Дзяўчына робіць беларускамоўныя каверы на папулярныя песні. Выбар некаторых артыстаў здзіўляе
Дзякуючы Аліне Гурскай на беларускай мове загучалі нават песні Шамана. Спрэчнае, канечне, пытанне, чаго ў гэтым больш — плюсаў ці мінусаў. А вы як лічыце?
Аліне 22 гады, яшчэ летась дзяўчына працавала па размеркаванні ў Гомелі музычнай кіраўніцай у адным з дзіцячых садкоў. Але дзяўчына збегла адтуль адразу, як перастала быць даўжніцай дзяржавы. У сацыяльных сетках яна прызнавалася, што на 99% не любіла сваю працу (а той 1%, які ёй падабаўся — гэта дзеці).
Пасля звальнення Аліна пераехала ў Мінск. Дзяўчына вядзе акаўнты ў інстаграме ды тыктоку і агулам мае 70 тысяч падпісчыкаў. Яе галоўная фішка — беларускамоўныя каверы.
Спявачка праспявала на беларускай такія папулярныя песні, як хіт Money гурта ABBA, Show must go on рок-бэнду Queen, а таксама «Грузінскае дыска» ад Nikos Band. Але часцей за ўсё Аліна робіць каверы на расійскую эстраду і перароблівае хіты MakSim, Надзеі Кадышавай, ANNA ASTI і іншых.
Адно з найбольш папулярных музычных відэа дзяўчыны — кавер на песню «Матушка» Таццяны Куртуковай. Дарэчы, менавіта гэты трэк прынёс папулярнасць былой выкладчыцы Пензенскага каледжа мастацтваў. Цяпер «Матушка» — адзін з галоўных ідэалагічных хітоў на расійскай эстрадзе.
Сама Куртукова тлумачыла поспех песні тым, што падчас «хлусні і крывадушнасці» ў людзей узнікае патрэба ў «пошуку праўды», ад чаго «ўзнікае цікавасць да сваіх каранёў і да традыцыйнай культуры».
Беларуская версія пад назвай «Матухна зямля» набрала ў тыктоку 774 тысячы праглядаў і 606 тысяч праглядаў у інстаграме. Замест «Для меня — Святая Русь, для других — занозонька», Аліна спявае: «Гэта Беларусь мая, гэта маё сонейка».
Яшчэ больш папулярным стаў кавер Аліны на песню Шамана «Встанем». Ён набраў 1,3 мільёна праглядаў у тыктоку, але ўсяго 77 тысяч у інстаграме.
Трэба адзначыць, што ў дзяўчыны шмат рускамоўных прыхільнікаў, якія, дзякуючы Аліне, адкрылі для сябе прыгажосць беларускай мовы.
Якраз цяпер Аліна працуе над каверам на песню Сяргея Лазарава «Даже если ты уйдёшь». У сторыс дзяўчына расказала, што запіс 30 секунд кавера каштуе ёй шмат нервовых клетак — у нейкія моманты яна нават хоча зламаць мікрафон.
— Я хачу ўсё і адразу. І калі з першага разу не атрымліваецца, пачынаю псіхаваць. Я ведаю, што ўсё і адразу не бывае. І вучуся быць спакойнай у такіх сітуацыях.
«У мяне на працы зніклі ўсе «ящики», засталіся толькі шуфлядкі». Дзяўчына з Віцебска падзялілася, як масквічы яе не разумеюць
Знайшлося яшчэ адно слова, якое гавораць па-руску беларусы, але не ведаюць расіяне
Як хлопец з Бабруйска стаў зоркай ва Украіне
Расіян бамбанула з нагоды першага беларускамоўнага альбома «Пятлі прыхільнасці»
Каментары