Фанаты Колі Лукашэнкі звярнулі ўвагу на відэа з віншаваннем з Новым годам, якое з'явілася ў сацсетках. На ім хлопец мае не найлепшы выгляд.
Твіт пра тое, што малодшы сын Лукашэнкі нечакана саскуфіўся, сабраў тысячы лайкаў і сотні тысяч праглядаў.
Фанаты Колі Лукашэнкі звярнулі ўвагу на відэа з віншаваннем з Новым годам, якое выкладзенае ў інстаграме. На ім хлопец мае не найлепшы выгляд: бясформенны твар і рэдкія валасы.
Адзін з найбольш лайканых каментароў канстатуе смерць твінка (Twink death). Многіх уразіла, як хутка Мікалай Лукашэнка пачаў лысець.
«Я ўпэўнены што гэта не генетыка нават, а праекцыя той заганнай рэчаіснасці, у якую ён пагрузіўся з-за баці. Вы хоць аднаго сімпатычнага чыноўніка ці праўладнага дэпутата памятаеце? Усё падобныя да свінняў, у лепшым выпадку проста пашараваныя мужычкі», — мяркуе адзін з каментароў.
Дамы и Господа, ужасные новости, Николай Лукашенко соскуфился pic.twitter.com/OViDxBItTN
Але іншыя бачылі больш натуральныя прычыны — гены. «Вы так здзіўляецеся, як быццам татку яго не бачылі», — пісалі гэтыя каментатары. І сапраўды, у новым абліччы Коля стаў нават болей нагадваць свайго тату і зводных братоў.
«Ну няхай бацька нам новага народзіць прыгажунчыка тады», — прапанавала адна з дзяўчат.
Аўтар зыходнага твіта таксама жартаўліва папрасіў беларускія спецслужбы не забіваць яго за меркаванне, бо ён нічога супраць Колі і ягонага бацькі не мае.
Слова «скуф» паходзіць ад прозвішча расійскага блогера Аляксея Скуф'іна, які пісаў на палітычныя тэмы на вэб-форуме «Двач», дзе захоўвалася поўная ананімнасць. Але праз некаторы час апаненты блогера рассакрэцілі яго асобу і выклалі ягоныя здымкі.
Прозвішча блогера, скарочанае да «скуф», стала хадзячай назвай. Цяпер ім звычайна называюць жанатых мужчын, якія не глядзяць за сабой, шмат часу праводзяць за камп'ютарнымі гульнямі ці лежачы на канапе і гледзячы тэлевізар.
«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны
ПАДТРЫМАЦЬ
Каментары
Сам жа Лукашэнка Малы ў кітаях, назіраў за аўтаматычным дублёрам празь інтэрнэт
прычым, з 5 год