Меркаванні39

Украіна і Лукашэнка дамовіліся па Палку Каліноўскага? Гіпотэза Шрайбмана

У новым выпуску шоу «Гадзінічак цікае» палітычны аналітык Арцём Шрайбман разважае, чаму Полк Каліноўскага не заходзіць на тэрыторыю Беларусі і чаму сілавое вырашэнне беларускага пытання знікае з дыскурсу.

Lukashenko and Zelenskiy Лукашэнка і Зяленскі Лукашенко и Зеленский
Лукашэнка і Зяленскі падчас сустрэчы ў Жытоміры 4 кастрычніка 2019 года. Фота: Ukrainian Presidential Press Office via AP

Як заўважыў Шрайбман, Украіна разглядае Беларусь як сувярэнную дзяржаву. Па яго меркаванні, размовы пра тое, што наша краіна акупаваная, не маюць пад сабою ніякіх падставаў.

Шрайбман згадвае пра нядаўнія слуханні Каардынацыйнай рады па палітзняволеных, што адбыліся ў Варшаве. На іх прысутнічаў прадстаўнік Палка Каліноўскага.

«Ён агучваў даўнюю пазіцыю пра тое, што Беларусь дэ-факта акупаваная. Таму да палітзняволеных мы павінны падыходзіць, як да палонных. Вось ёсць палонныя ў нашага праціўніка. Нам неабходны палонныя, каб іх мяняць. Яму з залы задалі вельмі важкае пытанне: «Калі для Палка Каліноўскага тэрыторыя Беларусі акупаваная, то чаму вам ніхто не дазваляе там праводзіць аперацыі, як, напрыклад, у Крыме?» Адказ быў: «Без каментароў».

Арцём Шрайбман Артём Шрайбман Artyom Shraibman
Арцём Шрайбман выказаў гіпотэзу, што Украіна магла дамовіцца з Лукашэнкам адносна Палка Каліноўскага. Скрын відэа chasiki_ / YouTube

«У гэтую секунду ты разумееш завершанасць дыскурсу пра акупаваную Беларусь. Калі б гэтая тэрыторыя была акупаванай, то ў Палка Каліноўскага не было б абмежаванняў», — мяркуе аналітык.

Для Украіны тэрыторыя Беларусі застаецца недатыкальнай. І калі трэба будзе для нармалізацыі, то, як лічыць Шрайбман, украінскі бок «прыглушыць публічную камунікацыю, у тым ліку і Палка Каліноўскага».

На думку Шрайбмана, уся палітычная ідэнтычнасць Палка Каліноўскага і іншых добраахвотнікаў спачатку грунтавалася на такім меркаванні. Але па выніках контрнаступу, калі «ўкраінская перамога відавочна сышла за гарызонт», ідэя пра тое, як будзе вырашацца беларускае пытанне сілаю, знікае з дыскурсу.

Украіна дамовілася з Лукашэнкам?

Шрайбман выказвае здагадку: пытанне палка Каліноўскага было абгаворана ўкраінскім бокам з Лукашэнкам.

Аналітык тлумачыць: «На гэта паказвае, па-першае, тое, што камунікатарам з Лукашэнкам з украінскага боку з'яўляецца Галоўнае ўпраўленне разведкі. Пра гэта гаварыў Лукашэнка. На гэта намякаў сам кіраўнік упраўлення Буданаў. Менавіта гэта ведамства і курыруе полк Каліноўскага, як і іншыя замежныя падраздзяленні.

Было б зразумела, каб яны прагаварылі, што ёсць нейкія «чырвоныя лініі». «Мы як бы з імі палітычна гуляемся. Але не перажывайце. Мы іх да мяжы, умоўна кажучы, не падпусцім. Ні ў якім разе не дамо ім нікуды паехаць у прыватным парадку». І гэтак далей.

Я ўпэўнены, што гэта прагаворваецца. Інакш было б супердзіўным, каб ведамства, якое ў вачах Лукашэнкі рыхтуе беларускіх баевікоў, з ім пастаянна камунікавала. Лукашэнка сам гаворыць, што Буданаў павінен стаць прэзідэнтам».

Таму, працягвае Шрайбман, калі спікеры Палка Каліноўскага гавораць пра перспектывы сілавога вызвалення Беларусі, то гэта «відавочная самадзейнасць».

«Упэўнены, што ва Украіне, асабліва сярод кіраўніцтва, ніхто не санкцыянаваў такія амбіцыі», — дадае Шрайбман.

