Грамадства11

Ігар Аліневіч месяц таму абвясціў галадоўку. Што з палітвязнем цяпер, сваякі не ведаюць

19 верасня анархіст і палітвязень Ігар Аліневіч абвясціў галадоўку, і цяпер ад яго няма ніякіх звестак. Да Аліневіча, які знаходзіцца ў жодзінскай турме, не пускаюць адваката. Не вядома, ці працягвае палітвязень галадоўку.

Фота: spring96.org

Пра тое, што Ігар Аліневіч абвясціў галадоўку, напісала ў Facebook яго маці Валянціна Аліневіч. Палітвязень такім чынам пратэстуе супраць дзеянняў адміністрацыі турмы. «Патрабаванні яго цалкам канкрэтныя, гарантаваныя законам, уключаючы тое, што скаргі яго не адсылаюцца па месцы прызначэння. І ён, і ўсе мы разумеем, што ў краіне цяпер не да законаў. Напэўна, у яго проста не было іншага выхаду», — піша маці.

24 верасня, калі ў Ігара быў дзень нараджэння, адміністрацыя турмы змясціла яго ў ШІЗА. Цяпер ад палітвязня не прыходзяць лісты, і нядаўна да яго ўжо ў трэці раз не дапусцілі адваката. Адміністрацыя турмы тлумачыць свае дзеянні тым, што ад Аліневіча няма заявы на кожную сустрэчу з адвакатам. Але ж невядома, ці знаходзіцца мужчына ў ШІЗА, і калі ён усё яшчэ там, у яго проста няма магчымасці напісаць заяву, бо ў ШІЗА не даюць паперу, ручку ці аловак.

Як распавяла «Нашай Ніве» знаёмая палітвязня, цяпер адміністрацыя турмы нават не адказвае, ці знаходзіцца ён у ШІЗА, і тым больш маўчыць пра яго стан. За ўвесь час, пакуль мужчына быў у калоніі і ў турме, яму ні разу не далі пазваніць дахаты, пазбаўлялі перадач і спатканняў. Для сяброў і блізкіх Ігара ўсё выглядае такім чынам, нібыта адміністрацыя жадае максімальна замоўчваць інфармацыю пра палітвязняў.

Ведаючы палітвязня, знаёмая Ігара расказвае, што для яго вельмі важна супраціўляцца турэмнай сістэме, бо барацьба для яго — сэнс жыцця, магчыма, таму ён і пайшоў на галадоўку. Яна распавядае пра яго як пра чалавека, гатовага ахвяраваць сабой дзеля сваёй краіны, які мог бы спакойна жыць у Еўропе, але не застаўся абыякавым да народнага ўздыму ў 2020 годзе і вырашыў вярнуцца ў Беларусь. У канцы кастрычніка спаўняецца два гады з таго часу, як Аліневіч і тры іншыя анархісты — Дзмітрый Дубоўскі, Сяргей Раманаў і Дзмітрый Разановіч — былі затрыманыя недалёка ад беларуска-ўкраінскай мяжы.

У снежні 2021 года Ігара Аліневіча і Сяргея Раманава асудзілі на 20 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Аліневіча прызналі вінаватым у здзяйсненні «актаў тэрарызму», «незаконным абароце зброі» і «незаконным перамяшчэнні праз мяжу забароненых рэчываў». У жніўні гэтага года Аліневічу яшчэ больш узмацнілі рэжым і перавялі яго ў жодзінскую турму.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

«Душылі пакетам, зрэзалі скуру на пятах». Адзін з асуджаных па «справе анархістаў-партызанаў» расказаў пра катаванні ў турме

Маці Ігара Аліневіча пра прысуд анархістам: Уражанне, што хлопцы мацнейшыя ў турме, чым мы на свабодзе

Ад 18 да 20 гадоў. Абвешчаныя прысуды па справе анархістаў

Каментары1

  • гобб
    14.10.2022
    Сил и здоровья парню !

«Для Кіева было б лепш, каб Беларусі не існавала наогул». Вялікая размова з украінскім палітолагам Яўгенам Магдам25

«Для Кіева было б лепш, каб Беларусі не існавала наогул». Вялікая размова з украінскім палітолагам Яўгенам Магдам

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуса, які кінуў два «кактэйлі Молатава» ў каралеўскі палац у Осла, прысудзілі да шасці месяцаў турмы4

Расійская армія пачала штурм Вуглядара8

Як Украіна зладзіла засаду на расійскія самалёты з дапамогай ракет савецкіх часоў

У Чадзе затрымалі беларуса

Былы вядучы «Зоны Х» расказаў пра свой самы вялікі заробак: $6000 за месяц1

«На жаль, Флібуста на гэтым, мабыць, скончылася». На сайце анлайн-бібліятэкі з’явілася аб’ява, што яе ўладальнік памірае7

Смяротнае атручэнне сям'і ў Краснаярскім краі: вызначана асноўная версія2

Зяленскі: Мы бліжэйшыя да заканчэння вайны, чым думаем1

Дэпутат: «Кошт квадратнага метра не павінен перавышаць сярэднямесячнага заробку». Наколькі гэта рэальна?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Для Кіева было б лепш, каб Беларусі не існавала наогул». Вялікая размова з украінскім палітолагам Яўгенам Магдам25

«Для Кіева было б лепш, каб Беларусі не існавала наогул». Вялікая размова з украінскім палітолагам Яўгенам Магдам

Галоўнае
Усе навіны →