Свет1212

«Залезь назад у сваю скрынку». Cпецпрадстаўнік Трампа па Украіне паставіў на месца крамлёўскага мільярдэра Малафеева

Крамлёўскі праваслаўны алігарх і заснавальнік шавіністычнага тэлеканала «Царьград» Канстанцін Малафееў раскрытыкаваў мірны план будучага спецпрадстаўніка Трампа па вайне ва Украіне Кіта Келага і заявіў, што «Расія скажа Келагу ісці лесам». Рэакцыя апошняга не прымусіла доўга чакаць.

Праваслаўны алігарх Канстанцін Малафееў і абраны Дональдам Трампам спецпрадстаўнік па вайне ва Украіне Кіт Келаг. Фоты: AP

Канстанцін Малафееў, расійскі праваслаўны алігарх, які знаходзіцца пад санкцыямі Захаду, заявіў у інтэрв’ю выданню Financial Times, што прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін з высокай верагоднасцю адхіліць мірны план, прапанаваны адстаўным амерыканскім генералам Кітам Келагам, якога нядаўна Дональд Трамп прызначыў сваім спецпасланнікам па ўрэгуляванні канфлікту ва Украіне.

«Трамп зможа завяршыць канфлікт ва Украіне толькі ў выпадку, калі ЗША адмовяцца ад выкарыстання сучаснай дальнабойнай зброі, адхіляць украінскага прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага ад улады, а таксама арганізуюць сустрэчу з Пуціным для абмеркавання глабальнага парадку на самым высокім узроўні, — заявіў Малафееў, —

Таму калі Келаг прыедзе ў Маскву са сваім планам без вышэйпералічаных пунктаў, мы прымаем яго і кажам яму ісці лесам, таму што ён нам не падабаецца. На гэтым перамовы скончацца.

А калі ЗША не адмовяцца ад падтрымкі Украіны, Расія можа выкарыстаць тактычную ядзерную зброю. Будзе зона радыяцыі, куды ніхто не ступіць цягам усяго нашага жыцця», — прыгразіў Малафееў у інтэрв'ю выданню Financial Times, якое выйшла 2 снежня.

Рэакцыя Кіта Келага на словы Малафеева не прымусіла сабе доўга чакаць. У гэты ж дзень спецпасланнік Трампа падзяліўся ў твітары фрагментам свайго выступу ў эфіры амерыканскага тэлеканалу Fox News, у якім рэзка адказаў Малафееву.

«Яму [Малафееву] лепш бы зразумець, хто такі Дональд Трамп, бо недаацэньваць яго — гэта вялікая памылка. Гэта не бачанне Кіта Келага. Мы гаворым пра бачанне Злучаных Штатаў і прэзідэнта Трампа. І ён справіцца з гэтым [урэгуляваннем вайны ва Украіне], як ён заўсёды з гэтым спраўляўся.

Таму мой адказ яму такі: залезь назад у сваю скрынку і лепш зразумей прэзідэнта Трампа, бо, відавочна, ты яго не разумееш, і, напэўна, ты зусім не разумееш ЗША», — адказаў спецпасланнік Трампа Кіт Келаг.

Дэталі свайго мірнага плану Келаг раней выклаў у сваім артыкуле для America First Policy Institute у красавіку гэтага года. На першым этапе ўрэгулявання мяркуецца замарозка лініі фронту, спыненне агню і ўвядзенне дэмілітарызаванай зоны. Пасля чаго бакі сядуць за стол перамоваў, а Расія атрымае абмежаванае змякчэнне санкцый. Поўнае зняцце магчыма толькі пасля падпісання мірнага пагаднення, якое задаволіць Украіну.

Украіну не будуць прасіць адмовіцца ад акупаваных тэрыторый, але спатрэбіцца яе згода на тое, што яна будзе дамагацца вяртання страчаных зямель «выключна дыпламатычным шляхам». Пры гэтым Келаг лічыць, што такі дыпламатычны прарыў, верагодна, адбудзецца не раней, чым Уладзімір Пуцін пакіне сваю пасаду.

Акрамя таго, Келаг прапануе Украіне на нявызначаны тэрмін адмовіцца ад уступлення ў НАТА ў абмен на «мірнае пагадненне з гарантыямі бяспекі». ЗША павінны забяспечыць Украіне магчымасць «весці перамовы з пазіцыі сілы» і адначасова данесці да Расіі інфармацыю пра наступствы невыканання ёю будучых умоў мірнай дамовы, гаворыцца ў дакуменце.

Так Вашынгтон нібыта зможа дамагчыся дасягнення дамоўленасці аб заканчэнні ваенных дзеянняў на ўмовах, якія адпавядаюць амерыканскім і ўкраінскім інтарэсам.

Каментары12

  • Янка
    04.12.2024
    Малафееў паказаў адпаведнае месца самаўлюбёнаму нарцысу-папулісту Трампу і камандзе з ягоных халуёў, якія збіраюцца "Make America Great Again" не праз асаджэнне сапраўдных ворагаў Амерыкі кшалту Крамля, а праз пратэкцыянісцкі раздрай з хаўруснікамі Амерыкі і капітуляцыю Ўкраіны і захаду перад Пуціным і Сі. Увязываючыся ў пікіроўку з крамлёўскім проксі, Келаг прадэманстраваў ня толькі непаразуменне свайго статусу, але таксама уласную бездапаможнасць і бесперспектыўнасць свайго плану. Нагадаю, што галоўнай хібай плану Келага з'яўляецца адсутнасць канкрэтыкі на конт захадаў дзеля ціска на Расею, калі яна адмовіцца ад плану, у тый час як захады да Ўкраіны ўзгаданыя ў плане Келага вельмі дакладна.
  • бабруйчанін
    04.12.2024
    Прыкладна падобным чынам будуць весціся перамовы далей
    Прапанова адказ жорсткія прапановы адказ жэстачайшыя прапановы .
    .Выннік? Галоўнае весці перамовы..
  • Кен
    04.12.2024
    Красавчик! Указал наглому ордынскому гопнику его место!

«Шугануць Берлін ды іншых еўрапейцаў». Пуцінскі «Арэшнік» можа быць толькі зрэжысіраваным шоу1

«Шугануць Берлін ды іншых еўрапейцаў». Пуцінскі «Арэшнік» можа быць толькі зрэжысіраваным шоу

Усе навіны →
Усе навіны

Аляксей Дзікавіцкі расказаў, дзе будзе цяпер працаваць8

Даляр апусціўся за адзнаку 3,5 рубля3

У жонкі беларускага тэнісіста ў Пецярбургу сцягнулі залаты ланцужок4

Як у школьныя электронныя дзённікі трапіла рэклама піва? З'явілася тлумачэнне3

Манашак Свята-Елісавецінскага манастыра прагналі яшчэ з аднаго кірмаша ў Польшчы17

У Варшаве пачынаецца суд па справе згвалтавання і забойства беларускі Лізы2

У Брытаніі ідзе суд над балгарамі, якіх падазраюць у шпіянажы на карысць Расіі

Мінздароўя ўстанавіла нормы прыёму пацыентаў

«Было адчуванне, што людзі ўжо не хочуць вайны». Аляксей Ластоўскі аб наведванні Сірыі і рэжыме Асада як меншым зле15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Шугануць Берлін ды іншых еўрапейцаў». Пуцінскі «Арэшнік» можа быць толькі зрэжысіраваным шоу1

«Шугануць Берлін ды іншых еўрапейцаў». Пуцінскі «Арэшнік» можа быць толькі зрэжысіраваным шоу

Галоўнае
Усе навіны →