Такое рашэнне было прынятае следам за Мінскам.
Пра тое, што праезд у абласным цэнтры стане бясплатным на адзін дзень, паведаміў у сваім тэлеграм канале старшыня Гомельскага гарвыканкама Уладзімір Прывалаў.
Рашэнне, што ў дзень прэзідэнцкіх выбараў, 26 студзеня 2025 года, у абласным цэнтры грамадскі транспарт будзе аказваць свае паслугі бясплатна, было прынята на 8-й сесіі Гомельскага гарадскога Савета дэпутатаў.
У канцы снежня аналагічнае рашэнне прынялі ў Мінску.
Каментары