Намінаваны на пасаду спецыяльнага прадстаўніка па Украіне ў будучай адміністрацыі прэзідэнта ЗША Кіт Келаг адклаў паездку ў Кіеў і іншыя еўрапейскія сталіцы да інаўгурацыі Дональда Трампа, якая адбудзецца 20 студзеня. Пра гэта паведамілі чатыры крыніцы Reuters, знаёмыя з планаваннем паездкі.
Першапачаткова Келаг планаваў візіт у Кіеў для сустрэчы з украінскімі лідарамі ў пачатку студзеня. Reuters паведамляла пра гэта ў мінулым месяцы. Памочнікі Келога таксама займаліся арганізацыяй яго сустрэч з афіцыйнымі асобамі ў іншых еўрапейскіх сталіцах, уключаючы Рым і Парыж.
Пакуль незразумела, чаму Келаг адклаў паездку. Сам ён пакуль сітуацыю не каментаваў.
У той жа час міністр замежных спраў Украіны Андрэй Сыбіга пацвердзіў перанос візіту і паведаміў, што цяпер бакі вызначаюць час візіту будучага спецпрадстаўніка Трампа па Украіне. У ведамстве спадзяюцца, што пасля інаўгурацыі абранага прэзідэнта ЗША першыя візіты палітыкаў новай адміністрацыі будуць зробленыя менавіта ў Кіеў.
Абраны прэзідэнт ЗША Дональд Трамп неаднаразова заяўляў падчас перадвыбарчай кампаніі, што зможа ўрэгуляваць канфлікт ва Украіне за 24 гадзіны пасля ўступлення на пасаду. Спроба хутка завяршыць вайну застаецца заяўленым ключавым прыярытэтам ягонай будучай адміністрацыі.
Трамп заявіў, што чакае сустрэчы з Пуціным, каб хутчэй скончыць вайну ва Украіне
«Залезь назад у сваю скрынку». Cпецпрадстаўнік Трампа па Украіне паставіў на месца крамлёўскага мільярдэра Малафеева
Што прадугледжвае мірны план будучага спецпрадстаўніка Трампа па Украіне
Трамп вызначыўся з кандыдатурай спецпасланніка ЗША па Украіне
Каментары
"Вядомы факт забаронена па законе ЗША " закон Логана" які магчыма трактаваць па рознаму
Там забаронены кантакты з " ні камрадзкімі рэжымамі" нават прыватным асобам