Чытайце яшчэ:

«Альбо вялікі гонар, альбо вялікая ганьба». Што адбывалася на канферэнцыі палка Каліноўскага па стратэгіях вызвалення Беларусі

Буданаў заклікаў «аддаць належнае» Лукашэнку

Шрайбман назваў асноўныя памылкі дэмакратычных сіл Беларусі

Арцём Шрайбман перайшоў на беларускую мову

Каментары39

  • Гадзіннічак на Паўшостага
    12.12.2023
    Ізноў нейкі "палітычны аналітык" паказвае адсутнасць разумення банальных базавых рэчаў. Украіна дзейнічае, заходзячы са Сваіх нацыянальных інтарэсаў. Навошта пераварочваць лёгіку: ці калі Ўкраіна не атакуе Цхінвал і Сухум, то і яны не акупаваныя? А "неакупаванае" Праднястроўе атакуе?
    Ці, можа, трэба каб такім "аналітыкам" Полк Каліноўскага наўпростава дакладваў, калі і якія апэрацыі яны рыхтуюць? Каб не падала "завершанасць дыскурсу" ў ютуб-балаболаў, га?
  • не такі як ёсць
    12.12.2023
    Што было відавочна досыць часу таму. Скажу больш, калі Украіне спатрэбіцца, ПК у поўным складзе паедзе ў бок Беларусі і далёка не на танках, бо Украіна будзе дбаць ТОЛЬКІ пра інтарэсы Украіны, што параіў бы зразумець беларусам і паводзіць сябе суадносна: Беларусь па-над усім.
  • Satan
    12.12.2023
    Пустой разговор. Даже, если бы Украина дала отмашку полку, то это было бы сравнимо не с Крымом, а с рейдами РДК по Брянской обл. Потому что у полка Калиноускага, как и у РДК, нет тяжелого вооружения. Автоматы, пулемёты, гранатометы, стингеров парочку каких, дроны... и почти всё на этом. Все остальное - это ВСУшное. И никто им танки не даст, не говоря уже о поддержке с воздуха. Это вагнер шел на мск, тянув с собой не только танки, но и ЗРК... и успешно ими уменьшил кол-во руснявых летунов. Но у вагнера это всё было. А наши могут только надеяться сбить боевой вертолёт с помощью ПЗРК.
    А оккупированная или нет... ну, так Беларусь - не украинскаяя территория в отличии от Крыма. С чего Украина должна вписываться? Может ВСУ еще предложите отвоевывать все оккупированные куски земель по всему миру? И конечно же за спасибо их возвращать.

«Людзі, я вярнулася ў СССР. Яшчэ і 170 рублёў за гэты кашмар!» Блогерка абурылася начной чаргой у падатковую

«Людзі, я вярнулася ў СССР. Яшчэ і 170 рублёў за гэты кашмар!» Блогерка абурылася начной чаргой у падатковую

Усе навіны →
Усе навіны

Рыжанкоў: Бачыў, нехта там пісаў пра нейкія правы чалавека. У ААН да Беларусі прэтэнзій няма14

УЕФА дыскваліфікуе турэцкага абаронцу за нацыяналістычны жэст на Еўра-20241

Польскія турысты на «машыне Фунціка» праехаліся па Беларусі і расхвалілі яе на ўсе лады. Што ім так спадабалася?2

Польшча хоча прыцягнуць памежнікаў з Фінляндыі, Германіі і Грэцыі для абароны мяжы з Беларуссю2

Як абараніць свае грошы ў экзатычнай паездцы? Раіць гомельскі падарожнік, які пабываў амаль у 650 гарадах свету1

«Гэта пытанне часу, але трэба саспець». Пуцін загаварыў пра адзіны парламент і валюту Беларусі і Расіі22

YouTube заблакаваў каналы Z-спевака Шамана і іншых расійскіх праўладных выканаўцаў4

Беларускія бізнэсмены спешна прадаюць долі ў сваіх польскіх транспартных кампаніях. Што адбываецца?4

У Мінску адкрылася першая крама, якая прыходзіць на змену «Бусліку»5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Людзі, я вярнулася ў СССР. Яшчэ і 170 рублёў за гэты кашмар!» Блогерка абурылася начной чаргой у падатковую

«Людзі, я вярнулася ў СССР. Яшчэ і 170 рублёў за гэты кашмар!» Блогерка абурылася начной чаргой у падатковую

Галоўнае
Усе навіны →