Паводле звестак Белгідрамета, у нядзелю днём будзе пераважаць воблачнае надвор'е. Раніцай і днём у многіх раёнах пройдзе кароткачасовы снег.
Месцамі чакаецца слабая мяцеліца, на асобных участках дарог галалёдзіца.
Вецер прагназуецца заходні, паўднёва-заходні парывісты. На ўсходзе краіны захаваецца вецер з парывамі 15-20 м/с, аб'яўлены аранжавы ўзровень небяспекі.
Тэмпература паветра ўдзень складзе 1-6 градусаў ніжэй за нуль.
Каментары