Грамадства3737

Беларускую палітыку ва Украіне фармуе дарадца без палітычнай адказнасці — украінскі палітолаг

Украіне варта прызначыць спецыяльнага прадстаўніка ў пытаннях адносін з Беларуссю, сказаў «Нашай Ніве» палітолаг Яўген Магда, дырэктар Інстытута сусветнай палітыкі. 

Яўген Магда. Фота: асабісты альбом Яўгена Магды

«Калі мы аналізуем рэальнасць, то відавочна, што палітыку Украіны адносна Беларусі (ва ўсякім разе, паводле публічных прыкмет) фармуе дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Міхаіл Падаляк. Ён пэўны час жыў у Беларусі, мае там свой шлейф», — адзначае Яўген Магда.

На думку Магды, гэта паказальна, што адносіны з краінай, з якою больш за 1000 кіламетраў супольнай мяжы, фармуе дарадца без палітычнай адказнасці і належных паўнамоцтваў. 

Палітолаг кажа, што практычна ўсе беларускія апазіцыянеры, калі бываюць ва Украіне, намагаюцца сустрэцца з Падаляком.

«Што праўда, я пачуў ад Анатоля Лябедзькі такую фразу, што «мы фатаграфуемся з Падаляком», каб на мяжы не было праблемаў», — адзначае ён.

Міхаіл Падаляк. Фота: Офіс прэзідэнта Украіны

На думку Магды, Украіне варта прызначыць спецыяльнага прадстаўніка ў пытаннях адносін з Беларуссю.

Магда лічыць, што такую пасаду мог бы заняць хтосьці з былых паслоў Украіны ў Беларусі: Ігар Ліхавы, Раман Бяссмертны ці Ігар Кізім.

Магда мяркуе, што калі няма кантактаў з афіцыйнай ўладай у Мінску, то Кіеву трэба весці перамовы з беларускімі дэмакратычнымі сіламі.

Палітолаг нагадвае, што «між нашымі краінамі застаюцца дыпламатычныя адносіны, нягледзячы на тое, што няма паслоў ні ў Кіеве, ні ў Мінску, але ў Мінску застаюцца 5 украінскіх дыпламатаў». 

«Мы маглі б пайсці польскім шляхам і прызначыць колішняга пасла ў Беларусі паслом па сувязях з дэмакратычнымі сіламі Беларусі, — тлумачыць палітолаг. — Магчыма, Украіна магла назваць [пасаду — НН] інакш — па сувязях цалкам з Беларуссю – і, такім чынам, фармаваць палітыку, якая, на думку афіцыйнага кіраўніцтва Украіны, была б найбольш прыдатнай і прагматычнай».

«Гэта праўда: значная частка ўкраінцаў ставіцца кепска да беларусаў»

Яўген Магда лічыць, што адносіны Украіны і Беларусі з моманту абвяшчэння краінамі незалежнасці фармаваліся праз прызму расійскай прапаганды. Гэта вызначыла нашы погляды і падыходы адно да аднаго.

Адносіны характарызуюцца крайнасцямі.

«Яшчэ некалькі гадоў таму, да поўнамаштабнай агрэсіі, Лукашэнка быў нашым гібрыдным саюзнікам. Гэта яскрава праявілася ў 2015—2016 гады, калі Украіне Беларусь пастаўляла паліўна-змазачныя матэрыялы і тавары падвойнага прызначэння. А пасля поўнамаштабнай агрэсіі сітуацыя змянілася радыкальна на супрацьлеглую, і гэта зразумела, бо Беларусь стала суагрэсарам», — заўважае палітолаг.

На думку Магды, неабходная інвентарызацыя прэтэнзій у адносінах між беларусамі і ўкраінцамі. Яна патрэбная на экспертным, а не на агульным узроўні.

Пасольства Украіны ў Беларусі. Так беларусы выказвалі салідарнасць з украінцамі ў лютым 2022 года, калі пачалася вайна. Пазней у сувязі з узмацненнем рэпрэсій ніякае выказванне грамадскай пазіцыі стала немагчымым. Фота: сацсеткі

«На агульным узроўні пасля таго, як з Беларусі ляцелі ракеты, у значнай часткі ўкраінцаў да беларусаў стаўленне кепскае. І гэта праўда», — канстатуе Яўген Магда.

Ён дзівіцца, чаму Міхаіл Падаляк, які адказвае публічна за палітыку адносна Беларусі, не можа паўплываць на тэлемарафон і ўвесці ў дыскурс два тэрміны: «лукашысты» і «беларусы».

«І галоўнае, ёсць пра што расказваць. Пра каліноўцаў і іншых беларускіх добраахвотнікаў, якія ваююць ва Украіне, беларускіх валанцёраў, якія дапамагаюць, напрыклад, на Херсоншчыне. Беларускіх дактароў, якія пераехалі да нас і ратуюць жыцці ўкраінцаў. І пра тэлеканал «Белсат», які працуе ва Украіне. Тэм насамрэч шмат», — лічыць палітолаг.

