Грамадства22

Прынамсі 8 шахедаў за ноч заляцела на тэрыторыю Беларусі

Авіяцыя ВПС Беларусі ўначы не падымалася.

Прыкладны маршрут «шахедаў» над Беларуссю ў ноч з 3 на 4 4 студзеня. Інфаграфіка: «Беларускі Гаюн»

У ноч з 3 на 4 студзеня зафіксавана мінімум восем заходаў расійскіх дронаў-камікадзэ тыпу «шахед» у Беларусь з Украіны, паведамляе маніторынгавая група «Беларускі Гаюн».

Паводле інфармацыі рэсурсу, дроны заходзілі ў Палескі запаведнік, рухаліся курсам на Брагін і Хойнікі, а таксама праходзілі праз «беларускі калідор».

Першы заход ноччу зафіксаваны ў 23:51, калі БПЛА заляцеў у Камарын. Далейшыя заходы адзначаны ў 00:08, 00:18, тры заходы ў 00:39 і два — у 00:59.

Агулам за 2024 год «Беларускі Гаюн» зафіксаваў 395 парушэнняў паветранай прасторы Беларусі дронамі з Украіны і Расіі, сярод іх 5 разведвальных дронаў. Пік прыпаў на лістапад і снежань. За снежань у паветраную прастору Беларусі зайшло не менш за 145 расійскіх дронаў-камікадзэ «шахед».

Каментары2

  • Беларус
    04.01.2025
    У загалоўку памылка. ВПС рэжыму лукашэнкі не могуць звацца "ВПС Беларусі", бо яны здрадзілі народу, падтрымаўшы дыктатара. Але падобнае стаўленьне толькі надае легітымнасьці хунце за кошт побытавай згоды. Вынікае, што ў 2020-м для аўтараў нічога асаблівага не адбылося, бо стаўленьне не зьмянілася.
  • Ян
    04.01.2025
    Скора далятаюцца....прыляціць у які садок, школу, жылы дом, хату, прадпрыемства...

Эйсмант: Ніякіх выбачэнняў Лукашэнка Зяленскаму не прыносіў, бо прасіць прабачэння нам няма за што34

Эйсмант: Ніякіх выбачэнняў Лукашэнка Зяленскаму не прыносіў, бо прасіць прабачэння нам няма за што

Усе навіны →
Усе навіны

Прэм'ер Славакіі пасля паездкі да Пуціна паехаў адпачываць у шыкоўны в'етнамскі гатэль8

У 2024 годзе больш за 5800 беларусаў былі асуджаныя па палітычных адміністрацыйных справах

Знакамітая беларуская пісьменніца расказала, як перастала быць феміністкай36

У Кітаі адзначаецца новая ўспышка рэспіраторнага віруса2

У Запарожскай вобласці ГУР забіла начальніка штаба расійскага батальёна5

Украіна пачала новы наступ у некаторых раёнах Курскай вобласці6

38-гадовага вайсковага лётчыка судзяць за абразу Лукашэнкі7

Арына Сабаленка перамагла ў першым сёлетнім тэнісным турніры5

Беспрацоўныя могуць разлічваць толькі на 40 рублёў дапамогі5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Эйсмант: Ніякіх выбачэнняў Лукашэнка Зяленскаму не прыносіў, бо прасіць прабачэння нам няма за што34

Эйсмант: Ніякіх выбачэнняў Лукашэнка Зяленскаму не прыносіў, бо прасіць прабачэння нам няма за што

Галоўнае
Усе навіны →