Свет11

Судовую справу Трампа разгледзяць за 10 дзён да ягонай інаўгурацыі

Крымінальную справу супраць абранага прэзідэнта ЗША Дональда Трампа разгледзяць у судзе 10 студзеня, калі да ягонай інаўгурацыі застанецца ўсяго 10 дзён.

Дональд Трамп. Фота: AP Photo/Evan Vucci

Дональд Трамп, які быў прызнаны вінаватым у фальсіфікацыі дзелавых дакументаў для выплаты «ціхіх грошай» зорцы фільмаў для дарослых Стормі Дэніэлс, можа прысутнічаць на слуханні асабіста ці праз інтэрнэт. Адпаведнае рашэнне павінна быць прынята да 5 студзеня.

Суддзя Хуан Мерчан прызначыў дату абвяшчэння прысуду на пятніцу, 10 студзеня, адхіліўшы просьбу Трампа адмяніць прысуд на падставе недатыкальнасці прэзідэнта. Суддзя сказаў, што такога імунітэту для абранага прэзідэнта не існуе.

Адвакаты Трампа настойвалі на тым, што разгляд справы ўскладніць здольнасць новаабранага прэзідэнта кіраваць краінай, але суддзя з гэтым не пагадзіўся, падкрэсліўшы важнасць прытрымлівання закона.

«Пастанова з'яўляецца ўдарам па намаганнях Трампа пакінуць справу ў мінулым і рыхтуе перадумовы для патэнцыйна выбуховага з'яўлення ў судзе толькі за 10 дзён да яго інаўгурацыі», — піша Bloomberg.

Зрэшты, хоць палітыку нібыта пагражала да чатырох гадоў пазбаўлення волі, у гэтым выпадку пра рэальнае ягонае зняволенне гаворка ісці не будзе. Пракуроры, як заявіў суддзя, ужо прызналі, што гэта не «практычная рэкамендацыя».

Каментары1

  • P6619
    04.01.2025
    Дональд гарэзьнік!

Эйсмант: Ніякіх выбачэнняў Лукашэнка Зяленскаму не прыносіў, бо прасіць прабачэння нам няма за што34

Эйсмант: Ніякіх выбачэнняў Лукашэнка Зяленскаму не прыносіў, бо прасіць прабачэння нам няма за што

Усе навіны →
Усе навіны

Прэм'ер Славакіі пасля паездкі да Пуціна паехаў адпачываць у шыкоўны в'етнамскі гатэль8

У 2024 годзе больш за 5800 беларусаў былі асуджаныя па палітычных адміністрацыйных справах

Знакамітая беларуская пісьменніца расказала, як перастала быць феміністкай36

У Кітаі адзначаецца новая ўспышка рэспіраторнага віруса2

У Запарожскай вобласці ГУР забіла начальніка штаба расійскага батальёна5

Украіна пачала новы наступ у некаторых раёнах Курскай вобласці6

38-гадовага вайсковага лётчыка судзяць за абразу Лукашэнкі7

Арына Сабаленка перамагла ў першым сёлетнім тэнісным турніры5

Беспрацоўныя могуць разлічваць толькі на 40 рублёў дапамогі5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Эйсмант: Ніякіх выбачэнняў Лукашэнка Зяленскаму не прыносіў, бо прасіць прабачэння нам няма за што34

Эйсмант: Ніякіх выбачэнняў Лукашэнка Зяленскаму не прыносіў, бо прасіць прабачэння нам няма за што

Галоўнае
Усе навіны →