украіны», — адзначае Вячорка.

Ён настойвае, што добрыя адносіны з Кіевам у інтарэсах беларускага народу і Офіс будзе падтрымліваць Украіну наколькі можа незалежна ад таго, як будуць гэтыя адносіны развівацца.

Перамога Украіны — шанец для пераменаў у Беларусі.

Анатоль Лябедзька і Франак Вячорка ў будынку Офіса прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага. Фота: facebook Анатоля Лябедзькі

«Мы разумеем, чаму Кіеў дыстанцыюецца ад кантактаў з дэмакратычнымі сіламі, — кажа Вячорка. — Да вайны яны стараліся захоўваць нейтральна-халодныя адносіны з Лукашэнкам, але працягвалі гандляваць, бо было зразумела, што Украіна ваюе. Калі вайна пачалася, Кіеў не хацеў правакаваць Лукашэнку на адкрыццё другога фронту і на ўдзел беларускіх войскаў у вайне».

Цяпер жа, паводле яго, Лукашэнка перайшоў столькі чырвоных ліній, што Кіеў становіцца больш адкрытым для публічнай супрацы з дэмакратычнымі сіламі.

Офіс Ціханоўскай гатовы працаваць з Кіевам у барацьбе з лукашэнкаўскай і расійскай прапагандай, абменьвацца інфармацыяй, узаемадзейнічаць у падтрымцы партызанскага руху, беларускіх добраахвотнікаў і дыяспары. Гэта дзясяткі тысяч людзей.

«Многія жывуць шмат гадоў ва Украіне, а добраахвотнікі ваююць за яе. Трэба разам шукаць шляхі, як іх падтрымліваць. Пакуль у Кіева няма выразнага разумення, як ставіцца да ўсяго гэтага. Полк Каліноўскага падтрымліваецца, але, напрыклад, выплаты добраахвотнікам абмежаваныя, ёсць пытанні ў легалізацыі», — адзначае Вячорка.

Ён кажа, што неабходныя захады, каб беларускія добраахвотнікі мелі роўныя правы з украінскімі вайскоўцамі. Для гэтага каліноўцы нямала робяць, але гэтага недастаткова, каб праблему зрушыць з месца.

Паводле яго слоў, неабходная супраца з Украінай на міжнароднай арэне, каб разам прыцягваць увагу да нашага рэгіёна і супольнай барацьбы. Развіваць культурна-асветніцкае супрацоўніцтва, каб грамадствы даведваліся больш адно пра аднаго.

«Каб не было такой сітуацыі, як са сцягам у Кракаве. Калі ўкраінцы не захацелі бачыць беларускі сцяг, не разумеючы розніцы між бел-чырвона-белым і чырвона-зялёным», — ілюструе прыкладам праблему Вячорка.

«Падаляк казаў, што ёсць дзве Беларусі…»

Прадстаўнікі Офіса Ціханоўскай сустрэліся з дарадцам кіраўніка Офіса прэзідэнта Міхаілам Падаляком. Вячорка цэніць яго за тое, што ён робіць у адміністрацыі Зяленскага.

Анатоль Лябедзька, Міхаіл Падаляк, Франак Вячорка. Фота: instagram.com/franakviacorka/

Падаляк блізкі да кіраўніка краіны і ўплывае на пазіцыю прэзідэнта, адзначае дарадца Ціханоўскай. Яму падалося, што рыторыка Падаляка пра беларусаў на сустрэчах была шчырай.

Падаляк казаў, што ёсць дзве Беларусі: захопленая Расіяй лукашэнкаўская — і яна варожая — і дэмакратычная, з якой трэба працаваць.

Казаў моцна і выразна, што будучыня Беларусі ў Еўрасаюзе, заўважае Вячорка.

«І пра тое ён казаў у прысутнасці іншых палітыкаў, дэпутатаў, замежнікаў. Гэтага мы часам дабіваемся ад заходніх палітыкаў, а ён казаў не саромеючыся, адкрыта, наўпрост. Было прыемна чуць. Думаю, што ён насамрэч так і думае», — адзначае дарадца Ціханоўскай.

«Супраца Офіса і Палка важная, бо ў беларусаў ёсць запыт на адзінства»

Паводле Вячоркі, нервовай была сустрэча з кіраўніцтвам Палка Каліноўскага.

У стрыме Еўрарадыё ён прызнаў, што адносіны між Офісам і каліноўцамі не ідэальныя. Ёсць недавер. Вячорка казаў, што на сустрэчы «троху пасварыліся, памірыліся» і абгаварылі далейшыя крокі.

У гутарцы з «Нашай Нівай» ён адзначыў, што, на яго погляд, у бакоў ёсць супольнае разуменне: што існуе палітычнае крыло, дзе Святлана Ціханоўская — безумоўны лідар і прадстаўнік беларусаў. А таксама ёсць ваеннае крыло, дзе лідар — Полк Каліноўскага.

«Мы робім адну справу. Змагаемся за адну Беларусь», — кажа Вячорка.

Полк не партыйная адзінка, а вялікая структура, дзе сабраліся людзі з рознымі поглядамі. Таму адносіны могуць быць складаныя. Акрамя як камунікаваннем і супрацай, праблемы не вырашыш, заўважае ён.

