Лясныя пажары ахапілі захад Лос-Анджэлеса, жыхароў заклікалі эвакуявацца
Улады Каліфорніі абвясцілі надзвычайнае становішча ў Лос-Анджэлесе праз лясныя пажары, якія ахапілі некаторыя раёны на захадзе горада. Жыхарам загадана эвакуявацца.
У зоне эвакуацыі ў раёне Палісейдс пражывае каля 30 тысяч чалавек. На прэс-канферэнцыі мясцовыя чыноўнікі, піша Бі-бі-сі.
Пад пагрозай знаходзяцца каля 10 тысяч дамоў. Губернатар Каліфорніі Гэвін Ньюсам заявіў, што многія будынкі ўжо знішчаныя агнём.
Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн, які цяпер знаходзіцца ў Лос-Анджэлесе, быў праінфармаваны аб тым, што адбываецца і падтрымлівае сувязь з прадстаўнікамі штата і мясцовых уладаў, паведамляе CNN са спасылкай на Белы дом.
Каментары