У 2024 годзе імёны Міхаіл і Соф’я сталі самымі папулярнымі.
Гэтыя імёны найбольш распаўсюджаныя сярод нованароджаных у Мінску за мінулы год. Падобныя тэндэнцыі назіраюцца і ў іншых рэгіёнах краіны, паведамляе тэлеканал АНТ.
Па словах начальніка аддзела ЗАГС адміністрацыі Маскоўскага раёна Мінска Алены Бурачэўскай, топ-5 дзявочых імёнаў у цэлым стабільны ўжо некалькі гадоў: Сафія, Ева, Ганна, Аліса і Марыя.
Нованароджаных хлопчыкаў беларусы часцей за ўсё называюць Міхаілам, Маркам або Львом.
Варта адзначыць, што ў Мінску нарадзілася больш хлопчыкаў, чым дзяўчынак. У першыя хвіліны новага года на свет з’явіліся пяцёра нованароджаных. Першым дзіцем 2025 года стала дзяўчынка па імені Міра.
Каментары
Вані і Машы