Грамадства

«Я выступала супраць вайны, што ў гэтым дрэннага?!» Вольга Брыцікава расказала пра 75-дзённы арышт 

Кіраўніца Незалежнага прафсаюза «Нафтана» распавяла «Народнай Волі», як правяла 75 сутак адміністрацыйнага арышту.

Вольгу Брыцікаву затрымалі 27 лютага на ўчастку для галасавання падчас рэферэндуму. Яе абвінавацілі ў тым, што яна фатаграфавала бюлетэнь. Суд прысудзіў ёй 15 сутак арышту. Аднак ужо праз некалькі дзён яе асудзілі паўторна — за надпісы «Не вайне» на куртцы, зробленыя на трох мовах: беларускай, рускай і англійскай.

У трэці раз падставай для суда сталі паперкі з надпісамі «Не вайне» на вокнах яе кватэры, а падставай для чацвёртага суда — пост «Не вайне» ў Instagram.

Агулам Вольгу Брыцікаву судзілі пяць разоў па артыкуле 24.23 («несанкцыянаванае пікетаванне»). 75 сутак прафсаюзная актывістка правяла ў ізалятары часовага ўтрымання ва Ушачах.

Самае складанае за ўвесь час знаходжання ў ізалятары — калі не разумееш, што адбываецца навокал, — кажа Вольга. — У астатнім усё можна было вытрымаць. У ІЧУ быў свой распарадак дня, і ўсё праходзіла выключна ў яго межах. Адмыслова мне не стваралі больш жорсткіх умоў утрымання, таму ніякіх прэтэнзій да адміністрацыі няма.

Былі маральна падрыхтаваныя, што можаце аказацца ў ізалятары?

— Не ўяўляла, што за надпіс на куртцы «Не вайне» давядзецца правесці ў ізалятары аж 75 сутак! Усё-такі верыла, што людзі будуць прытрымлівацца нейкіх нормаў законнасці. Але аказалася, што ўсё даведзенае да абсурду.

Таму не магу сказаць, што 75 сутак адміністрацыйнага арышту сталі для мяне вялікай нечаканасцю, але ў той жа час такога я і не чакала. Бо я лічыла і лічу, што нічога супрацьзаконнага не рабіла, а проста скарысталася правам, якое нам гарантаванае Канстытуцыяй, — правам мець сваё меркаванне і свабодна яго выказваць. Я выступала супраць вайны, што ў гэтым дрэннага?! Але ў тых, хто трымаецца за ўладу, на гэты конт, відаць, іншае меркаванне.

— Тэрмін адбыцця пакарання працягваўся аўтаматычна?

— Першыя тры пратаколы на мяне склалі на працягу тыдня — 27 лютага, 3 і 7 сакавіка, а да 10 сакавіка ўжо прайшлі тры суды, і стала зразумела, што як мінімум 45 сутак мне гарантаваныя.

Самы складаны ў псіхалагічным плане быў момант, калі склалі чацвёрты пратакол, які з’явіўся за гадзіну да таго, як мне трэба было выходзіць на волю. Ты чакаеш гэтага, рыхтуешся — і тут: атрымайце новыя «суткі»!

Ці была ў ізалятары сувязь са знешнім светам?

— Яна падтрымлівалася праз перадачы ад блізкіх і знаёмых. Атрымлівала шмат лістоў і паштовак, гэта дапамагала не адчуваць сябе няшчаснай. Брытанскія вучоныя, дарэчы, высветлілі, што для таго, каб чалавек адчуваў сябе шчаслівым, трэба, каб яго абнялі не менш як сем разоў за дзень. Дзякуючы лістам, я таксама разумела, што не ўсё так дрэнна ў гэтым жыцці.

— Неабходныя рэчы, сродкі гігіены ў камеры мелі?

— Так, усё гэта перадалі сябры. Яны зрабілі ўсё неабходнае, каб у мяне не было праблем з рэчамі першай неабходнасці.

— Колькі чалавек было ў камеры?

— Камера разлічаная на дваіх, але ў розныя перыяды была і адна, бывала, і ўдзвюх, і ўтрох.

— Як праводзілі час?

— Чытала кнігі, спрабавала ўспомніць песні, і высветлілася, што не так шмат і памятаю. Завяла сабе каляндар, кожны дзень выкрэслівала чарговыя суткі і прыдумвала выраз дня. Ніхто ж не мог забараніць мне думаць, а часу падумаць было шмат.

— Што цяпер з вашым прафсаюзам?

— Дзякуючы дзеянням наймальніка, сябры нашага прафсаюза вымушаныя былі або звольніцца з прадпрыемства, або пакінуць прафсаюз. Таму цяпер у прафсаюзнай ячэйцы засталіся я і тыя, хто на пенсіі. Да таго ж, не выключана, што нас наогул могуць пазбавіць рэгістрацыі. Як вядома, на незалежныя прафсаюзы цяпер ідзе сур’ёзнае наступленне.

Чытайце таксама:

Жанчына, якая загнала ў кут Церцеля. Хто такая менеджар «Нафтана», якую трэці месяц мучаць суткамі

Каментары

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуськалій падаў у суд на літоўскія ўлады з-за санкцый3

Лідарам па спажыванні трафіку ў Беларусі з'яўляецца чацвер4

Падаражэлі папулярныя крэдыты на жыллё

Манашак Свята-Елісавецінскага манастыра прагналі з кірмашу ў Польшчы45

Трамп паабяцаў «жорсткую расплату» ХАМАС, калі ізраільскія закладнікі не будуць адпушчаныя да ўступлення яго на пасаду2

Абвінавачанне ў атручванні чацвярых дзяцей у Краснаярскім краі выставілі іх бацьку2

Устанавілі тарыфы на платны прыём дактарамі3

«Будзе двоеўладдзе: Зурабішвілі паспрабуе перападпарадкаваць сабе дзяржапарат». Якія перспектывы пратэстаў у Грузіі3

Стыльная карэянка, што скарыла сэрцы гледачоў Алімпіяды, трапіла ў спіс «100 жанчын 2024 года»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →