Падчас наведвання храма ў Лагойску Аляксандр Лукашэнка пракаментаваў навагодні зварот Уладзіміра Зяленскага, у якім той згадаў Беларусь.
Нагадаем, што прэзідэнт Украіны ў відэавіншванні заявіў аб неабходнасці падтрымліваць народы, якія вядуць барацьбу за свабоду, у прыватнасці, малдаван, грузінаў і беларусаў:
«Я ўпэўнены, настане дзень, калі мы ўсе скажам: «Жыве Беларусь!», — сказаў Зяленскі.
На гэтыя словы амаль праз тыдзень вырашыў адказаць Аляксандр Лукашэнка.
«Ну, жыве. Натуральна, жыве. Ён, праўда, сказаў, што хутка па ўсёй Беларусі ўсе будуць гэтыя лозунгі прамаўляць. Ён нібыта намякаў, што хутка ў нас будзе, як ва Украіне. Я так падумаў, пачуўшы яго. І думаю: «Не дай бог», — сказаў Лукашэнка.
Ён працягнуў тэму Украіны і, падобна, адказаў на заявы Зяленскага ў інтэрв'ю амерыканскаму падкасцеру Лексу Фрыдману. У прыватнасці, прэзідэнт Украіны сказаў, што Лукашэнка перад ім выбачаўся за расійскае ўварванне з тэрыторыі Беларусі і прапаноўваў ударыць па Мазырскім НПЗ.
«Чаму Валодзя Зяленскі сябе так паводзіць? Мы ж нармальна з ім былі, у добрых адносінах. І мая маленькая сям'я таксама. Чаго ён вякае, чаго яму не хапае? Яму даюць каманду. Трэба ўсяляк рабіць усё, каб уцягнуць краіну ў вайну.
Калі нас уцягнуць у вайну, гэта цяжкая сітуацыя. Мы можам не вытрымаць як дзяржава. Таму я раблю ўсё цярпліва, настойліва, як бог нас і царква вучаць. Робім сваю справу. Час усё адбудуе. Час дасць усім ацэнку. Але нам трэба выстаяць.
Няхай кажуць, што ў нас тут дыктатура, яшчэ штосьці. Слухайце, лепш такая дыктатура, як у Беларусі, чым такая дэмакратыя, як ва Украіне. Нам трэба вытрываць гэта. Ні ў якім разе нельга шарахацца», — заклікаў Лукашэнка.
Каментары
Хутка Пуцін дасць яму яшчэ адзін ордэн Расіі.
Натуральна, жыве!