«Зімой Акадэмію навук трэба падвергнуць сур'ёзнаму аналізу», — мяркуе ён.
Лукашэнка сёння правёў нараду па «пытанні ўдасканалення сістэмы планавання і кантролю за рэалізацыяй стратэгічных праектаў», піша БелТА.
«Зімой Акадэмію навук трэба падвергнуць сур'ёзнаму аналізу. Дай бог, каб было так, як нам кіраўнік Акадэміі навук дакладвае: яны сёння робяць усё — ад беспілотнікаў да вырабаў з сухога малака, якія прадаюць у Кітай. Робяць усё. Паглядзім, ці так гэта. Я маю на ўвазе электрамабілі і гэтак далей», — сказаў ён.
Праўда, ён заўважыў, што даследаванні, аналітычная работа, прагнозы навукова-тэхнічнага прагрэсу на дзесяцігоддзі наперад патрэбныя.
«Але трэба прызнаць, што рэальны сектар эканомікі масава выкарыстоўваць працы навукоўцаў чамусьці не імкнецца. Да вытворчасці даходзяць не ўсе новыя распрацоўкі», — паставіў праблему Лукашэнка.
На яго думку, па-сапраўднаму буйных, прарыўных праектаў за гэты час створана не так шмат.
Каментары