Грамадства

Плынь турыстаў з Беларусі ў Тайланд павялічылася больш чым удвая

У 2024 годзе ў Тайландзе адпачылі больш за 20,6 тыс. турыстаў з Беларусі. У папярэднім годзе такіх было звыш 9 тыс. чалавек, то-бок адбыўся рост больш чым у два разы, паведамляе Рэспубліканскі саюз туріндустрыі са спасылкай на расійскую асацыяцыю тураператараў.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: freepik.com

Прычына такога моцнага росту турыстычнай плыні з Беларусі ў Тайланд у тым ліку ў спрашчэнні візавага рэжыму. З 15 ліпеня 2024 года беларусы могуць афармляць візу па прыбыцці ў аэрапорт Тайланда.

Для гэтага патрэбныя запоўненая анкета, фатаграфія, пацвярджэнне пражывання і зваротнага квітка. Таксама важна, каб на чалавека было ад 10 тыс. бат (каля 1 тыс. беларускіх рублёў), наяўнасць гэтай сумы трэба даказаць.

Пры гэтым прамых авіязносін у Беларусі з Тайландам пакуль няма. Як правіла, беларусы лётаюць туды праз Маскву.

Каментары

Вось што варта расказаць літоўцам пра «Пагоню»6

Вось што варта расказаць літоўцам пра «Пагоню»

Усе навіны →
Усе навіны

Бізнэсмена з Эстоніі арыштавалі ў Беларусі за палітыку. Вось хто ён такі

Трамп: Пуцін «разбурае Расію», не заключаючы з Кіевам пагадненне аб спыненні вайны13

Беларусбанк увёў сістэму праверкі рэквізітаў праз махляроў1

Чарга з легкавікоў на польскай мяжы амаль знікла

Дабратвор перадумаў праводзіць у Варшаве пікет за Канапацкую. І вось чаму21

Толькі сем беларусаў атрымалі прытулак ва Украіне ў мінулым годзе6

Трамп памілаваў 1600 удзельнікаў штурму Капітолія7

Самы дарагі катэдж Беларусі каштуе $8 мільёнаў і знаходзіцца ў садовым таварыстве «Малінка» ШМАТ ФОТА12

«Самая выдатная палітычная прамова, якую мне прыходзілася чуць». Пазняк не шкадуе эпітэтаў на адрас Трампа68

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вось што варта расказаць літоўцам пра «Пагоню»6

Вось што варта расказаць літоўцам пра «Пагоню»

Галоўнае
Усе навіны →