Агульнаеўрапейскі дзень памяці ахвяр нацызму і сталінізму прадстаўнікі беларускай грамадскасці адзначаюць паездкай у мемарыяльны комплекс «Катынь» (Смаленская вобласць Расіі).
З ініцыятывай адзначаць Агульнаеўрапейскі дзень памяці ахвяр сталінізму і нацызму 23 жніўня выступіў у верасні 2008 года Еўрапарламент.
23 жніўня 1939 года СССР і Германія падпісалі дагавор аб ненападзе, які атрымаў назву пакт Молатава — Рыбентропа. Да дакумента прыкладаўся сакрэтны пратакол, у адпаведнасці з якім Германія і СССР, па сутнасці, дзялілі паміж сабой тэрыторыю Усходняй Еўропы.
Ініцыятарамі паездкі беларускіх актывістаў у Катынь выступілі аргкамітэт па стварэнні руху салідарнасці «Разам», члены міжнароднага
Напярэдадні паездкі гісторык Ігар Кузняцоў, даследчык тэмы сталінскіх рэпрэсій, у інтэрв’ю БелаПАН адзначыў, што прадстаўнікі беларускай грамадскасці ўжо другі год запар наведваюць у гэты дзень Катынь, каб ушанаваць памяць ахвяр таталітарных рэжымаў.
Мемарыял, адкрыты ў Смаленскай вобласці 24 ліпеня 2000 года, з’яўляецца першым у Расіі міжнародным помнікам ахвярам таталітарызму, падкрэсліў гісторык. Ён створаны Міністэрствам культуры РФ і Саветам аховы памяці, барацьбы і пакутніцтва Польшчы на месцы знішчэння ў перадваенныя гады супрацоўнікамі НКУС каля 10 тысяч савецкіх грамадзян, а таксама 4.421 афіцэра польскай арміі, якія былі інтэрніраваныя ў СССР і расстраляныя ў
Паводле звестак Кузняцова, не менш чым 1.150 знішчаных былі ўраджэнцамі Беларусі, у тым ліку генерал Браніслаў Бахтарэвіч, які нарадзіўся ў Гродзенскай губерні.
Польская частка мемарыялу з чыгуну і мармуру ўключае сімвалічны звон памяці і стэлы з выбітымі на іх імёнамі ўсіх рэпрэсаваных афіцэраў іудзейскага, каталіцкага, мусульманскага і праваслаўнага веравызнанняў, а таксама біяграфічнымі звесткамі кожнага расстралянага. Над брацкімі магіламі польскіх афіцэраў устаноўлены мармуровыя каталіцкія крыжы.
Велізарная арка аб’ядноўвае польскую частку мемарыялу з расійскай, сімвалізуючы агульнасць лёсу народаў дзвюх краін, пацярпелых ад таталітарызму. Аб гэтай трагедыі нагадваць вагон для перавозкі зняволеных і экспазіцыя мемарыяльнага музея. Над расійскай часткай комплексу ўзвышаецца праваслаўны крыж, агляд жа пахавання наведвальнікамі ажыццяўляецца з пешаходных масткоў на апорах, устаноўленых над мемарыялам.
Каментары