Ён спадзяецца, што на ІІ Форуме князёў Астрожскіх, які мае прайсці на пачатку лістапада, адбудзецца прарыў ва ўкраінска-беларускіх адносінах.

«Кантактаў з афіцыйным Мінскам ніхто не прызнае»

Яўген Магда прызнаецца, што яму невядома, ці адбываюцца неафіцыйныя кантакты з рэжымам Лукашэнкі, але ён шмат чуў пра іх па лініі спецслужбаў.

«У гэтым выпадку я не маю на ўвазе дэпутата Яўгена Шаўчэнку, які ездзіў да Лукашэнкі, а потым паказваў пасведчанне супрацоўніка Галоўнага ўпраўлення разведкі», — удакладняе ён.

Ніхто публічна такіх кантактаў не прызнае, канстатуе палітолаг. Але цалкам яны не перарваныя.

«Давайце змадэлюем сітуацыю, — кажа Магда. — Ужо год, як не ляцяць ракеты з Беларусі. Яны неяк ляцелі паўгода, а потым перасталі. Чаму? Думаю, што Лукашэнку па тых самых каналах [спецслужбаў] давялі, што будзе з Беларуссю, калі ён працягне гэтак дзейнічаць».

Украінскі палітолаг лічыць, што Лукашэнка дзейнічае «ў меру сваіх інтэлектуальных здольнасцяў». Сёння ён хваліць Зяленскага, а заўтра абражае.

«Гэтак ён па саўгасна-савецку спрабуе займацца геапалітыкаю. Не дужа добра выходзіць, але кожны гуляе як можа. Як казалі, не страляйце ў піяніста, бо ён грае, як умее. Так і ў выпадку з Лукашэнкам, маўляў, не крытыкуйце яго, бо ён штосьці робіць».

Яўген Магда канстатуе: калі нейкія кантакты і адбываюцца, то фактам застаецца тое, што «мяжа між нашымі краінамі тэхнічна закрытая».

Як беларуская апазіцыя ўспрымаецца ва Украіне

Ці ўспрымаюць ва Украіне беларускую апазіцыю за сілу, здольную ўплываць на сітуацыю ў самой Беларусі? Чым яна можа дапамагчы краіне, якая бароніцца ад расійскага агрэсара?

Яўген Магда кажа, што беларускую апазіцыю сапраўды ўкраінскія палітыкі ўспрымалі як нямоглую. Але, на яго погляд, такі падыход адыходзіць у мінулае.

Святлана Ціханоўская і Уладзімір Зяленскі на цырымоніі ўручэння прэміі імя Карла Вялікага. Фота: Франак Вячорка

«У Сталіна было такое выказванне: а колькі ў Папы Рымскага дывізій? — заўважае ён. — Калі такі пасыл актуальны, то гэта сведчыць, што ўкраінскія палітыкі не маюць наагул эфектыўнай візіі навакольнага свету, у тым ліку суседзяў».

Палітолаг нагадвае, што між нашымі краінамі 1000 кіламетраў супольнай мяжы і іх трэба напаўняць нейкім зместам.

«Калі мы гэтага не робім, то гэта будуць рабіць за нас. І тое трэба разумець», — адзначае ён.

«Пакуль між намі няма пралітай крыві, то ў нас ёсць шанцы на замірэнне»

Калі паглядзець беларускія дзяржаўныя медыя, то стане ясна, на якім баку лукашысцкая Беларусь: яна знаходзіцца ў стане халоднай вайны з Украінай.

«Пакуль між намі няма пралітай крыві, то ў нас ёсць шанцы на нейкае хутчэйшае, чым з Расіяй, замірэнне, — рэагуе Яўген Магда. — Калі будзе пралітая кроў і пачнуцца рэальныя ваенныя дзеянні [з удзелам беларускіх вайскоўцаў — НН], то гэты шанец мы змарнуем».

Ён кажа, што «са сваёй экспертнай пазіцыі намагаецца зрабіць усё, каб мы гэту мяжу не перайшлі».

«Цяпер відавочна — мы непрыяцелі. Адносіны нагадваюць міннае поле з калючым дротам, — канстатуе ўкраінскі палітолаг. — Але я год таму прапанаваў канцэпцыю тысячы крокаў, якія мы мусім ісці насустрэч адно аднаму. Мы на адлегласці 1000 крокаў адно аднаго не чуем. Магчыма, патрэбны нейкі лічыльнік, каб вызначыць, як мы гэтыя крокі праходзім».

На яго погляд, за апошні год працэс стаў хутчэйшым. Мы, лічыць Магда, у прынцыпе ідзём насустрач у нечым, але куды прыйдзем, пакуль сказаць немагчыма.

