10 фактаў пра мяне (верш у фэйсбучным фармаце)
1. Я згараю ад жаданьня, як любоўны фэнікс, а потым нараджаюся зноў і зноў дзеля каханьня.
2. Я хаджу з маленькім нататнікам, у якім апісваю вершы, якія лятуць міма.
3. Я доўга ўцякала, шукала сваіх. Нейкі час нават чакала, калі яны мяне забяруць. Ад сябе не ўцячэш, затое.
4. Я хлусіла пяць разоў за ўсё жыцьцё. Пра кожны раз памятаю, і ў чатырох выпадках з пяці — шкадую.
5. Я жыву на вайне з самой сабою, але амаль цалкам прымірылася са сьветам, што ўжо нямала.
6. Я да шаленства закаханая ў чалавека, які з'яўляецца маім натхненьнем, маёй дульцынэяй. Калі ён акажацца ілюзіяй, я ілюзію і пакахаю назаўжды.
7. Калі я далёка ад родных мясьцін, мне наймацней не хапае мора. Цяжка дыхаць, калі не марскім паветрам.
8. Хоць і агульна люблю кнігі больш шчыра і пяшчотна, чым людзей, у мяне ёсьць некалькі сапраўдных сяброў, якім давяраю болей, чым самой сабе.
9. Я ведаю больш за дзясятку моваў. Кожны раз, калі пераходжу на іншую мову, у мяне зьмяняюцца голас, жэсты, і нават крыху характар.
10. Я не схавала ніводнага непраўдзівага факту ў гэтым сьпісе, мне можаце паверыць на слова.
Каментары