Беларусь займае чацвёртае месца ў спісе самых значных гандлёвых партнёраў Расіі. Пра гэта сведчаць даныя расійскай Федэральнай мытнай службы, піша Myfin.by.
Паводле інфармацыі ФМС, за дзесяць месяцаў 2024 года асноўнымі гандлёвымі партнёрамі Расіі з'яўляюцца:
- Кітай (33,8% ад тавараабароту РФ);
- Індыя (8,8%);
- Турцыя (8,3%),
- Беларусь (7,1%);
- Казахстан (4,0%);
- Паўднёвая Карэя (2,1%);
- Германія і Арменія (па 1,8%);
- Італія (1,5%);
- Узбекістан (1,4%).
Аб'ём узаемнага гандлю Расіі з замежнымі краінамі ў студзені-кастрычніку 2024 года склаў $584 млрд. З гэтай сумы на Кітай прыйшлося $197 млрд, Індыю — $51 млрд, Турцыю — $48 млрд, Беларусь — $41 млрд.
Пры гэтым у гандлі з Індыяй і Турцыяй расійскі экспарт (галоўным чынам энергарэсурсы) шматразова перавышае індыйскія і турэцкія пастаўкі ў Расію.
У 2021 годзе, да ўвядзення заходніх санкцый супраць Расіі, ЗША былі на пятым месцы сярод асноўных гандлёвых партнёраў Расіі. Пры гэтым рэйтынг топ-5 партнёраў-лідараў тады выглядаў так:
- Кітай (18,3%);
- Германія (7,4%);
- Нідэрланды (5%);
- Беларусь (5%);
- ЗША (4,2%).
Каментары