Лукашэнку можа замяніць «Лукашэнка 2.0»

Яўген Магда сумняецца, каб добрасуседскія адносіны Украіны і Беларусі аднавіліся, пакуль існуе рэжым Лукашэнкі.

«Давайце апішу адзін са сцэнароў», — прапануе Яўген Магда.

«Уявіце сабе: знікае Лукашэнка. Прызначаюцца новыя выбары. Паколькі яны будуць экстранныя і пройдуць хутчэй, чым звычайна, то Святлана Ціханоўская і іншыя лідары дэмакратычных сіл не змогуць у іх удзельнічаць. Ці вызваляць Віктара Бабарыку? Не ўпэўнены. Думаю, што хутчэй не», — гіпатэзуе палітолаг.

Пры такім разгортванні сітуацыі, на яго погляд, на змену Лукашэнкі можа прыйсці фактычна «Лукашэнка 2.0».

«Парадокс у тым, што з такім новым лідарам будуць вымушаныя весці дыялог і Еўрапейскі саюз, і ЗША, і нават, магчыма, Украіна, — працягвае ён. — За новым кіраўніком не будзе яшчэ таго шлейфа, які цягнецца за Лукашэнкам. А сама палітычная сістэма Захаду так працуе, што даюць 100 дзён, за якія глядзяць, што будзе адбывацца».

Яўген Магда дапускае, што «Лукашэнка 2.0» можа заявіць пра амністыю і выпусціць частку палітвязняў. І тады грамадская думка на такія крокі адрэагуе «давайце з ім гаварыць».

«Гэта будзе дужа сур’ёзны выклік», — адзначае Магда.

На яго думку, калі Украіна пераможа, то Расіі будзе не да Беларусі, што прыспешыць набліжэнне пераменаў у краіне.

«Я не думаю, што сотні тысяч беларусаў, якія выходзілі ў жніўні 2020 года на пратэсты, зʼехалі ці зніклі. Гэта немагчыма», — лічыць палітолаг.

Калі ж у Беларусі пачнуцца перамены, кажа Яўген Магда, то Украіна мусіць быць падрыхтаваная да іх і адпаведным чынам рэагаваць.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Глядзіце таксама:

«Словы «Жыве Беларусь» раздражняюць». Дырэктарка кіеўскага каледжа патлумачыла дэмантаж часткі памятнага знака беларускім ваярам

«Пачынаецца «смутны час» са шматлікімі смярцямі». Падаляк пракаментаваў меркаваную смерць Прыгожына

Пасол Украіны ў Беларусі: Вялікую небяспеку я бачу ў разгортванні сумеснай групоўкі войскаў

Пасол у Расіі апраўдваўся за вывезеных у Беларусь украінскіх дзяцей

Раман Бяссмертны лічыць, што паводзіў сябе на пасадзе пасла ў Беларусі «занадта далікатна»

Каментары37

  • Вероятный
    07.10.2023
    [Рэд. выдалена]
  • Юрген Вайскартофеллен
    07.10.2023
    Українську палітику щодо Білоруссії формує 24.02.22 і ставлення українського народу також....
  • Роберт
    07.10.2023
    Работал себе в гос.газетенке в Минске а сейчас обплевывает белорусов... И вот такие подоляки пользуясь возможностями формируют представление о белорусах у себя в стране на государственном уровне и более того продвигают его на международном уровне. Берите пример хотя бы с оппозиции например Порошенко и его партии у которых есть четкое разделение между режимом и белорусами.

Анёлы на столі, залаты ёршык і дызайн з вокладкі часопіса. Як выглядаюць кватэры ў элітных дамах Мінска ШМАТ ФОТА

Анёлы на столі, залаты ёршык і дызайн з вокладкі часопіса. Як выглядаюць кватэры ў элітных дамах Мінска ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску рабочы скраў дарагіх вентылятараў на 10 тысяч рублёў, а прадаў за 500 рублёў

Вучоныя знайшлі сляды катаклізмаў на Сонцы. Іх паўтарэнне можа мець катастрафічныя наступствы для цывілізацыі10

Памёр акадэмік Віктар Парфёнаў

Аляксей Дзікавіцкі расказаў, дзе будзе цяпер працаваць8

Даляр апусціўся за адзнаку 3,5 рубля3

У жонкі беларускага тэнісіста ў Пецярбургу сцягнулі залаты ланцужок4

Як у школьныя электронныя дзённікі трапіла рэклама піва? З'явілася тлумачэнне3

Манашак Свята-Елісавецінскага манастыра прагналі яшчэ з аднаго кірмаша ў Польшчы21

У Варшаве пачынаецца суд па справе згвалтавання і забойства беларускі Лізы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Анёлы на столі, залаты ёршык і дызайн з вокладкі часопіса. Як выглядаюць кватэры ў элітных дамах Мінска ШМАТ ФОТА

Анёлы на столі, залаты ёршык і дызайн з вокладкі часопіса. Як выглядаюць кватэры ў элітных дамах Мінска ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →