Грамадства1212

У Магілёве адкрылі падземны пераход, які больш нагадвае міні-музей Пушкіна

Магілёўцам працягваюць навязваць нязручнае гарадское асяроддзе і культ рускага паэта, які ўзнік з падачы Сталіна, ігнаруючы пры гэтым беларускіх дзеячаў. 

З Пушкіным нават можна было сфатаграфавацца. Фота: інстаграм Магілёўскага гарвыканкама

31 снежня 2024 года гарадскія ўлады ўрачыста адкрылі новы падземны пераход на скрыжаванні Пушкінскага праспекта і вуліцы Астроўскага. 

У час капання катлавану, як пісалі краязнаўцы, верагодна, былі ўскрытыя падмуркі Чарнігаўскай брамы — уязной аркі ў стылі ампіру, пабудаванай на ўскраіне Лупалава, задняпроўскага раёна горада, у канцы XVIII — пачатку ХІХ стагоддзяў. Але, як і заўжды ў горадзе, будаўніцтва перахода вялося ў такія сціслыя тэрміны, што на археалагічны аб'ект у лепшым выпадку не звярнулі ўвагі.

Урачыстае адкрыццё перахода чыноўнікамі і прадстаўнікамі праваслаўнай царквы. Фота: інстаграм Магілёўскага гарвыканкама
Новы падземны пераход у Магілёве. Фота: інстаграм Магілёўскага гарвыканкама

Пераход рабіўся з адзінай мэтай — павялічыць прапускную здольнасць праспекта, загнаўшы людзей, у тым ліку фізічна аслабленых, пад зямлю. Пакуль увесь свет робіць прыярытэтам пешаходаў і сродкі індывідуальнай мабільнасці, у Магілёве не першы год упэўнена ідуць у адваротным кірунку: ліквідуюць наземныя пераходы, будуюць падземныя пераходы, ствараюць кіламетры металічных агароджаў, каб у пешахода не было думкі перайсці там, дзе яму зручна, і забараняюць рух веласіпедыстаў у цэнтры горада. Нічога з гэта не дапамагло разгрузіць вуліцы ад затораў. 

Вобразы пушкінскай эпохі на калонах перахода. Фота: інстаграм Магілёўскага гарвыканкама

Новы пераход па Пушкінскім праспекце ператварылі ў сапраўды міні-музей рускага паэта: на сценах яго імя, партрэты, кароткая біяграфія, вытрымкі з твораў, вобразы яго эпохі. А таксама краявід горада з мусульманскімі мінарэтамі, які памылкова трактуецца як гістарычная выява Магілёва. На вялікіх экранах у пераходзе транслююць лукашэнкаўскі чырвона-зялёны сцяг.

@camerqcnimaet #могилев ♬ оригинальный звук - Камера снимает

Культ Пушкіна выліўся і вонкі. На іншым канцы праспекта на прыпынку грамадскага транспарту паставілі новыя прыпынкі бязглуздага дызайну, упрыгожаныя з усіх бакоў пушкінскай тэматыкай. 

Новыя прыпынкі, аформленыя ў пушкінскай тэматыкай. Фота: magilev.by
Новыя прыпынкі, аформленыя ў пушкінскай тэматыкай. Фота: magilev.by

Так у горадзе не ўшаноўвалі аніводнага беларускага дзеяча. Можа быць Аляксандра Пушкіна з Магілёвам звязвае нейкая частка біяграфіі? Не.

У горадзе Магілёве Аляксандр Пушкін быў усяго двойчы праездам: у 1820 годзе па дарозе ў ссылку ў Кішынёў і ў 1824 годзе, калі ехаў з Адэсы ў ссылку ў сяло Міхайлаўскае. На гэтым усё. 

Афармленне новага перахода. Фота: інстаграм Магілёўскага гарвыканкама

З'яўленне ў Магілёве Пушкінскага праспекта і помніка рускаму паэту звязана са сталінскімі часамі. У 1937 годзе, на піку вялікага тэрору, з падачы Сталіна ў СССР шырока адзначалася 100-годдзе з дня смерці паэта. Тады ў савецкай дзяржаве адбыўся агульны імперскі паварот, і Пушкін, які яшчэ некалькі гадоў таму граміўся пралетарскімі паэтамі, быў узведзены ў ранг куміраў. Яго імя стала насаджвацца ва ўсіх кутках Савецкага Саюза, у кожным буйным населеным пункце з'яўляліся вуліцы ў яго гонар, а таксама масава ўзводзіліся помнікі. 

Гравюра з краявідам горада, які памылкова выдаецца за Магілёў. Фота: інстаграм Магілёўскага гарвыканкама

Першы помнік Пушкіну ў Магілёве быў пастаўлены ў 1965 годзе. У 1967 годзе суседняя Новачарнігаўская вуліца, па якой быццам бы праязджаў паэт, была перайменаваная ў Пушкінскі праспект. Расійскія ўлады працягнулі імперскую палітыку савецкай дзяржавы, адорваючы сваіх саюзнікаў-сатэлітаў помнікамі Пушкіна. У 2015 годзе з вялікім скандалам у Магілёве быў пастаўлены другі помнік Пушкіну.

Выявы Пушкіна і яго вершы на сценах перахода. Фота: інстаграм Магілёўскага гарвыканкама

У той жа час у Магілёве дагэтуль няма аніводнага помніка дзеячам беларускай культуры. Ідэя паставіць помнік Янку Купалу, які ў сваёй паэме «Магіла льва» апеў легенду пра Машэку і ўзнікненне горада, а таксама падарыў цяпер вельмі папулярны вобраз «ільвінага горада», не знайшла водгуку ў мясцовых уладаў. 

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары12

  • неўзабаве Магілёў у Пушкінск які пераназавуць
    04.01.2025
    нічэво вы ні панімаіця - Скарына пісаў сціхі ў Піцеры, а Пушкін жыў і тварыў у Магілёве
  • Х
    04.01.2025
    Холопство
  • Гы
    04.01.2025
    У краіне павінны быць цытаты толькі аднаго Аляксандра. Зноў магілёўскія ідэолгі не даглядзелі :)

У сутарэннях віленскай катэдры знайшлі схаваныя ў 1939-м кароны вялікіх князёў10

У сутарэннях віленскай катэдры знайшлі схаваныя ў 1939-м кароны вялікіх князёў

Усе навіны →
Усе навіны

У Астравецкім раёне ў смяротнае ДТЗ трапіла аўто, у якім ехалі адразу пяцёра дзяцей. Загінула жанчына

Педагог адмовіўся выконваць незаконны загад кіраўніцтва — яго за гэта яшчэ і пакаралі2

«Важна не тое, чаго мы чакаем ад жыцця, а тое, чаго жыццё чакае ад нас». Псіхолаг Віктар Франкл пра тое, як жыць і не ламацца5

Ісламісцкія медыя Сірыі зарэтушавалі кіраўнічку МЗС Германіі Аналену Бербак на апублікаваных фота яе візіту5

Пракоп'еў крытыкуе прапанову капітуляваць: Калі ў нас не ўзнікла партыя ястрабаў, то не трэба рабіць партыю аблудных галубоў24

Падчас украінскага ўдару па расійскім камандным пункце ў Курскай вобласці загінулі 8 афіцэраў5

Брытанская сістэма СПА аказалася зусім дзіравай3

У доме Джэка Нікалсана заўважылі карціну, падобную да «Евы» Суціна. Што за яна?11

Прэм'ер Славакіі пасля паездкі да Пуціна паехаў адпачываць у шыкоўны в'етнамскі гатэль9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У сутарэннях віленскай катэдры знайшлі схаваныя ў 1939-м кароны вялікіх князёў10

У сутарэннях віленскай катэдры знайшлі схаваныя ў 1939-м кароны вялікіх князёў

Галоўнае
Усе навіны →