Грамадства

Праваабаронцам сталі вядомыя новыя акалічнасці затрымання наваполацкіх актывістаў Брыцікавай і Кухаронка

Праваабаронцы «Вясны» паведамляюць некаторыя новыя акалічнасці затрымання былой старшыні Беларускага незалежнага прафсаюза на ААТ «Нафтан» Вольгі Брыцікавай і аднаго з працаўнікоў аб’яднання, які сышоў у стачку ў 2020 годзе, Аляксандра Кухаронка.

Аляксандра Кухаронка, паводле праваабаронцаў, амапаўцы затрымалі ў вёсцы Росіца Верхнядзвінскага раёна.

Ператрусы прайшлі на кватэры Кухаронка ў Наваполацку, у ягоных бацькоў у Наваполацку, а таксама ў вёсцы Росіца.

Пакуль вядома, што Аляксандр абвінавачваецца паводле артыкула 361 Крымінальнага кодэкса (частка невядомая).

Раней паведамлялася, што сярод затрыманых таксама і жонка Аляксандра — яна на волі. У сям'і — двое непаўналетніх дзяцей.

Брыцікаву, паведамляе «Вясна», абвінавачваюць паводле ч. 1 арт 361 Крымінальнага кодэкса (публічныя заклікі да захопу дзяржаўнай улады, або гвалтоўнага змянення канстытуцыйнага ладу Рэспублікі Беларусь, або здрады дзяржаве, або здзяйснення акта тэрарызму або дыверсіі, або ажыццяўлення дзеянняў, накіраваных на парушэнне тэрытарыяльнай цэласнасці Рэспублікі Беларусь, або здзяйснення іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь, у тым ліку на прымяненне мер абмежавальнага характару (санкцый) у дачыненні да Рэспублікі Беларусь).

У 2020 годзе Вольга Брыцікава адбыла 75 сутак за кратамі запар — ёй прысудзілі 5 арыштаў за нібыта несанкцыянаванае пікетаванне. Падчас арышту яна абвяшчала галадоўку на знак пратэсту.

Аляксандр Кухаронак — адзін з самых першых, хто ў 2020 годзе абвясціў стачку на прадпрыемстве. Яго таксама арыштоўвалі па адміністрацыйнай справе — у 2021 годзе ён адбыў 20 сутак арышту паводле арт. 24.23 КаАП.

Праваабаронцы спрабуюць высветліць месцазнаходжанне затрыманых актывістаў.

Каментары

Васкрасенскі патлумачыў, што Лукашэнка хоча ў абмен на палітвязняў. І пахваліў Усава, Балкунца і Гарбунову26

Васкрасенскі патлумачыў, што Лукашэнка хоча ў абмен на палітвязняў. І пахваліў Усава, Балкунца і Гарбунову

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі: Мы бліжэйшыя да заканчэння вайны, чым думаем1

Дэпутат: «Кошт квадратнага метра не павінен перавышаць сярэднямесячнага заробку». Наколькі гэта рэальна?1

Смяротнае ДТЗ у Дзяржынскім раёне: пасажыр хацеў перасесці на месца кіроўцы, але трапіў пад машыну

Прэс-служба ААН назвала Ціханоўскую «прэзідэнт-элект»36

Ландсбергіс: Пакуль у Беларусі не пачнуцца рэальныя змены, пра зняцце санкцый не можа быць і гаворкі5

Еўракамісар па пытаннях бяспекі і абароны заклікаў Захад рыхтавацца да нападу Расіі

Якія звесткі пра нас захоўвае Telegram і што можа змяніцца для карыстальнікаў, калі ён стане раскрываць іх спецслужбам?21

Прэзідэнт Чэхіі не верыць у магчымасць вяртання Украінай усіх акупаваных тэрыторый11

На вучэннях у Расіі дзеля эканоміі боепрыпасаў вайскоўцы крычаць «бу-бу-бу»3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Васкрасенскі патлумачыў, што Лукашэнка хоча ў абмен на палітвязняў. І пахваліў Усава, Балкунца і Гарбунову26

Васкрасенскі патлумачыў, што Лукашэнка хоча ў абмен на палітвязняў. І пахваліў Усава, Балкунца і Гарбунову

Галоўнае
Усе навіны →