Франак Вячока і Вадзім Кабанчук, намеснік камандзіра Палка Каліноўскага. Фота: instagram.com/franakviacorka/

Калі ёсць асабістыя крыўды, то іх трэба вырашаць на асабістым узроўні, прагаворваючы праблему.

«Такія сустрэчы, — гаворыць Вячорка, — патрэбныя, каб выгаварыцца, каб не было плётак і інтрыг. Тады спакайней, можна выдыхнуць і працаваць».

Вячорка кажа, што Палку не хапае падтрымкі. Офіс будзе заклікаць беларусаў данаціць добраахвотнікам і запісвацца ў Полк.

Дарадца Ціханоўскай кажа, што супраца Офіса і Палка важная для беларусаў, бо ёсць запыт на адзінства.

Беларусы хочуць бачыць паразуменне, бо стаміліся ад канфліктаў.

Па словах Вячоркі, ніхто не спрачаецца з лідарскай роляй Палка Каліноўскага, але не забытыя і іншыя добраахвотніцкія аб’яднанні, якія таксама павінны быць далучаныя да супрацоўніцтва.

«Здаецца, мы перараслі час, каб нешта дзяліць», — адзначае ён.

— Нас не так шмат і мы не такія магутныя, каб сварыцца і расколвацца. Надышоў момант аб’ядноўвацца, сінхранізавацца. Шмат крокаў зроблена. Важным крокам да аб’яднання стала канферэнцыя каліноўцаў у Кіеве».

Паводле яго словаў, задача для Святланы Ціханоўскай як нацыянальнай лідаркі размаўляць з усімі і аб’ядноўваць беларусаў незалежна ад іх палітычных поглядаў.

Узаемадзеянне ўсіх цэнтраў палітычнага, вайсковага, грамадскага і культурніцкага жыцця важна бачыць замежным партнёрам.

У наступны візіт запланаваная сустрэча з беларускай дыяспарай Украіны, абяцае Вячорка. На парадку дня вырашэння праблемаў з пратэрмінаванымі пашпартамі, разблакаванне банкаўскіх рахункаў і развязанне пытанняў з патрабаваннем апастыляў.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Глядзіце таксама:

«Я чакаў, што Беларусь блізкая па духу з Расіяй, але зразумеў, што памыляўся» — Кшыштаф Занусі

«Мы павінны зрабіць так, каб палітвязні сталі для дыктатара праблемай». Ціханоўская заклікала ігнараваць выбары і засяродзіцца на палітвязнях

Ваенны эксперт: Расія рыхтуецца да вялікай сусветнай вайны, даты вызначаныя

«Адчыняем дзверы, а там тэрабарона». Пасол Польшчы расказаў пра першыя ваенныя тыдні ў Кіеве

Актывісты, журналісты, палітыкі, добраахвотнікі. Каго з беларусаў абвясцілі ў вышук у Расі

Каментары19

  • Шветка
    27.02.2024
    Каб атрымліваць ЕСаўскае ўтрыманне офіснікам трэба імітаваць бурлячую працу.
    Вось і сунуць яны свае сытыя рыльцы ўсюды, куды магчыма.
    Прынцэсса чакае запрашэння Зяленскага, таму і выслала на сустрэчу сваіх прыдваровых дарадцаў з Кгб.
  • МуМаск
    27.02.2024
    Вячорка канстатуе, што ўкраінскае грамадства ўспрымае беларусаў негатыўна праз дзеянні Лукашэнкі./
    Не толькі праз дзеянні Лукашэнкі, але і праз дзеянні некаторых прарасейскіх дзеячоў, якія ў апазіцыі да Лукашэнкі.
  • Поросянко
    27.02.2024
    Паехалі шукаць грошы, якіх заўсёды не хапае офісным сядзельцам.
    Алігарх Парашэнка з венгерскіх дэвідэнтаў падкінуў трохі Натахе Радзінай на Хартыю, мабыць і Свеце дасць на новае моднае адзенне.

Стала вядома пра арышт гісторыка Ігара Мельнікава16

Стала вядома пра арышт гісторыка Ігара Мельнікава

Усе навіны →
Усе навіны

«Калі б мне плацілі — сядзела б і чытала людзям кнігі, нават за малыя грошы». Інтэрв’ю з актрысай Зояй Белахвосцік2

У возеры Свіцязь забаранілі купацца. У чым прычына?1

Mercedes урэзаўся ў Fiat, а пасля збіў двух чалавек

Трамп стаў найстарэйшым кандыдатам на пасаду прэзідэнта ЗША ў гісторыі5

Мінск апынуўся ў топе самых танных гарадоў свету — за жыллё трэба плаціць у 10 разоў менш, чым у Нью-Ёрку7

Першыя праблемы беларусаў на Алімпіядзе ў Парыжы. Весляры ўжо там, а лодкі не прапусцілі 

Топавы амерыканскі часопіс спрагназаваў, колькі беларусы заваююць медалёў на Алімпіядзе. У расіян будзе нуль

Харыс заручылася дастатковай падтрымкай для вылучэння кандыдатам у прэзідэнты

«50 гадзін у апошняй дыктатуры Еўропы». У Беларусь прыехалі мегапапулярныя блогеры з ЗША і Канады — вось навошта17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома пра арышт гісторыка Ігара Мельнікава16

Стала вядома пра арышт гісторыка Ігара Мельнікава

Галоўнае
Усе навіны →