Грамадства9191

У Кракаве беларусам не дазволілі прысутнічаць на антываеннай акцыі з БЧБ-сцягамі

У другую гадавіну пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне ў шматлікіх польскіх гарадах прайшлі антываенныя акцыі. Падтрымаць украінскі народ выйшлі і беларусы. Праўда, прысутнічаць на акцыях са сваёй сімволікай у Кракаве ім забаранілі. Гісторыяй з MOST падзяліўся беларус Яраслаў.

 Антываенная акцыя ў Кракаве. Фота з архіву Яраслава

Акцыя ў Кракаве прайшла 24 лютага а 12:00 на галоўнай плошчы горада. Каля дзясятка беларусаў з бел-чырвона-белымі сцягамі далучыліся да ўкраінцаў і палякаў. Разам яны збіраліся прайсці маршам па вуліцах горада, але беларусам зрабіць гэта пад сваімі сцягамі не дазволілі. 

— Ніхто з удзельнікаў акцыі не быў супраць беларусаў, асабіста нам ніхто нічога не сказаў. А вось арганізатары — прадстаўнікі генеральнага консульства Украіны — падышлі і сказалі прыбраць беларускія сцягі. Нібыта не ўзгодненая загадзя сімволіка на акцыі забаронена. Падкрэслілі, што [забаронена] сімволіка Расіі і Беларусі, таксама іншых краін, якія падтрымліваюць агрэсію ва Украіне.

 

Беларусы спрабавалі давесці арганізатарам, што ў іх у руках альтэрнатыўны сцяг Беларусі, народны, пад якім беларускія добраахвотнікі абараняюць Украіну і пад якім беларусы змагаюцца з рэжымам Лукашэнкі.

— Арганізатары нас не сталі слухаць і паклікалі паліцыянтаў. Паліцыянты патлумачылі, што калі гэта сцягі Беларусі, то, паводле заяўкі арганізатараў мітынгу, яны забароненыя на іх мерапрыемстве. 

Беларусам прыйшлося апусціць сцягі. Яны адышліся далей ад сцэны. Стаялі да канца мітынгу, пакуль дэманстрацыя не пайшла маршам да амбасады Расіі. 

— Акрамя ўкраінскіх і польскіх сцягоў на працягу ўсяго мерапрыемства былі сцягі ЗША, Казахстана і яшчэ іншых краін. Але з боку арганізатараў да іх не было прэтэнзіі. Канешне, нам было крыўдна. Мы ўсе падтрымліваем Украіну і ўсюды прайшла інфармацыя аб гэтай акцыі і маршы. Беларусы Кракава з першага дня вайны прынялі самы актыўны ўдзел у дапамозе бежанцам і ў арганізацыі антываенных акцый у Кракаве. Больш за тое, украінскі консул таксама спачатку браў удзел у сумесных мерапрыемствах, але потым рэзка змяніў стаўленне да беларусаў.

Калі днём беларусы Кракава аказаліся непажаданымі гасцямі на акцыі, то ўвечары іх запрасілі ўжо ўкраінскія актывісты ў цэнтр горада на новы мітынг. Там ужо была вялікая колькасць бел-чырвона-белых сцягоў.

Каментары91

  • Слава беларусам!
    26.02.2024
    Прадстаўнікі генеральнага консульства Украіны не ведаюць, пад якім сцягам за Украіну паміраюць беларускія дабраахвотнікі на фронце?
    👉Прадстаўнікоў генеральнага консульства Украіны трэба саміх адправіць 👉на фронт - змагацца за ўласную краіну, а не гнабіць беларусаў, якія падтрымліваюць украінцаў.
    Прадстаўнікоў генеральнага консульства Украіны знайшлі сабе цёплыя мясцечкі ў Польшчы.
  • .
    26.02.2024
    Та не вопрос. Повоюете еще пару лет, может поймете, что надо из сторонников делать друзей, а не врагов. Если выживете, конечно. 
  • Бармалей
    26.02.2024
    Я бы ушел и больше не появлялся там пока не извенились бы. У них и так друзей полно, а поддержка с каждым днём прямо крепнет и крепнет. Украину погубит её высокомерие.

ГУБАЗіКу забаранілі публікаваць «пакаяльныя відэа». Цяпер яны выстаўляюць «пакаяльныя аўдыя»6

ГУБАЗіКу забаранілі публікаваць «пакаяльныя відэа». Цяпер яны выстаўляюць «пакаяльныя аўдыя»

Усе навіны →
Усе навіны

Бондарава хоча ўмяшацца і ў медыцыну — забараніць аборты і замарозку яйцаклетак5

Іспанскі галоўны трэнер працягнуў кантракт са зборнай Беларусі, хоць задачу не выканаў

Лукашэнка і Пуцін дамовіліся па роўмінгу. Вось колькі будзе каштаваць інтэрнэт9

Індыя і Паўднёва-Афрыканская рэспубліка адхрысціліся ад праекта стварэння валюты БРІКС

Лукашэнка папрасіў Пуціна размясціць у Беларусі «Арэшнік»14

Стала вядома, што з сябе ўяўляе тыповы беларускі блогер

Перад другім турам у Румыніі цалкам адмянілі выбары. Прэзідэнцкая кампанія пачнецца наноў3

Новы міністр культуры распарадзіўся здымаць фільмы пра вайну і сялян. І паабяцаў прарыўнае кіно12

Самая пажылая птушка ў свеце, альбатросіха Уіздам адклала яйка на Гаваях. Ёй 74 гады1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ГУБАЗіКу забаранілі публікаваць «пакаяльныя відэа». Цяпер яны выстаўляюць «пакаяльныя аўдыя»6

ГУБАЗіКу забаранілі публікаваць «пакаяльныя відэа». Цяпер яны выстаўляюць «пакаяльныя аўдыя»

Галоўнае
Усе навіны →