«Будзь на вайбе — выбірай!» Ідэолагі стварылі «патрыятычныя» чахлы для тэлефонаў ФОТАФАКТ
Дзяржаўныя ідэолагі ўсімі сіламі намагаюцца ажывіць максімальна сумную кампанію па пераабранні Лукашэнкі і праяўляюць крэатыў, каб стварыць ілюзію ягонай усенароднай падтрымкі. Сярод іншага распрацаваныя таксама і чахлы для мабільных тэлефонаў з адпаведнымі матывамі.
Характар і стылістыка надпісаў сведчыць, што гэтая ініцыятыва разлічаная ў першую чаргу на тое, каб прывабіць моладзь. Але ці будзе яна падобную прадукцыю добраахвотна набываць — вялікае пытанне.
Каментары
Я б параіў выпусціць і кандомы. Адзін можна з вядомым партрэтам рукі (і не толькі) Гайдукевіча. На іншым - Канапацкая ў лазні. А на самым вялікім памеры, канешне, сталёвыя яйкі з вусамі. Партрэты астатніх кандыдатаў - на памерах для ліліпутаў. У адныя рукі - толькі адну ўпакоўку. Адпаведна на вітрыне - вялізны плакат "Выберы свой кандом!"